https://bel.sputnik.by/20220101/belarus-peradala-estafetu-kazakhstanu--starshynstve--snd-1059185200.html
Беларусь перадала эстафету Казахстану ў старшынстве ў СНД
Беларусь перадала эстафету Казахстану ў старшынстве ў СНД
Sputnik Беларусь
Апошняе ў 2021 годзе пасяджэнне савета кіраўнікоў Садружнасці пад старшынствам Мінска прайшло 28 снежня ў Санкт-Пецярбурзе. 01.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-01T16:11+0300
2022-01-01T16:11+0300
2023-02-23T14:06+0300
казахстан
снд
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/10/1058750984_4:0:1920:1078_1920x0_80_0_0_0d686fc8c45805f56a399058130e4681.jpg
МІНСК, 1 сту - Sputnik. Старшынства ў Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД) пераходзіць у 2022 годзе да Казахстана ад Беларусі, якая ўзначальвала аб'яднанне ў яго 30-ю гадавіну.Плануецца, што чарговае пасяджэнне савета кіраўнікоў краін СНД пройдзе ў Нур-Султане 14 кастрычніка 2022 года. У маі сталіца Казахстана прыме кіраўнікоў урадаў.Палепшылі эканамічныя паказчыкіУ студзені - жніўні 2021-га аб'ём (у бягучых цэнах) узаемнага гандлю краін Садружнасці павялічыўся на 28,3 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам годам раней. "За дзевяць месяцаў гэтага года ні адна з краін Садружнасці не дапусціла падзення па валавым унутраным прадукце, завяршыўшы гэты перыяд з дынамікай росту. У цэлым жа па СНД ВУП вырас на 4,4%", - гаворыцца ў выніковай справаздачы Выканаўчага камітэта СНД.15 кастрычніка на саміце Садружнасці падпісалі дамову аб супрацьдзеянні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванню тэрарызму і распаўсюджванню зброі масавага знішчэння.Планы на 2022 годСпікер верхняй палаты парламента Казахстана Маўлен Ашымбаеў назваў адным з прыярытэтаў старшынства рэспублікі - прасоўванне парламенцкай дыпламатыі. Канцэпцыя старшынства Казахстана будзе абнародавана ў студзені.Да мая 2022 года ў планах падрыхтаваць да падпісання кіраўнікамі ўрадаў краін Садружнасці пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі ў СНД. Дакумент прадугледжвае, што да яго могуць далучыцца не толькі ўдзельнікі аб'яднання, але і на пэўных умовах іншыя краіны.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211228/putsn-pryvta-udzelnka-nefarmalnay-sustrechy-kranko-kran-snd--vdea--1059081173.html
казахстан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/10/1058750984_316:0:1753:1078_1920x0_80_0_0_c25271250aecf8d1a100d128a25c0a33.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
казахстан, снд, беларусь
Беларусь перадала эстафету Казахстану ў старшынстве ў СНД
16:11 01.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Апошняе ў 2021 годзе пасяджэнне савета кіраўнікоў Садружнасці пад старшынствам Мінска прайшло 28 снежня ў Санкт-Пецярбурзе.
МІНСК, 1 сту - Sputnik. Старшынства ў Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД) пераходзіць у 2022 годзе да Казахстана ад Беларусі, якая ўзначальвала аб'яднанне ў яго 30-ю гадавіну.
Плануецца, што чарговае пасяджэнне савета кіраўнікоў краін СНД пройдзе ў Нур-Султане 14 кастрычніка 2022 года. У маі сталіца Казахстана прыме кіраўнікоў урадаў.
Палепшылі эканамічныя паказчыкі
У студзені - жніўні 2021-га аб'ём (у бягучых цэнах) узаемнага гандлю краін Садружнасці павялічыўся на 28,3 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам годам раней. "За дзевяць месяцаў гэтага года ні адна з краін Садружнасці не дапусціла падзення па валавым унутраным прадукце, завяршыўшы гэты перыяд з дынамікай росту. У цэлым жа па СНД ВУП вырас на 4,4%", - гаворыцца ў выніковай справаздачы Выканаўчага камітэта СНД.
15 кастрычніка на саміце Садружнасці падпісалі дамову аб супрацьдзеянні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванню тэрарызму і распаўсюджванню зброі масавага знішчэння.
Спікер верхняй палаты парламента Казахстана Маўлен Ашымбаеў назваў адным з прыярытэтаў старшынства рэспублікі - прасоўванне парламенцкай дыпламатыі. Канцэпцыя старшынства Казахстана будзе абнародавана ў студзені.
Да мая 2022 года ў планах падрыхтаваць да падпісання кіраўнікамі ўрадаў краін Садружнасці пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі ў СНД. Дакумент прадугледжвае, што да яго могуць далучыцца не толькі ўдзельнікі аб'яднання, але і на пэўных умовах іншыя краіны.