Бяспека ў Еўропе: Пуцін і Байдэн паразмаўлялі па тэлефоне
© AFP 2024 / SAUL LOEBПрэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн
© AFP 2024 / SAUL LOEB
Падпісацца
Расійскі бок дамагаецца ад амерыканскіх контрпартнёраў выразных дамоўленасцяў па падтрыманні стратэгічнай стабільнасці ў свеце. Што абмяркоўвалі прэзідэнты, разбіраўся Sputnik.
МІНСК, 31 сне – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і Злучаных Штатаў Уладзімір Пуцін і Джозэф Байдэн абмеркавалі па тэлефоне запуск перагавораў па прадастаўленні юрыдычных гарантый забеспячэння бяспекі Расіі, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.
У прыватнасці, кіраўнік расійскай дзяржавы растлумачыў прынцыповыя падыходы, якія закладзены ў аснову праектаў дагавора паміж РФ і ЗША, а таксама пагадненні з краінамі НАТА.
Дыялог на трэку НАТА–АБСЕ
"Вынікам сумеснай працы павінны стаць цвёрдыя прававыя гарантыі, якія выключаюць прасоўванне НАТА на ўсход і размяшчэнне пагражальных сістэм узбраення ў непасрэднай блізкасці ад расійскіх меж", - удакладнілі ў прэс-службе Крамля.
Пуцін акцэнтаваў падчас тэлефоннай размовы ўвагу на тым, што бяспека кожнай краіны можа быць забяспечана толькі на аснове строгага захавання прынцыпу непадзельнасці.
У выніку прэзідэнты пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да дыялогу. Перамовы адбудуцца ў Жэневе 9-10 студзеня, а затым у рамках Савета Расія-НАТА ў Бруселі 12 студзеня. 13 студзеня пачнуцца дыскусіі і ў АБСЕ.
Пуцін і Байдэн вырашылі трымаць пад асабістым кантролем ход дыскусій, каб як мага хутчэй дасягнуць канкрэтнага выніку.
Украіна і санкцыі
"У гэтым кантэксце Джозэф Байдэн падкрэсліў асаблівую адказнасць Расіі і ЗША за забеспячэнне стабільнасці ў Еўропе і свеце ў цэлым, а таксама тое, што ў Вашынгтона няма намераў разгортваць на тэрыторыі Украіны ўдарныя наступальныя ўзбраенні", - падкрэслілі ў прэс-службе прэзідэнта РФ.
Пры гэтым расійскі лідар у чарговы раз даў вычарпальны адказ прэзідэнту ЗША па пытанні магчымага ўвядзення "маштабных" санкцый супраць РФ у выпадку эскалацыі сітуацыі вакол Украіны.
"У прыватнасці, сказана, што гэта стала б найсур'ёзнай памылкай, якая фактычна пагражае поўным разрывам расійска-амерыканскіх адносін", - канстатавалі ў Крамлі.
Дыялог Масква – Вашынгтон
Расія з разуменнем ставіцца да жадання ЗША прыцягваць саюзнікаў да перамоў, паведаміў журналістам памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.
"Прэзідэнт Байдэн сказаў, што ЗША ў ходзе перагаворнага працэсу па трох трэках будуць кансультавацца, шчыльна кансультавацца са сваімі саюзнікамі", - удакладніў памочнік Пуціна.
Паводле яго слоў, расійскі бок ставіцца з разуменнем да гэтай пазіцыі, "але важна, каб Масква і Вашынгтон працягвалі адкрыты двухбаковы дыялог".
"Дарэчы, Байдэн пацвердзіў, што так ён і збіраецца выбудоўваць сваю лінію ў далейшым з намі", - запэўніў Ушакоў.
Ядзернай вайны не будзе
Памочнік прэзідэнта РФ асабліва адзначыў, што Байдэн падкрэсліваў некалькі разоў падчас размовы, што ядзерную вайну нельга пачынаць, таксама яе нельга і выйграць.
Пры гэтым ён нагадаў, што Злучаныя Штаты і Расійская Федэрацыя валодаюць найбуйнейшымі ядзернымі арсеналамі ў свеце на дадзены момант.
"Наш прэзідэнт асабліва падкрэсліваў, што мы ў гэтай сітуацыі дастаткова складанай будзем паводзіць сябе так, як паводзілі б сябе ЗША, калі наступальныя ўзбраенні былі размешчаны каля амерыканскіх меж", - сказаў Ушакоў.
Пасля чаго дадаў, што Пуцін прыкладаў намаганні, каб данесці гэтую пазіцыю і зрабіць яе зразумелай амерыканскаму прэзідэнту.
Чытайце таксама:
Саюзная дзяржава будзе купіраваць пагрозы, звязаныя з НАТА
Пуцін папярэдзіў НАТА аб ваенна-тэхнічным адказе з боку Расіі
Галоўныя ваенна-палітычныя падзеі 2021 года для Расіі і СНД
МЗС РФ абазначыла ключавое пытанне на перамовах Расіі, ЗША і НАТА
Пуцін пра абяцанні НАТА не пашырацца на Усход: нас ашукалі