https://bel.sputnik.by/20211223/mzs-rf-zakhad-pavnen-nests-adkaznasts-za-mgranta-na-myazhy-polshchy-1058941689.html
МЗС РФ: Захад павінен несці адказнасць за мігрантаў на мяжы Польшчы
МЗС РФ: Захад павінен несці адказнасць за мігрантаў на мяжы Польшчы
Sputnik Беларусь
Наплыў грамадзян блізкаўсходніх дзяржаў да мяжы Еўрапейскага Саюза прывёў да міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы. 23.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-23T11:23+0300
2021-12-23T11:23+0300
2021-12-23T11:23+0300
калючая загарода еўрасаюза
мзс рф
расія
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
польшча
захад
крызіс
адказнасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058076567_0:173:3001:1861_1920x0_80_0_0_282aa8139f12bc10858eb0c9c764c6fb.jpg
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Пазіцыя Польшчы перашкаджае мігрантам трапіць у Германію, заявіў упаўнаважаны МЗС РФ па пытаннях праў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Рыгор Лук'янцаў.Паводле яго слоў, трэба памятаць аб першапрычынах міграцыйнага крызісу, якія зыходзяць з працэсаў, што адбываліся ў рэгіёне Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі, дзе назіралася дэстабілізацыя і ўмяшанне ва ўнутраныя справы.Мігранты жадаюць у Германію"І ў выніку гэта натуральна прывяло да з'яўлення міграцыйных патокаў. Людзі гэтыя імкнуцца патрапіць у тыя краіны, якія прыклалі руку да дэстабілізацыі сітуацыі. Таму, калі гучаць пэўныя заклікі да падзелу "цяжару", падзелу адказнасці, тыя, хто стварыў гэтую сітуацыю, і павінны перш за ўсё несці адказнасць за вырашэнне гэтай праблемы", - лічыць расійскі дыпламат.Пры гэтым Рыгор Лук'янцаў звярнуў увагу, што частка мігрантаў вярнулася на радзіму ў Ірак, а некаторыя працягваюць дабівацца магчымасці патрапіць на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза. Паколькі большая іх частка імкнецца ў Германію, то нямецкія ўлады маглі б іх прыняць, але гэтае імкненне сутыкаецца з пазіцыяй Польшчы.На яго думку, лічбы сведчаць аб тым, што гэты міграцыйны крызіс нельга назваць маштабным. Справа ў тым, што колькасць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы значна меншая за тую хвалю мігрантаў, якая назіралася некалькі гадоў таму.Крызіс можна вырашыць праз дыялогРыгор Лук'янцаў звярнуў увагу, што цяпер становішча мігрантаў на беларуска-польскай мяжы і сітуацыю ў цэлым можна назваць небяспечнымі."Наколькі я ведаю, і па лініі расійскіх мусульманскіх рэлігійных арганізацый прымаюцца пэўныя намаганні па аказанні гуманітарнай дапамогі. Наколькі я ведаю, яны знаходзяцца ў кантакце з мусульманскімі прадстаўнікамі Беларусі", - сказаў ён.Прычым расійскі дыпламат прызнаў, што прагназаваць развіццё сітуацыі складана, таму што не вядуцца перагаворы па вырашэнні крызісу. Еўрапейскія дзяржавы толькі абвінавачваюць Беларусь у правакаванні крызісу.Пасля чаго дадаў, што прымяненне польскім бокам вайсковых падраздзяленняў, спецыяльных сродкаў супраць мігрантаў, інфармацыя аб чым трапіла ў СМІ, сведчыць аб жорсткасці."І, калі меркаваць па гэтых кадрах, можна сказаць, што ў наяўнасці сапраўды парушэнне палажэнняў міжнародных дагавораў у галіне абароны праў чалавека з боку той жа самай Польшчы", - лічыць расійскі дыпламат.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211214/putsn-polshcha--krany-balty-parushayuts-abavyazatselstvy-pa-abarone-pra-bezhantsa-1058709817.html
расія
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058076567_44:0:2711:2000_1920x0_80_0_0_b0c462abc96b233779404689db1fbd68.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс рф, расія, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, польшча, захад, крызіс, адказнасць, еўрапейскі саюз, рыгор лук'янцаў
мзс рф, расія, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, польшча, захад, крызіс, адказнасць, еўрапейскі саюз, рыгор лук'янцаў
МЗС РФ: Захад павінен несці адказнасць за мігрантаў на мяжы Польшчы
Наплыў грамадзян блізкаўсходніх дзяржаў да мяжы Еўрапейскага Саюза прывёў да міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы.
