https://bel.sputnik.by/20211225/valantsry-yakya-khaval-mgranta-na-myazhy-z-ltvoy-atrymal-shtraf-1059015317.html
Валанцёры, якія хавалі мігранта на мяжы з Літвой, атрымалі штраф
Валанцёры, якія хавалі мігранта на мяжы з Літвой, атрымалі штраф
Sputnik Беларусь
Літоўскія пагранічнікі абвінавацілі валанцёраў ва "ўкрывальніцтве мігранта з невыразнымі мэтамі" і аштрафавалі за знаходжанне ў прыгранічнай зоне, дзе з-за... 25.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-25T15:55+0300
2021-12-25T15:55+0300
2021-12-25T15:55+0300
у свеце
беларусь
літва
нелегальныя мігранты
валанцёры
мяжа
штраф
калючая загарода еўрасаюза
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102011/77/1020117718_0:131:1200:806_1920x0_80_0_0_d806d14e06dcfd0c7d71d107b8b6444e.jpg
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Валанцёрам, якія хавалі мігранта на мяжы Літвы з Беларуссю, прызначаны штраф 100 еўра за несанкцыянаванае знаходжанне ў зоне надзвычайнага становішча, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на дзяржаўную службу аховы мяжы Літвы.Як высветлілася, мігрант з Сірыі знаходзіўся ў прыгранічнай паласе на літоўскім баку мяжы, валанцёры знайшлі яго ў жаласным выглядзе – мужчына не мог ісці самастойна, яму спатрэбілася дапамога медыкаў. Прадстаўнікі пагранслужбы абвінавацілі валанцёраў ва ўкрывальніцтве мігранта "з невыразнымі мэтамі".За несанкцыянаванае знаходжанне мігранта ў зоне надзвычайнага становішча кожнаму з валанцёраў быў назначаны штраф па 100 еўра. Нагадаем, надзвычайнае становішча ў прыгранічнай зоне было абвешчана ўладамі Літвы ў сувязі з наплывам мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Па літоўскіх законах, у зоне надзвычайнага становішяа нельга знаходзіцца людзям, за рэдкімі выключэннямі.Раней на адыходзячым тыдні стала вядома аб затрыманні чацвярых нелегалаў без дакументаў на тэрыторыі Літвы паблізу ад беларускай мяжы. У літоўскай пагранахове таксама лічаць, што валанцёрам было вядома пра месцазнаходжанне гэтых мігрантаў.Міграцыйны крызіс на мяжыНа працягу некалькіх месяцаў Літва, Латвія і Польшча паведамляюць аб росце колькасці затрыманых нелегальных мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі на мяжы з Беларуссю, абвінавачваючы Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу.У сваю чаргу, беларускі бок усе абвінавачанні абвяргае. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не раз акцэнтаваў увагу на тым, што на стрымліванне патоку нелегалаў на захад у афіцыйнага Мінска з-за санкцый заходніх краін няма "ні грошай, ні сіл".Пагранічнікі Беларусі таксама неаднаразова прыводзілі факты гвалтоўнага выправаджэння мігрантаў Літвой, Польшчай і Латвіяй на беларускую тэрыторыю.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211223/mzs-rf-zakhad-pavnen-nests-adkaznasts-za-mgranta-na-myazhy-polshchy-1058941689.html
беларусь
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102011/77/1020117718_80:0:1200:840_1920x0_80_0_0_ac7dd17d2c02342dc590242df9d539b5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, літва, нелегальныя мігранты, валанцёры, мяжа, штраф
у свеце, беларусь, літва, нелегальныя мігранты, валанцёры, мяжа, штраф
Валанцёры, якія хавалі мігранта на мяжы з Літвой, атрымалі штраф
Літоўскія пагранічнікі абвінавацілі валанцёраў ва "ўкрывальніцтве мігранта з невыразнымі мэтамі" і аштрафавалі за знаходжанне ў прыгранічнай зоне, дзе з-за наплыву мігрантаў уладамі Літвы было абвешчана надзвычайнае становішча.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Валанцёрам, якія хавалі мігранта на мяжы Літвы з Беларуссю, прызначаны штраф 100 еўра за несанкцыянаванае знаходжанне ў зоне надзвычайнага становішча, паведамляе
РІА Навіны са спасылкай на дзяржаўную службу аховы мяжы Літвы.
Як высветлілася, мігрант з Сірыі знаходзіўся ў прыгранічнай паласе на літоўскім баку мяжы, валанцёры знайшлі яго ў жаласным выглядзе – мужчына не мог ісці самастойна, яму спатрэбілася дапамога медыкаў. Прадстаўнікі пагранслужбы абвінавацілі валанцёраў ва ўкрывальніцтве мігранта "з невыразнымі мэтамі".
"Асобы, якія ведалі аб месцы знаходжання мігранта і пераследвалі невыразныя мэты і якія называюць сябе валанцёрамі, пажадалі самі спачатку дабрацца да адасобленага месца ў Варэнскім раёне і правесці яшчэ адну, як падазраецца, паказальную "аперацыю па выратаванні", толькі пазней аб падзеі былі інфармаваны пагранічнікі і медыкі", - цытуе агенцтва прадстаўніка дзяржаўнай службы аховы мяжы Гедруса Мішутыса.
За несанкцыянаванае знаходжанне мігранта ў зоне надзвычайнага становішча кожнаму з валанцёраў быў назначаны штраф па 100 еўра. Нагадаем, надзвычайнае становішча ў прыгранічнай зоне было абвешчана ўладамі Літвы ў сувязі з наплывам мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Па літоўскіх законах, у зоне надзвычайнага становішяа нельга знаходзіцца людзям, за рэдкімі выключэннямі.
Раней на адыходзячым тыдні стала вядома аб затрыманні чацвярых нелегалаў без дакументаў на тэрыторыі Літвы паблізу ад беларускай мяжы. У літоўскай пагранахове таксама лічаць, што валанцёрам было вядома пра месцазнаходжанне гэтых мігрантаў.
Міграцыйны крызіс на мяжы
На працягу некалькіх месяцаў Літва, Латвія і Польшча паведамляюць аб росце колькасці затрыманых нелегальных мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі на мяжы з Беларуссю, абвінавачваючы Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу.
У сваю чаргу, беларускі бок усе абвінавачанні абвяргае. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не раз акцэнтаваў увагу на тым, што на стрымліванне патоку нелегалаў на захад у афіцыйнага Мінска з-за санкцый заходніх краін няма "ні грошай, ні сіл".
Пагранічнікі Беларусі таксама неаднаразова прыводзілі факты гвалтоўнага выправаджэння мігрантаў Літвой, Польшчай і Латвіяй на беларускую тэрыторыю.
Пуцін: Польшча і краіны Балтыі
парушаюць абавязацельствы па абароне праў бежанцаў
ДПК: літоўскія сілавікі
выкінулі на мяжу труп збітага бежанца