https://bel.sputnik.by/20211231/zneshn-dzyarzhdog-belarus-zno-znzsya-1059171696.html
Знешні дзярждоўг Беларусі зноў знізіўся
Знешні дзярждоўг Беларусі зноў знізіўся
Sputnik Беларусь
Усяго за 11 месяцаў улады рэспублікі здолелі знізіць знешнюю запазычанасць краіны на 400 мільёнаў долараў. 31.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-31T12:24+0300
2021-12-31T12:24+0300
2021-12-31T12:24+0300
беларусь
долар
дзярждоўг
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102827/70/1028277064_0:0:4000:2251_1920x0_80_0_0_03fa34c263cdcd6f7f5d2dccbd566ba3.jpg
МІНСК, 31 сне – Sputnik. Знешні дзярждоўг Беларусі па стане на 1 снежня склаў 18,2 мільярда долараў, зменшыўшыся з пачатку года на 400 мільёнаў долараў, ці на 2,1%, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў рэспублікі.У папярэднім месяцы знешняя запазычанасць рэспублікі таксама дэманстравала зніжэнне: тады яна была на адзнацы 18,3 мільярда долараў.Раней міністр фінансаў Юрый Селіверстаў расказаў, што ў 2022 годзе беларускія ўлады хочуць рэфінансаваць частку дзяржаўнага доўгу ў Расіі.Маятнік дзярждоўгуУ прэс-службе профільнага ведамства адзначылі, што ў студзені-лістападзе 2021 года прыцягнуты знешнія дзяржзаймы на суму, эквівалентную 1 164,9 мільёна долараў, сума пагашэння знешняга дзярждоўгу склала 1 515,6 мільёна долараў.Фактычна гэта сведчыць аб тым, што ўлады рэспублікі не нарошчвалі запазычанасць, а накіроўвалі сродкі на яе пагашэнне, улічваючы спрыяльную знешнеэканамічную кан'юнктуру.Унутраны дзярждоўг па стане на 1 снежня склаў 11,9 мільярда рублёў, што азначае яго павелічэнне за 11 месяцаў на 2 мільярды рублёў, ці 20%.У цэлым дзярждоўг краіны на справаздачную дату складаў 58,3 мільярда рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2021 на 500 мільёнаў (0,9%).У бягучым перыядзе на ўнутраным рынку былі размешчаны валютныя і рублёвыя аблігацыі на суму 1237,7 мільёна долараў і 191 мільён рублёў. Пры гэтым улады пагасілі аблігацыі на суму 333,1 мільёна долараў і 145 мільёнаў рублёў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211014/lukashenka-zaklka-krany-eaes-khutchey-vykhodzts-na-natsvalyuty--gandl-1057198274.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102827/70/1028277064_440:0:3989:2662_1920x0_80_0_0_8266fe69ad65cfb5faef26a132c6d4e5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, долар, дзярждоўг, эканоміка
беларусь, долар, дзярждоўг, эканоміка
Знешні дзярждоўг Беларусі зноў знізіўся
Усяго за 11 месяцаў улады рэспублікі здолелі знізіць знешнюю запазычанасць краіны на 400 мільёнаў долараў.
МІНСК, 31 сне – Sputnik. Знешні дзярждоўг Беларусі па стане на 1 снежня склаў 18,2 мільярда долараў, зменшыўшыся з пачатку года на 400 мільёнаў долараў, ці на 2,1%, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў рэспублікі.
У папярэднім месяцы знешняя запазычанасць рэспублікі таксама дэманстравала зніжэнне: тады яна была на адзнацы 18,3 мільярда долараў.
Раней міністр фінансаў Юрый Селіверстаў расказаў, што ў 2022 годзе беларускія ўлады хочуць рэфінансаваць частку дзяржаўнага доўгу ў Расіі.
"Працуем з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця", - заявіў ён.
У прэс-службе профільнага ведамства адзначылі, што ў студзені-лістападзе 2021 года прыцягнуты знешнія дзяржзаймы на суму, эквівалентную 1 164,9 мільёна долараў, сума пагашэння знешняга дзярждоўгу склала 1 515,6 мільёна долараў.
Фактычна гэта сведчыць аб тым, што ўлады рэспублікі не нарошчвалі запазычанасць, а накіроўвалі сродкі на яе пагашэнне, улічваючы спрыяльную знешнеэканамічную кан'юнктуру.
Унутраны дзярждоўг па стане на 1 снежня склаў 11,9 мільярда рублёў, што азначае яго павелічэнне за 11 месяцаў на 2 мільярды рублёў, ці 20%.
У цэлым дзярждоўг краіны на справаздачную дату складаў 58,3 мільярда рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2021 на 500 мільёнаў (0,9%).
У бягучым перыядзе на ўнутраным рынку былі размешчаны валютныя і рублёвыя аблігацыі на суму 1237,7 мільёна долараў і 191 мільён рублёў. Пры гэтым улады пагасілі аблігацыі на суму 333,1 мільёна долараў і 145 мільёнаў рублёў.
14 кастрычніка 2021, 16:32
Беларусь
атрымала крэдыт АПЕК - 20 мільёнаў долараў