https://bel.sputnik.by/20211227/u-belarus-pachal-pryvvats-dzyatsey-ad-karonavrusa-1059042189.html
У Беларусі пачалі прышчэпліваць дзяцей ад каронавіруса
У Беларусі пачалі прышчэпліваць дзяцей ад каронавіруса
Sputnik Беларусь
У Беларусі для падлеткаў прапануюць кітайскую вакцыну Vero Cell ("Сінафарм"). Прышчапіцца ад COVID-19 можна з 12 гадоў. 27.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-27T11:49+0300
2021-12-27T11:49+0300
2022-01-05T10:06+0300
падлеткі
беларусь
мінск
дзеці
прышчэпкі
паліклініка
каронавірус
вакцына
"сінафарм"
covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1b/1059039756_0:84:1280:804_1920x0_80_0_0_5e69ca2e546d261f386e231e86b75f6f.jpg
МІНСК, 27 сне – Sputnik. У Беларусі пачалася вакцынацыя падлеткаў супраць каронавіруснай інфекцыі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Прышчапляцца прапануюць кітайскім прэпаратам Vero Cell ("Сінафарм"). Дзеці з 12 да 17 гадоў могуць вакцынавацца са згоды бацькоў. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, першым вакцынаваным сярод дзяцей стаў 16-гадовы хлопчык: ён прышчапіўся ў 6-й паліклініцы Мінска.Дзіцячыя прышчэпкіВакцынаваць дзяцей у Беларусі дазволілі 21 снежня. Намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка заявіў, у гэтую хвалю каронавірус "памаладзеў", хварэе ўсё больш дзяцей. Паводле яго слоў, ад бацькоў даўно паступалі запыты на дзіцячыя вакцыны, таму ён упэўнены, што попыт на такія прышчэпкі будзе.На гэты момант у рэспубліцы гатовы прывіваць падлеткаў, але цалкам верагодна, што ўзроставую планку могуць пашырыць: паводле слоў Аляксандра Тарасенкі, аб вакцынацыі дзяцей малодшага ўзросту таксама можна будзе гаварыць.Міністэрства аховы здароўя Расіі 24 лістапада зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса "Спутник М" для падлеткаў ва ўзросце з 12 да 17 гадоў. Акрамя таго, у Расіі рыхтуюцца да клінічных выпрабаванняў вакцыны супраць каронавіруса для дзяцей ад 6 да 11 гадоў – яны пройдуць у бліжэйшыя месяцы. А гэта значыць, што расійскі дзіцячы прэпарат ад каронавіруса ў бліжэйшы час можа з'явіцца і ў Беларусі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211221/mnsterstva-akhovy-zdaroya-dazvolla-vaktsynavats-dzyatsey-ad-covid-19-1058873219.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1b/1059039756_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_42f549effe288388eece7c17c8987bb1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падлеткі, беларусь, мінск, дзеці, прышчэпкі, паліклініка, каронавірус, вакцына, "сінафарм", covid-19
падлеткі, беларусь, мінск, дзеці, прышчэпкі, паліклініка, каронавірус, вакцына, "сінафарм", covid-19
У Беларусі пачалі прышчэпліваць дзяцей ад каронавіруса
11:49 27.12.2021 (абноўлена: 10:06 05.01.2022) У Беларусі для падлеткаў прапануюць кітайскую вакцыну Vero Cell ("Сінафарм"). Прышчапіцца ад COVID-19 можна з 12 гадоў.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. У Беларусі пачалася вакцынацыя падлеткаў супраць каронавіруснай інфекцыі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Прышчапляцца прапануюць кітайскім прэпаратам Vero Cell ("Сінафарм"). Дзеці з 12 да 17 гадоў могуць вакцынавацца са згоды бацькоў. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, першым вакцынаваным сярод дзяцей стаў 16-гадовы хлопчык: ён прышчапіўся ў 6-й паліклініцы Мінска.
"Вакцынацыю можна прайсці не раней за 6 месяцаў пасля перанесенай дзіцем інфекцыі COVID-19, у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім прымяненні імунабіялагічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарату і адсутнасцю супрацьпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей", – нагадалі ў ведамстве.
Вакцынаваць дзяцей у Беларусі дазволілі 21 снежня. Намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка заявіў, у гэтую хвалю каронавірус "памаладзеў", хварэе ўсё больш дзяцей. Паводле яго слоў, ад бацькоў даўно паступалі запыты на дзіцячыя вакцыны, таму ён упэўнены, што попыт на такія прышчэпкі будзе.
На гэты момант у рэспубліцы гатовы прывіваць падлеткаў, але цалкам верагодна, што ўзроставую планку могуць пашырыць: паводле слоў Аляксандра Тарасенкі, аб вакцынацыі дзяцей малодшага ўзросту таксама можна будзе гаварыць.
Міністэрства аховы здароўя Расіі 24 лістапада зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса "Спутник М" для падлеткаў ва ўзросце з 12 да 17 гадоў. Акрамя таго, у Расіі рыхтуюцца да клінічных выпрабаванняў вакцыны супраць каронавіруса для дзяцей ад 6 да 11 гадоў – яны пройдуць у бліжэйшыя месяцы. А гэта значыць, што расійскі дзіцячы прэпарат ад каронавіруса ў бліжэйшы час можа з'явіцца і ў Беларусі.
Даследаванні дзіцячай вакцыны ад каронавіруса ў Расіі зоймуць 3 месяцы
У Расіі зарэгістравана
вакцына ад COVID для падлеткаў - "Спутник М"