Відэа

Нефармальная сустрэча кіраўнікоў краін СНД - трансляцыя

Падпісацца
Нефармальная сустрэча прэзідэнтаў краін СНД праходзіць у чацвер у Санкт-Пецярбургу. Глядзіце на відэа, што сказаў у прывітальным слове расійскі лідар.
Сустрэча праходзіць па ініцыятыве прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Удзел у ёй бяруць кіраўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. На саміце прысутнічае і першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.
Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў падвядуць вынікі старшынства Беларусі ў СНД у адыходзячым годзе, а таксама абмяркуюць далейшыя меры па павышэнні развіцця супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці.
Адметны саміт і тым, што ў снежні гэтага года споўнілася 30 гадоў з даты ўтварэння СНД.
У ходзе нефармальнай сустрэчы запланаваны і асобныя перагаворы кіраўнікоў дзяржаў. У прыватнасці, паразмаўляць маюць намер прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў.
Запланавана і сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Праўда пройдзе яна днём пазней - 29 снежня.
Да сённяшняй сустрэчы нефармальны саміт кіраўнікоў краінаў СНД праходзіў - у снежні 2019 года, да пандэміі. І ён таксама праводзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Тады прэзідэнт Пуцін распавёў удзельнікам саміту пра архіўныя матэрыялы, якія тычацца перадгісторыі Другой сусветнай вайны, а потым пазваў іх агледзець асобна арганізаваную выставу.
Чытайце таксама:
Вынікі беларускага старшынства ў СНД падвялі ў Мінску
Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне напярэдадні сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу
"Такі хакей нам патрэбен": Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Піцеры
Стужка навiн
0