https://bel.sputnik.by/20211226/kreml-gato-abmyarkovats-z-zyalenskm-dvukhbakovyya-adnosny--pyasko-1059031943.html
Крэмль гатоў абмяркоўваць з Зяленскім двухбаковыя адносіны – Пяскоў
Крэмль гатоў абмяркоўваць з Зяленскім двухбаковыя адносіны – Пяскоў
Sputnik Беларусь
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна ўпэўнены, што грамадзянскі канфлікт у Данбасе нельга вырашаць ваенным шляхам, гэта можа прывесці да страты Украінай... 26.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-26T17:25+0300
2021-12-26T17:25+0300
2022-02-22T20:10+0300
дзмітрый пяскоў
уладзімір пуцін
расія
украіна
адносіны
крэмль
уладзімір зяленскі
данбас
канфлікт
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046956096_0:52:3191:1847_1920x0_80_0_0_856b34083c0bf1fd28028971ab86f557.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. У Крамлі гатовы абмяркоўваць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім двухбаковыя адносіны, а не размаўляць з ім у якасці боку канфлікту на Данбасе. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у эфіры тэлеканала "Россия 1".На пытанне аб магчымым прыездзе прэзідэнта Украіны на сустрэчу кіраўнікоў краін СНД, якую на наступным тыдні арганізуюць у Санкт-Пецярбургу, Пяскоў засмяяўся."Зяленскі можа прыехаць, безумоўна, але я не думаю, што ён гэта зробіць", - адзначыў прэс-сакратар і дадаў, што, на яго думку, фармальна Зяленскі мог бы так зрабіць, паколькі Украіна мае дачыненне да гэтага аб'яднання.Канфлікт нельга вырашаць ваенным шляхамУ кантэксце пытання, ці не нападзе Расія на Украіну, Пяскоў звярнуў увагу, што РФ ніколі не нападала першай.Падчас размовы Пяскоў пагадзіўся, што нельга вырашаць грамадзянскі канфлікт у Данбасе ваенным шляхам, бо ўзнікне пытанне ўкраінскай дзяржаўнасці."Гэта тое, пра што неаднаразова казаў прэзідэнт Пуцін, і гэта тое, што выдатна ведаюць у Кіеве, гэта тое, што выдатна ведаюць у Вашынгтоне. Але бачыце, абарваць Кіеў чамусьці ніхто не хоча", – адзначыў Пяскоў.Прагноз наконт пандэмііПрэс-сакратар прэзідэнта Расіі заявіў, што не чакае нічога добрага ад надыходзячага 2022 года ў плане распаўсюджвання каронавіруса."Зразумела, што нейкая колькасць чарговых хваль нас чакае наперадзе", - канстатаваў ён.Пры гэтым Пяскоў адзначыў і пазітыўныя зрухі з пункту гледжання ўплыву пандэміі на эканоміку. Паводле яго слоў, расійскія ўлады "эканамічна вылезлі з гэтай кавіднай ямы, усё ж такі эканоміка запрацавала".Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211224/ke-rykhtuetstsa-da-slavoga-vyrashennya-kanflktu--danbase--mzs-rf-1058990858.html
расія
украіна
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046956096_460:0:3191:2048_1920x0_80_0_0_7af0febc88769a2f705c8a6cf828f0af.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, расія, украіна, адносіны, крэмль, уладзімір зяленскі, данбас, канфлікт
дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, расія, украіна, адносіны, крэмль, уладзімір зяленскі, данбас, канфлікт
Крэмль гатоў абмяркоўваць з Зяленскім двухбаковыя адносіны – Пяскоў
17:25 26.12.2021 (абноўлена: 20:10 22.02.2022) Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна ўпэўнены, што грамадзянскі канфлікт у Данбасе нельга вырашаць ваенным шляхам, гэта можа прывесці да страты Украінай дзяржаўнасці.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. У Крамлі гатовы абмяркоўваць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім двухбаковыя адносіны, а не размаўляць з ім у якасці боку канфлікту на Данбасе. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у эфіры тэлеканала "Россия 1".
"Вы ведаеце, што Зяленскі хоча паразмаўляць з Пуціным як з бокам канфлікту (...) Пытанне ўрэгулявання – пытанне не да Пуціна. Пуцін кажа, што, калі вы хочаце размаўляць, давайце пагаворым пра двухбаковыя адносіны", - адзначыў прадстаўнік Крамля.
На пытанне аб магчымым прыездзе прэзідэнта Украіны на сустрэчу кіраўнікоў краін СНД, якую на наступным тыдні арганізуюць у Санкт-Пецярбургу, Пяскоў засмяяўся.
"Зяленскі можа прыехаць, безумоўна, але я не думаю, што ён гэта зробіць", - адзначыў прэс-сакратар і дадаў, што, на яго думку, фармальна Зяленскі мог бы так зрабіць, паколькі Украіна мае дачыненне да гэтага аб'яднання.
Канфлікт нельга вырашаць ваенным шляхам
У кантэксце пытання, ці не нападзе Расія на Украіну, Пяскоў звярнуў увагу, што РФ ніколі не нападала першай.
"Паслухайце, Расія ніколі першай ні на каго не нападала. Успомніце гісторыю, нас хацелі зрабіць ахвярай, але, дзякуй Богу, ні ў каго гэта не атрымлівалася", - сказаў прадстаўнік Крамля.
Падчас размовы Пяскоў пагадзіўся, што нельга вырашаць грамадзянскі канфлікт у Данбасе ваенным шляхам, бо ўзнікне пытанне ўкраінскай дзяржаўнасці.
"Гэта тое, пра што неаднаразова казаў прэзідэнт Пуцін, і гэта тое, што выдатна ведаюць у Кіеве, гэта тое, што выдатна ведаюць у Вашынгтоне. Але бачыце, абарваць Кіеў чамусьці ніхто не хоча", – адзначыў Пяскоў.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі заявіў, што не чакае нічога добрага ад надыходзячага 2022 года ў плане распаўсюджвання каронавіруса.
"Зразумела, што нейкая колькасць чарговых хваль нас чакае наперадзе", - канстатаваў ён.
Пры гэтым Пяскоў адзначыў і пазітыўныя зрухі з пункту гледжання ўплыву пандэміі на эканоміку. Паводле яго слоў, расійскія ўлады "эканамічна вылезлі з гэтай кавіднай ямы, усё ж такі эканоміка запрацавала".
МЗС РФ: Захад пад выглядам інструктараў
перакідвае на Украіну баевікоўЛаўроў: Украіну трэба прымушаць
выконваць Мінскія пагадненні