Пуцін расказаў, калі Беларусь і Расія пяройдуць на адзіную валюту
15:50 23.12.2021 (абноўлена: 09:09 24.12.2021)
© Sputnik / Андрей Александров
/ Падпісацца
Пры гэтым краіны правялі вялікую працу ў частцы інтэграцыі па сацыяльных пытаннях, свабодным перамяшчэнні, роўнаму становішчу грамадзян на рынку працы.
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Узровень інтэграцыі Расіі і Беларусі значна ніжэйшы, чым у краінах Еўрасаюза, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас штогадовай прэс-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, галоўная задача ўрадаў дзвюх краін у галіне інтэграцыі: сінхранізацыя заканадаўства у сферы эканомікі, а не стварэнне адзінай валюты.
“Узровень нашай інтэграцыі да гэтага часу ніжэйшы, чым у ЕС. Гэта проста непараўнальна. Я зараз не кажу пра адзіную валюту, гэта пытанне, магчыма, будучыні, калі нашы службы прыйдуць да нейкай згоды на гэты конт. Але нам трэба сінхранізаваць наша заканадаўства ў сферы эканомікі", - заявіў расійскі лідар.
Збліжэнне заканадаўства
Пуцін удакладніў, што зараз праца ідзе ў частцы збліжэння падатковага і мытнага заканадаўства.
"Гэта трэба, каб забяспечыць аднастайнае разуменне таго, як мы будзем дзейнічаць для дасягнення найвышэйшага выніку. Гэта асноўныя рэчы. Фіскальная палітыка і заканадаўства. І мытная палітыка", - удакладніў расійскі прэзідэнт.
Гаворачы аб прыняцці дарожных карт, Пуцін расказаў аб тым, што працэс іх прыняцця быў няпростым.
"Гэта быў доўгі і няпросты працэс узгаднення пазіцый. І Аляксандр Рыгоравіч (Лукашэнка - Sputnik), і яго каманда - няпростыя перагаворшчыкі, але мы ў цэлым дасягнулі разумення, якімі тэмпамі, якімі крокамі мы павінны ісці да гэтага. Гэта тычыцца допуску на рынак закупак тавараў і паслуг беларускімі эканамічнымі аператарамі, гэта датычыцца транспарту, гэта датычыцца многіх іншых пытанняў", - сказаў прэзідэнт РФ.
Выгады ад інтэграцыі
Пуцін выказаў упэўненасць, што беларускія і расійскія грамадзяне адчуюць эфектыўнасць інтэграцыі дзвюх краін на сабе.
"Гэта не манна нябесная, з неба ўсё адразу не паваліцца. Але відавочныя ёсць рэчы, якія забяспечваюць нашу канкурэнтаздольнасць. … Мы пра ўсё гэта дамовіліся, і зараз пачнём працу. Упэўнены, што вынікі будуць", – запэўніў Пуцін.
Пры гэтым указаў, што пэўныя плюсы ад Саюзнай дзяржавы грамадзяне дзвюх краін ужо адчулі - гэта датычыцца і сацыяльных пытанняў, свабоднага перамяшчэння беларусаў і расіян па тэрыторыі аб'яднання, роўных умоў на рынку працы.
Інтэграцыя Беларусі і Расіі
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі дэкрэт, які зацвярджае саюзныя праграмы, у ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, што прайшло 4 лістапада ў анлайн-фармаце.
Дакументам зацверджаны 28 карт па паглыбленні інтэграцыі, а таксама новая ваенная дактрына СД і канцэпцыя міграцыйнай палітыкі. Праца над саюзнымі праграмамі вялася некалькі гадоў.
Дакладны спісак саюзных праграм пакуль не публікаваўся для шырокай грамадскасці. Але вядома, што праграмы ўзгадняюць пытанні правядзення палітыкі ў падатковай і мытнай сферах, а таксама такім вострым пытанні для Мінска, як энергетыка.
У парламентарыяў дзвюх краін задача - уніфікаваць заканадаўства краін, для выканання гэтых задач спатрэбяцца "дзесяткі заканадаўчых рашэнняў".
Поўную версію штогадовай прэс-канферэнцыі Уладзіміра Пуціна глядзіце на Sputnik.
Чытайце таксама:
Саюзны бюджэт абмяркуюць парламентарыі Беларусі і Расіі
Масква і Мінск паспяхова адпрацавалі задачы на вучэннях "Захад-2021" – Пуцін
Макей і Мезенцаў абмеркавалі рэалізацыю інтэграцыйных дакументаў
Мінэнерга Беларусі і РФ узгаднілі планы па агульных рынках газу і электраэнергіі
Лукашэнка ацаніў магчымасць стварэння адзінай валюты з Расіяй