Пуцін: Расія выступае за бяспеку на ўсёй еўразійскай прасторы

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2021
Падпісацца
Напружанасць, якая складваецца зараз у адносінах паміж Крамлём і еўрапейскімі сталіцамі, з'явілася ў выніку палітыкі, якая праводзіцца Вашынгтонам.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Ваенна-палітычная абстаноўка ў свеце застаецца складанай, у шэрагу рэгіёнаў вырас канфліктны патэнцыял, узніклі новыя ачагі напружанасці, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас пасяджэння калегіі Мінабароны.
Паводле яго слоў, сур'ёзную заклапочанасць выклікае нарошчванне непасрэдна каля расійскіх меж ваеннай групоўкі ЗША і НАТА, а таксама правядзенне буйнамаштабных вучэнняў, у тым ліку незапланаваных.

Прапанова прэзідэнту ЗША

Пуцін нагадаў, што паблізу ад тэрыторыі РФ разгортваюцца элементы глабальнай сістэмы супрацьракетнай абароны Штатаў. У Румыніі ўжо размяшчаюцца пускавыя ўстаноўкі Mk 41, адаптаваныя да прымянення ўдарных сістэм "Тамагаўк". Падобныя сістэмы плануецца размясціць і ў Польшчы.
"Калі гэтая інфраструктура будзе рухацца далей, калі ракетныя комплексы ЗША і НАТА з'явяцца на Украіне, то іх падлётны час да Масквы скароціцца да сямі-дзесяці хвілін, а пры размяшчэнні гіпергукавой зброі – да пяці. Для нас гэта найсур'ёзны выклік – выклік нашай бяспекі", - канстатаваў ён.
Пры гэтым Пуцін звярнуў увагу, што прэзідэнту ЗША Джо Байдэну паступіла прапанова пачаць дыялог, каб выпрацаваць канкрэтныя дамоўленасці. Прычым Байдэн падчас размовы выступіў з прапановай прызначыць адказных па гэтым пытанні.
"У адказ на яго прапанову мы і накіравалі нашы праекты, якія выключылі б далейшае пашырэнне НАТА на ўсходнім напрамку і размяшчэнне ў сумежных з намі краінах ударных наступальных сістэм узбраенняў", – адзначыў кіраўнік РФ.

Пяць хваль пашырэння НАТА

На яго думку, Расіі патрэбны доўгатэрміновыя, юрыдычна абавязваючыя гарантыі з боку Злучаных Штатаў. Хаця амерыканскі бок лёгка выходзіць з любых міжнародных дагавораў, калі ўдзел у іх становіцца нецікавым, як гэта ўжо было з дагаворамі па супрацьракетнай абароне і па адкрытым небе.
"Але хоць гэта, хоць нешта, хоць юрыдычна абавязваючыя дамоўленасці павінны быць, а не вусныя запэўненні. Кошт такім вусным запэўненням, словам і абяцанням мы добра ведаем", - звярнуў увагу Пуцін.
Пасля чаго нагадаў аб падзеях нядаўняга мінулага, калі ў 80-90-я гады мінулага стагоддзя ішлі запэўненні, што перажыванні наконт пашырэння паўночнаатлантычнага альянсу на Усход не маюць пад сабой глебы.
"А затым рушыла ўслед пяць хваль пашырэння НАТА на ўсход. Прычым гэта ж адбывалася, памятаеце, як? Тут усе дарослыя людзі сядзяць. Гэта адбывалася тады, калі паміж Расіяй і ЗША, Расіяй і ўсімі асноўнымі краінамі НАТА былі бясхмарныя адносіны, проста ці ледзь не саюзніцкія", - пашкадаваў прэзідэнт РФ.

Эйфарыя халоднай вайны

Пуцін выказаў упэўненасць, што напружанасць, якая складваецца ў Еўропе, гэта віна НАТА і ЗША.
Паводле яго слоў, расійскі бок вымушаны рэагаваць, таму што не можа дапусціць далейшага развіцця сітуацыі ў такім ключы, што павінна быць усім зразумела.
"Я думаю, што ад эйфарыі ў сувязі з перамогай у так званай халоднай вайне ці з так званай перамогай у халоднай вайне і з-за няправільнай, недакладнай ацэнкі сітуацыі на той момант часу, непісьменнага, няправільнага аналізу магчымых варыянтаў развіцця сітуацыі – з-за гэтага. Іншых прычын проста няма", – лічыць расійскі прэзідэнт.
Прычым ён яшчэ раз нагадаў, што ў Маскве не патрабуюць асаблівых і эксклюзіўных умоў для сябе. "Расія выступае за роўную і непадзельную бяспеку на ўсёй еўразійскай прасторы", - сказаў Пуцін.
"У выпадку прадаўжэння відавочна агрэсіўнай лініі заходніх калег мы будзем прымаць адэкватныя ў адказ ваенна-тэхнічныя меры, на недружалюбныя крокі жорстка рэагаваць. І, хачу падкрэсліць, маем на гэта поўнае права, маем поўнае права на дзеянні, закліканыя гарантаваць бяспеку і суверэнітэт Расіі", - рэзюміраваў ён.
Ядзерная зброя, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2021
Ядзерная зброя ў Беларусі
МЗС РФ адказала на магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
Таксама на Sputnik:
"Гэта каля парога нашага дома!": Пуцін аб дзеяннях ЗША на Украіне – відэа
Крэмль расказаў аб магчымасці размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
Расіі патрэбен адказ ЗША на прапановы па гарантыях бяспекі – Рабкоў
Масква і Мінск паспяхова адпрацавалі задачы на вучэннях "Захад-2021" – Пуцін
Кісялёў распавёў, калі Расія можа ўжыць сілу супраць Захаду
Зона прымянення Дагавора па адкрытым небе зменшылася на 80% – МЗС РФ
Байдэн зноў хоча паразмаўляць з Пуціным
Стужка навiн
0