https://bel.sputnik.by/20211224/katalk-adznachayuts-kutstsyu--pyaredadne-rastva-khrystova-1058982797.html
Каталікі адзначаюць Куццю – пярэдадне Раства Хрыстова
Каталікі адзначаюць Куццю – пярэдадне Раства Хрыстова
Sputnik Беларусь
Галоўная калядная служба ў Архікафедральным касцёле ў Мінску пачнецца ў 21:45 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры. 24.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-24T12:12+0300
2021-12-24T12:12+0300
2022-12-05T16:47+0300
рэлігія
рымска-каталіцкая царква
мінск
каталікі
куцця
касцёл
імша
царкоўнае свята
хрыстос
раство
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101925/25/1019252509_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_73cbbd65a61d5c08983be420ed8d7f08.jpg
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Беларускія каталікі адзначаюць сёння Багатую куццю, якая заўсёды прыпадае на 24 снежня. Увечары пачнуцца святочныя калядныя службы.Раство Хрыстова – адно з галоўных хрысціянскіх свят, устаноўленае ў гонар нараджэння ў плоці Ісуса Хрыста. Рымска-каталіцкая канфесія адзначае Каляды па грыгарыянскім календары – у ноч з 24 на 25 снежня.Як распавялі Sputnik у Мінска-Магілёўскай каталіцкай епархіі, галоўная калядная служба пачнецца ў Мінскім Архікафедральным саборы ў 21:45, яе ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Імша Навячэрыя Раства (Ad Missam in Vigilia) у касцёлах, як правіла, пачынаецца апоўначы і адрозніваецца вялікай урачыстасцю.Строгі пост да першай зоркіЯк распавялі святары, дзень 24 снежня ў каталікоў называецца Вігілія, што ў перакладзе з лацінскага азначае "начное чуванне". Цэлы дзень трымаюць строгі пост. Затым, калі ўзыходзіць на небе першая зорка, якая асацыіруецца з Віфлеемскай, разгаўляюцца (ядуць па завяршэнні посту скаромную ежу - Sputnik).Пад вечар ідуць на ўрачыстую імшу. Паводле каталіцкіх канонаў, на ёй святары спачатку апрануты ў фіялетавыя адзенні, а потым мяняюць іх на белыя – гэты колер лічыцца сімвалам чысціні і бязгрэшнасці зачацця Хрыста.У канцы службы ў храм выносяць яслі з фігуркай Дзіця Ісуса. Пасля ўрачыстай імшы дома ладзяць святочную вячэру.Сямейная традыцыя на КуццюПерад тым, як пайсці ў храм на ўрачыстую імшу, каталікі збіраюцца за сямейнай вячэрай, якая сімвалізуе падзеі Віфлеемскай ночы, калі нарадзіўся Ісус. Таму на святочны стол каталікі кладуць крыху сена, на яго – фігурку Немаўля Ісуса.Падчас вячэрняй трапезы вернікі дзеляцца адзін з адным хлебам, як правіла – гэта аплаткі, якія яны ламаюць і просяць прабачэння за вольныя і міжвольныя крыўды, віншуюць адзін аднаго са святам.
https://bel.sputnik.by/20211224/bozhae-vognshcha-abo-svyatkuem-smachna-na-vglynuyu-vyacheru-1058970928.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101925/25/1019252509_511:0:3000:1867_1920x0_80_0_0_b78d30e48e38847a629286c7f1234bdf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэлігія, рымска-каталіцкая царква, мінск, каталікі, куцця, касцёл, імша, царкоўнае свята, хрыстос, раство
рэлігія, рымска-каталіцкая царква, мінск, каталікі, куцця, касцёл, імша, царкоўнае свята, хрыстос, раство
Каталікі адзначаюць Куццю – пярэдадне Раства Хрыстова
12:12 24.12.2021 (абноўлена: 16:47 05.12.2022) Галоўная калядная служба ў Архікафедральным касцёле ў Мінску пачнецца ў 21:45 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры.
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Беларускія каталікі адзначаюць сёння Багатую куццю, якая заўсёды прыпадае на 24 снежня. Увечары пачнуцца святочныя калядныя службы.
Раство Хрыстова – адно з галоўных хрысціянскіх свят, устаноўленае ў гонар нараджэння ў плоці Ісуса Хрыста. Рымска-каталіцкая канфесія адзначае Каляды па грыгарыянскім календары – у ноч з 24 на 25 снежня.
Як распавялі Sputnik у Мінска-Магілёўскай каталіцкай епархіі, галоўная калядная служба пачнецца ў Мінскім Архікафедральным саборы ў 21:45, яе ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Імша Навячэрыя Раства (Ad Missam in Vigilia) у касцёлах, як правіла, пачынаецца апоўначы і адрозніваецца вялікай урачыстасцю.
Строгі пост да першай зоркі
Як распавялі святары, дзень 24 снежня ў каталікоў называецца Вігілія, што ў перакладзе з лацінскага азначае "начное чуванне". Цэлы дзень трымаюць строгі пост. Затым, калі ўзыходзіць на небе першая зорка, якая асацыіруецца з Віфлеемскай, разгаўляюцца (ядуць па завяршэнні посту скаромную ежу - Sputnik).
Пад вечар ідуць на ўрачыстую імшу. Паводле каталіцкіх канонаў, на ёй святары спачатку апрануты ў фіялетавыя адзенні, а потым мяняюць іх на белыя – гэты колер лічыцца сімвалам чысціні і бязгрэшнасці зачацця Хрыста.
У канцы службы ў храм выносяць яслі з фігуркай Дзіця Ісуса. Пасля ўрачыстай імшы дома ладзяць святочную вячэру.
Сямейная традыцыя на Куццю
Перад тым, як пайсці ў храм на ўрачыстую імшу, каталікі збіраюцца за сямейнай вячэрай, якая сімвалізуе падзеі Віфлеемскай ночы, калі нарадзіўся Ісус. Таму на святочны стол каталікі кладуць крыху сена, на яго – фігурку Немаўля Ісуса.
Падчас вячэрняй трапезы вернікі дзеляцца адзін з адным хлебам, як правіла – гэта аплаткі, якія яны ламаюць і просяць прабачэння за вольныя і міжвольныя крыўды, віншуюць адзін аднаго са святам.