https://bel.sputnik.by/20211224/lukashenka--putsn-sustrenutstsa-29-snezhnya--sankt-petsyarburgu-1058995653.html
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 29 снежня ў Санкт-Пецярбургу
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 29 снежня ў Санкт-Пецярбургу
Sputnik Беларусь
Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што ў рамках саміту, магчыма, адбудзецца асобная двухбаковая сустрэча расійскага і беларускага... 24.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-24T16:48+0300
2021-12-24T16:48+0300
2021-12-24T16:48+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
дзмітрый пяскоў
уладзімір пуцін
расія
саюзная дзяржава
санкт-пецярбург
сустрэча
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056363249_0:0:2875:1617_1920x0_80_0_0_b68331640d618893086f27dbd5858643.jpg
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Нефармальная сустрэча кіраўнікоў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе 28 снежня ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі ў прэс-службе Крамля.Там падкрэслілі, што мерапрыемства адбудзецца па ініцыятыве прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.Беларускі бок пацвердзіў двухдзённы працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург. Прэзідэнт наведае паўночную сталіцу 28-29 снежня.Сустрэча Пуціна і ЛукашэнкіТам падкрэслілі, што на 29 снежня запланавана сустрэча беларускага лідара і яго расійскага калегі.У сераду прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што "ёсць падрыхтоўка да асабістай сустрэчы прэзідэнтаў" Расіі і Беларусі.Як адзначаў прэзідэнт Беларусі падчас сустрэчы са спікерам Дзярждумы Вячаславам Валодзіным у Мінску, ён хоча абмеркаваць са сваім расійскім калегам планы на будучы год.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211224/28-snezhnya--sankt-petsyarburgu-adbudzetstsa-sustrecha-kranko-kran-snd-1058992684.html
расія
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056363249_18:0:2749:2048_1920x0_80_0_0_7e07de90e754b855c3e1051d44c9b46a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, расія, саюзная дзяржава, санкт-пецярбург, сустрэча, прэзідэнт
аляксандр лукашэнка, дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, расія, саюзная дзяржава, санкт-пецярбург, сустрэча, прэзідэнт
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 29 снежня ў Санкт-Пецярбургу
Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што ў рамках саміту, магчыма, адбудзецца асобная двухбаковая сустрэча расійскага і беларускага лідараў.
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Нефармальная сустрэча кіраўнікоў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе 28 снежня ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Там падкрэслілі, што мерапрыемства адбудзецца па ініцыятыве прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Беларускі бок пацвердзіў двухдзённы працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург. Прэзідэнт наведае паўночную сталіцу 28-29 снежня.
"У Санкт-Пецярбургу 28 снежня Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД. Лідары краін падвядуць вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе, абмяняюцца думкамі па вырашэнні агульных актуальных праблем, абмяркуюць далейшыя меры па павышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва і сацыяльна- эканамічнага развіцця краін СНД", - адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі
Там падкрэслілі, што на 29 снежня запланавана сустрэча беларускага лідара і яго расійскага калегі.
"Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва", - растлумачылі ў прэс-службе.
У сераду прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што "ёсць падрыхтоўка да асабістай сустрэчы прэзідэнтаў" Расіі і Беларусі.
Як адзначаў прэзідэнт Беларусі падчас сустрэчы са спікерам Дзярждумы Вячаславам Валодзіным у Мінску, ён хоча абмеркаваць са сваім расійскім калегам планы на будучы год.
Пуцін расказаў, калі Беларусь і Расія
пяройдуць на адзіную валюту