https://bel.sputnik.by/20211230/drug-raz-za-snezhan-putsn--bayden-pravyaduts-telefonnuyu-razmovu-1059138905.html
Другі раз за снежань: Пуцін і Байдэн правядуць тэлефонную размову
Другі раз за снежань: Пуцін і Байдэн правядуць тэлефонную размову
Sputnik Беларусь
Плануецца, што лідары дзвюх дзяржаў абмяркуюць шэраг актуальных расійска-амерыканскіх тэм, а таксама пытанні міжнароднага парадку дня. 30.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-30T10:52+0300
2021-12-30T10:52+0300
2021-12-30T10:52+0300
уладзімір пуцін
беларусь
расія
джо байдэн
прэзідэнт
размова
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1e/1059135722_0:0:3132:1762_1920x0_80_0_0_f290eaffab718a4b046f76fbac9b7074.jpg
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн сёння маюць намер правесці тэлефонную размову, гэта праанансавалі як у Крамлі, так і Белым Доме.Размова прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна значыцца ў графіку амерыканскага лідара ў 3:30 апоўдні – у Маскве ў гэты час будзе амаль апоўначы – 23:30.Прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі (СНБ) Белага дома Эмілі Хорн паведаміла, што Байдэн падчас размовы з Пуціным плануе абмеркаваць "шэраг тэм, уключаючы будучае дыпламатычнае ўзаемадзеянне з РФ".Сустрэчы і перамовы прэзідэнтаўГэта будзе ўжо другая размова двух прэзыдэнтаў за апошні месяц. Раней 7 снежня Пуцін і Байдэн правялі перамовы ў фармаце тэлемоста, яны працягнуліся дзве гадзіны і праходзілі ў закрытым рэжыме. Прэсе былі паказаны толькі першыя кадры сустрэчы ў анлайн фармаце.Тады кіраўнікі дзяржаў у асноўным абмяркоўвалі сітуацыю вакол Украіны, пашырэнне блока НАТА, а таксама іншыя пытанні міжнароднага парадку дня.Напярэдадні перагавораў Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што двухбаковыя адносіны Расіі і ЗША "працягваюць заставацца ў дастаткова жаласным стане" і заклікаў не чакаць прарыву ад перагавораў Пуціна і Байдэна.Першая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў прайшла ў вочным фармаце ў Жэневе сёлета ў чэрвені. Тады перамовы доўжыліся амаль пяць гадзін, уключаючы перапынак.Па выніках саміту расійскі лідар заявіў, што дамовіўся з амерыканскім калегам пачаць кансультацыі па стратэгічнай стабільнасці на міжведамасным узроўні.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211226/putsn-papyaredz-nata-ab-vaenna-tekhnchnym-adkaze-z-boku-ras-1059028329.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1e/1059135722_311:0:3042:2048_1920x0_80_0_0_a58192ced9495a2ea2c88ff7c60aa530.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, беларусь, расія, джо байдэн, прэзідэнт, размова
уладзімір пуцін, беларусь, расія, джо байдэн, прэзідэнт, размова
Другі раз за снежань: Пуцін і Байдэн правядуць тэлефонную размову
Плануецца, што лідары дзвюх дзяржаў абмяркуюць шэраг актуальных расійска-амерыканскіх тэм, а таксама пытанні міжнароднага парадку дня.
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн сёння маюць намер правесці тэлефонную размову, гэта праанансавалі як у Крамлі, так і Белым Доме.
Размова прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна значыцца ў графіку амерыканскага лідара ў 3:30 апоўдні – у Маскве ў гэты час будзе амаль апоўначы – 23:30.
Прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі (СНБ) Белага дома Эмілі Хорн паведаміла, што Байдэн падчас размовы з Пуціным плануе абмеркаваць "шэраг тэм, уключаючы будучае дыпламатычнае ўзаемадзеянне з РФ".
Сустрэчы і перамовы прэзідэнтаў
Гэта будзе ўжо другая размова двух прэзыдэнтаў за апошні месяц. Раней 7 снежня Пуцін і Байдэн правялі перамовы ў фармаце тэлемоста, яны працягнуліся дзве гадзіны і праходзілі ў закрытым рэжыме. Прэсе былі паказаны толькі першыя кадры сустрэчы ў анлайн фармаце.
Тады кіраўнікі дзяржаў у асноўным абмяркоўвалі сітуацыю вакол Украіны, пашырэнне блока НАТА, а таксама іншыя пытанні міжнароднага парадку дня.
Напярэдадні перагавораў Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што двухбаковыя адносіны Расіі і ЗША "працягваюць заставацца ў дастаткова жаласным стане" і заклікаў не чакаць прарыву ад перагавораў Пуціна і Байдэна.
Першая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў прайшла ў вочным фармаце ў Жэневе сёлета ў чэрвені. Тады перамовы доўжыліся амаль пяць гадзін, уключаючы перапынак.
Па выніках саміту расійскі лідар заявіў, што дамовіўся з амерыканскім калегам пачаць кансультацыі па стратэгічнай стабільнасці на міжведамасным узроўні.
НАТА ігнаруе інтарэсы РФ і адмаўляецца ад дыялогу – Мінабароны
Захарава: ЗША надзялілі сябе правам сусветнага антыкарупцыйнага аўдытара