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Пазіцыя Польшчы перашкаджае мігрантам трапіць у Германію, заявіў упаўнаважаны МЗС РФ па пытаннях праў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Рыгор Лук'янцаў.
Паводле яго слоў, трэба памятаць аб першапрычынах міграцыйнага крызісу, якія зыходзяць з працэсаў, што адбываліся ў рэгіёне Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі, дзе назіралася дэстабілізацыя і ўмяшанне ва ўнутраныя справы.
Мігранты жадаюць у Германію
"І ў выніку гэта натуральна прывяло да з'яўлення міграцыйных патокаў. Людзі гэтыя імкнуцца патрапіць у тыя краіны, якія прыклалі руку да дэстабілізацыі сітуацыі. Таму, калі гучаць пэўныя заклікі да падзелу "цяжару", падзелу адказнасці, тыя, хто стварыў гэтую сітуацыю, і павінны перш за ўсё несці адказнасць за вырашэнне гэтай праблемы", - лічыць расійскі дыпламат.
Пры гэтым Рыгор Лук'янцаў звярнуў увагу, што частка мігрантаў вярнулася на радзіму ў Ірак, а некаторыя працягваюць дабівацца магчымасці патрапіць на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза. Паколькі большая іх частка імкнецца ў Германію, то нямецкія ўлады маглі б іх прыняць, але гэтае імкненне сутыкаецца з пазіцыяй Польшчы.
На яго думку, лічбы сведчаць аб тым, што гэты міграцыйны крызіс нельга назваць маштабным. Справа ў тым, што колькасць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы значна меншая за тую хвалю мігрантаў, якая назіралася некалькі гадоў таму.
"У той жа час можна сказаць, што няма адзінства пазіцый і ў рамках самога Еўрасаюза. Калі з боку Германіі ідуць заявы, што яны гатовы былі б прыняць гэтых асоб, яны не адмаўляюцца ад гэтых слоў, то пазіцыя Польшчы прама супрацьлеглая. Гэта, па сутнасці, стала непераадольнай перашкодай на шляху", - канстатаваў упаўнаважаны МЗС РФ па пытаннях праў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права ў інтэрв'ю РІА Навіны.
Крызіс можна вырашыць праз дыялог
Рыгор Лук'янцаў звярнуў увагу, што цяпер становішча мігрантаў на беларуска-польскай мяжы і сітуацыю ў цэлым можна назваць небяспечнымі.
"Наколькі я ведаю, і па лініі расійскіх мусульманскіх рэлігійных арганізацый прымаюцца пэўныя намаганні па аказанні гуманітарнай дапамогі. Наколькі я ведаю, яны знаходзяцца ў кантакце з мусульманскімі прадстаўнікамі Беларусі", - сказаў ён.
Прычым расійскі дыпламат прызнаў, што прагназаваць развіццё сітуацыі складана, таму што не вядуцца перагаворы па вырашэнні крызісу. Еўрапейскія дзяржавы толькі абвінавачваюць Беларусь у правакаванні крызісу.
"І, адпаведна, няма ніякага дыялога з беларускім бокам, паміж Польшчай і Беларуссю і ЕС, які выступае на баку Польшчы. Яны таксама не размаўляюць з Беларуссю. Але без прамых кантактаў паміж імі вырашыць гэту праблему складана", - падкрэсліў Рыгор Лук'янцаў.
Пасля чаго дадаў, што прымяненне польскім бокам вайсковых падраздзяленняў, спецыяльных сродкаў супраць мігрантаў, інфармацыя аб чым трапіла ў СМІ, сведчыць аб жорсткасці.
"І, калі меркаваць па гэтых кадрах, можна сказаць, што ў наяўнасці сапраўды парушэнне палажэнняў міжнародных дагавораў у галіне абароны праў чалавека з боку той жа самай Польшчы", - лічыць расійскі дыпламат.
Беларусь сабрала
5 тамоў доказаў жорсткіх адносін Польшчы да бежанцаў
Яшчэ больш за 250 мігрантаў
пакінулі Беларусь спецрэйсамЛідэры Еўрасаюза дамовіліся лепш
абараняць свае межы ад мігрантаў