БЧ прызначыла 16 дадатковых цягнікоў на навагоднія святы

© Sputnik / Денис КошелевЦягнік Мінск - Масква
Цягнік Мінск - Масква - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2021
Падпісацца
Кіраўніцтва беларускай "чыгункі" да свят заўсёды павялічвае колькасць рэгіянальных цягнікоў, сёлета з'ехаць на святы з Мінска па чыгунцы можна будзе таксама ў Маскву і Санкт-Пецярбург.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Беларуская чыгунка прызначыла 16 дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы, яны будуць хадзіць з Мінска ў рэгіёны, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Дапсаставы прызначаны з улікам павышанага попыту ў зносінах паміж сталіцай, Гомелем, Брэстам, Гроднам, Оршай і Камунарамі.
У Гомель, напрыклад, такія цягнікі будуць хадзіць 26 снежня, 2 і 9 студзеня. З Мінска ў Брэст (праз Лунінец і Пінск) – 24 снежня, 3, 9 і 10 студзеня. Цягнік Гродна - Орша - Камунары прызначаны на 30 снежня і 8 студзеня.
Усяго ж у пераднавагоднія дні і на калядныя святы БЧ прызначыла ўжо 83 дадатковыя цягнікі.

"Святочныя" цягнікі з Беларусі ў Расію

Акрамя рэгіянальных чыгуначных маршрутаў, прызначаны і міжнародныя цягнікі. Пракаціцца з беларускай сталіцы на святы можна будзе да Масквы і Піцера.
Цягнік Мінск - Масква адправіцца 29 снежня і 8 студзеня ў 18:22 і прыбудзе ў сталіцу РФ 30 снежня і 9 студзеня ў 05:54 адпаведна.
У сваю чаргу састаў Масква - Мінск выедзе з расійскай сталіцы 30 снежня і 9 студзеня ў 22:58 з прыбыццём у Мінск 31 снежня і 10 студзеня адпаведна ў 08:31.
Састаў у Санкт-Пецярбург адправіцца 29 і 30 снежня, а таксама 1, 6 і 8 студзеня ў 19:15, прыбудзе ў паўночную сталіцу Расіі 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня адпаведна ў 09:20.
Назад цягнік выедзе з Санкт-Пецярбурга 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 9 студзеня ў 14:26 і прыбудзе ў Мінск 31 снежня, а таксама 1, 3, 8 і 10 студзеня ў 05:08.
З улікам эпідсітуацыі БЧ рэкамендуе пасажырам выкарыстоўваць у цягніках маскі і антысептыкі.
Вагон цягніка - Sputnik Беларусь, 1920, 08.12.2021
БЧ з 15 снежня аднаўляе паведамленне з Мурманскам
Чытайце таксама:
БЧ уводзіць дадатковыя цягнікі ў навагоднія святы з Беларусі ў Расію і назад
З'явілася самая доўгая ў свеце чыгунка - яна праходзіць праз Мінск
БЧ запускае яшчэ адзін цягнік Брэст – Масква
Стужка навiн
0