https://bel.sputnik.by/20211228/lukashenka-zayav-shto-nvodzn-pragnoz-pa-karonavruse-ne-apradasya-1059085000.html
Лукашэнка заявіў, што ніводзін прагноз па каронавірусе не спраўдзіўся
Лукашэнка заявіў, што ніводзін прагноз па каронавірусе не спраўдзіўся
Sputnik Беларусь
Беларускія спецыялісты прагназавалі ход пандэміі па запыце ўлад, але каронавірус развіваўся непрадказальным шляхам. 28.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-28T15:21+0300
2021-12-28T15:21+0300
2021-12-28T16:06+0300
аляксандр лукашэнка
снд
саміт
прагноз
каронавірус
пандэмія
covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1a/1055149172_0:187:2977:1861_1920x0_80_0_0_d0e378126c6360c995df4d02bf7e6128.jpg
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Прагнозы спецыялістаў па тэрмінах ходу пандэміі не апраўдаліся, сказаў беларускі лідар падчас нефармальнага саміту СНД у Санкт-Пецярбургу.Паводле яго слоў, ён заўсёды патрабаваў у беларускіх спецыялістаў даць прагноз развіцця пандэміі каронавіруса: па канкрэтным штаме і на будучыню.Пасля чаго ўдакладніў, што асабіста кантактаваў з расійскімі спецыялістамі, вучонымі, якія гаварылі аб тым, што вельмі складана прадказаць тэрміны развіцця пандэміі.Беларускі лідар звярнуўся да кіраўніка Расспажыўнагляду Ганны Паповай з просьбай зрабіць прагноз: чаго чакаць ад каронавіруса ў будучыні. У прыватнасці, ён удакладніў, ці пераносіцца лягчэй амікрон, чым штам дэльта.У сваю чаргу Ганна Папова адзначыла, што важна ў гэтай сітуацыі дабівацца, як мага больш высокага ўзроўню імунізацыі насельніцтва, таму што вірус будзе мутаваць і ў далейшым і станавіцца сезонным."Наколькі я зразумеў з вашай дыпламатычнай заявы, нам варта чакаць з'яўлення новых штамаў каронавіруса, на гэтым амікроне мы не спынімся? Калі гаварыць па-народнаму: амікрон лягчэйшы за дэльту?" - задаў ён дадатковае пытанне кіраўніку Расспажыўнагляду.Па словах Паповай, новы штам пераносіцца лягчэй, што бачна на прыкладзе ПАР, але там асноўная частка насельніцтва ў сярэднім ва ўзросце 30 гадоў, а ў Вялікабрытаніі 90% насельніцтва прышчэплены. Таму трэба баяцца высокай заразнасці амікрона, што можа выклікаць перагрузку сістэмы аховы здароўя.Ганна Папова была вымушана канстатаваць, што спадзявацца на такі зыход вельмі хочацца, але спецыялісты рыхтуюцца да таго, што трэба перашкаджаць распаўсюджванню віруса і імунізаваць насельніцтва.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211222/lukashenka-nazva-asablvasts-belaruskaga-shlyakhu-baratsby-z-pandemyay-1058915960.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1a/1055149172_122:0:2853:2048_1920x0_80_0_0_c86716ea97b2a0259c2d133e56cc0979.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, снд, саміт, прагноз, каронавірус, пандэмія, covid-19
аляксандр лукашэнка, снд, саміт, прагноз, каронавірус, пандэмія, covid-19
Лукашэнка заявіў, што ніводзін прагноз па каронавірусе не спраўдзіўся
15:21 28.12.2021 (абноўлена: 16:06 28.12.2021) Беларускія спецыялісты прагназавалі ход пандэміі па запыце ўлад, але каронавірус развіваўся непрадказальным шляхам.
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Прагнозы спецыялістаў па тэрмінах ходу пандэміі не апраўдаліся, сказаў беларускі лідар падчас нефармальнага саміту СНД у Санкт-Пецярбургу.
Паводле яго слоў, ён заўсёды патрабаваў у беларускіх спецыялістаў даць прагноз развіцця пандэміі каронавіруса: па канкрэтным штаме і на будучыню.
"Сумленна прызнаюся, што ні адзін прагноз па ўжо існуючым штаме ў Беларусі (некалькі груп працавалі), усе розныя прагнозы, сумленна вам скажу, па тэрмінах ні адзін не спраўдзіўся", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго ўдакладніў, што асабіста кантактаваў з расійскімі спецыялістамі, вучонымі, якія гаварылі аб тым, што вельмі складана прадказаць тэрміны развіцця пандэміі.
Беларускі лідар звярнуўся да кіраўніка Расспажыўнагляду Ганны Паповай з просьбай зрабіць прагноз: чаго чакаць ад каронавіруса ў будучыні. У прыватнасці, ён удакладніў, ці пераносіцца лягчэй амікрон, чым штам дэльта.
У сваю чаргу Ганна Папова адзначыла, што важна ў гэтай сітуацыі дабівацца, як мага больш высокага ўзроўню імунізацыі насельніцтва, таму што вірус будзе мутаваць і ў далейшым і станавіцца сезонным.
"Наколькі я зразумеў з вашай дыпламатычнай заявы, нам варта чакаць з'яўлення новых штамаў каронавіруса, на гэтым амікроне мы не спынімся? Калі гаварыць па-народнаму: амікрон лягчэйшы за дэльту?" - задаў ён дадатковае пытанне кіраўніку Расспажыўнагляду.
Па словах Паповай, новы штам пераносіцца лягчэй, што бачна на прыкладзе ПАР, але там асноўная частка насельніцтва ў сярэднім ва ўзросце 30 гадоў, а ў Вялікабрытаніі 90% насельніцтва прышчэплены. Таму трэба баяцца высокай заразнасці амікрона, што можа выклікаць перагрузку сістэмы аховы здароўя.
"Я да чаго вас хіліў, хацеў атрымаць адказ, калі адчуваеце вы і вучоныя, што амікрон усё ж лягчэйшы за дэльту: можа мы ўжо назіраем згасанне ў цэлым пандэміі", - пацікавіўся з надзеяй Аляксандр Лукашэнка.
Ганна Папова была вымушана канстатаваць, што спадзявацца на такі зыход вельмі хочацца, але спецыялісты рыхтуюцца да таго, што трэба перашкаджаць распаўсюджванню віруса і імунізаваць насельніцтва.
У Лукашэнкі
з'явіўся "асцярожны аптымізм" па сітуацыі з каронавірусам
Лукашэнка: насуперак прагнозам так званай навукі
COVID застаецца пагрозай