https://bel.sputnik.by/20220101/kharchembarga-pens-padatk-shto-zmyanlasya--belarus-z-1-studzenya-1059182952.html
Харчэмбарга, пенсіі, падаткі: што змянілася ў Беларусі з 1 студзеня?
Харчэмбарга, пенсіі, падаткі: што змянілася ў Беларусі з 1 студзеня?
Sputnik Беларусь
З новым 2022 годам у Беларусі адбылася чарговая хваля навін - і мы зможам адчуць іх на сабе. 01.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-01T13:00+0300
2022-01-01T13:00+0300
2023-02-23T14:06+0300
падаткі
пенсіі
харчовае эмбарга
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/10/1058756188_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_d3903b54843272a48b3656b4c047d7a2.jpg
У Беларусі нарэшце завершыцца пенсійная рэформа: мужчыны будуць выходзіць на заслужаны адпачынак у 63 гады, жанчыны - у 58 гадоў. Павялічацца і пенсіі - амаль на 30 долараў.Таксама з 1 студзеня ў беларускіх магазінах стане на парадак менш тавараў заходніх краін. З-за санкцый Еўропы і Амерыкі ўлады Беларусі ўвялі забарону на ўвоз 18 прадуктовых пазіцый - мяса, гародніну, садавіну, арэхі, сыры і іншае.Пра тое, што 2022 год нам прынясе - чытайце ў традыцыйнай падборцы Sputnik.Жыроўкі "пацяжэюць"Пачнём з самага непрыемнага. З 1 студзеня, як гэта апошнія гады бывае, павысяцца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Падаражэюць вада (халодная і гарачая), капрамонт, уборка ў падвалах, абслугоўванне ліфтаў і вываз смецця - на 11 рублёў 10 капеек. У сваіх жыроўках гэтае падаражанне жыхары шматкватэрных дамоў заўважаць толькі ў лютым.У наступным годзе "камуналка", як і заўсёды, будзе паднімацца двойчы: пасля студзеньскіх зменаў кошты на ЖКП павялічаць з 1 чэрвеня. Па планах уладаў, на 3 рублі 4 капейкі павінны падаражэць ацяпленне, газ і святло.З'явіцца падатак на кватэруЗ 1 студзеня з'явіўся падатак на кватэру для фізічных асоб. Яго павінны будуць плаціць уладальнікі жылых памяшканняў у шматкватэрных або блакіраваных дамах. Цяпер такі падатак выплачваюць уласнікі двух і больш кватэр, а з новага года - усё без выключэння.Сума будзе налічвацца зыходзячы з агульнай плошчы жылля, падатковая стаўка складзе 0,1%. Так, гадавы падатак на стандартную 60-метровую кватэру ў райцэнтрах складзе 27 рублёў, а ў Мінску - 48,6 рублі.Налічацца падатак будзе штогод, першы раз яго давядзецца аплаціць не пазней за 15 лістапада 2022-га (аванс), астатнюю частку - да 15 лістапада 2023-га.Ад выплаты вызваляць пенсіянераў, інвалідаў І і ІІ групы, членаў шматдзетных сем'яў, салдат тэрміновай службы і тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу, удзельнікаў ВАВ, а таксама недзеяздольных грамадзян.Павялічаць і іншыя падаткіНапрыклад, рамесны збор і падатак на аграэкатурызм. З 2022 года стаўку для рамеснікаў адвяжуць ад базавай велічыні і ўсталююць канкрэтную суму - 62 рублі ў год. У залежнасці ад інфляцыі яе будуць індэксаваць. Цяпер тыя, хто займаецца рамеснай дзейнасцю (майструе з дрэва, шкла, металу, лепіць з гліны, шые і гэтак далей), плацяць дзве базавыя велічыні - 58 рублёў. Так што, па сутнасці, павышэнне нязначнае.А вось збор для аграэкатурызму скарочаны практычна ў два разы - з 58 рублёў за кожную сядзібу да - 31 рубля. Раней дэпутаты Палаты прадстаўнікоў заяўлялі аб планах узняць падаткі для аграбізнесу да 4 базавых.Павышэнне пенсіённага ўзростуПенсійны ўзрост у Беларусі змяняецца з 1 студзеня - гэта апошняе яго павелічэнне і канец пенсійнай рэформы, якая доўжылася з 2016 года. З наступнага года мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, жанчыны - у 58 гадоў. Паралельна павялічваецца і тэрмін страхавога стажу (самы галоўны паказчык, пры якім вам будуць налічваць пенсіі) - да 18 гадоў і 6 месяцаў. Калі вы афіцыйна адпрацавалі такі перыяд, вы зможаце атрымліваць грошы ад ФСАН.Дарэчы, памер пенсій па планах улад у 2022 годзе таксама зменіцца. Цяпер сярэдняя па ўзросце роўная 512 рублям (203 долары), а на працягу наступнага года яна вырасце да 581 рублі (231 долар)."Згараць" старыя грошыЗаўтра ў беларусаў апошні дзень, каб абмяняць беларускія рублі ўзору 2000 года. З 1 студзеня 2022 года банкноты наміналам 100, 500, 1 000, 5 000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000 і 200 000 беларускіх рублёў ператварыліся ў звычайныя паперкі. Нагадаем, пасля дэнамінацыі 2016 года ў краіне замест "тысяч" і "мільёнаў" з'явіліся капейкі і рублі.Вырастуць заробкі бюджэтнікаўБазавая стаўка, якая ўплывае на бюджэт пражытачнага мінімуму, дзіцячыя дапаможнікі і заробкі работнікаў бюджэтнай сферы, павялічыцца з 198 да 207 рублёў. Змяненні - з 1 студзеня. Памеры дапамог і БПМ пералічаць 1 лютага 2022-га, а педагогі, медыкі, праваахоўнікі, работнікі сацсферы атрымаюць даплаты. Вырасце таксама памер аднаразовай выплаты на аздараўленне настаўнікам - замест паловы акладу будзе цэлы.Сярод бюджэтнікаў самая высокая зарплата цяпер у медработнікаў - каля 1425 рублёў. Настаўнікі ў сярэднім зарабляюць 1176 рублёў, выхавальнікі - 917 рублёў. Што тычыцца сацработнікаў, яны зараз атрымліваюць менш за ўсіх - 800 рублёў.Падрасце і "мінімалка"Зарплата, ніжэй за якую дзяржструктуры і кампаніі не маюць права ўсталёўваць сваім работнікам, з 1 студзеня складзе 457 рублёў. Цяпер яе памер - 400 рублёў. "Мінімалку" ўлады пералічваюць толькі раз на год.Новыя магчымасці сямейнага капіталуГрошы, якія налічваюцца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася або было ўсыноўлена/удачарана трэцяе або наступнае дзіця, можна будзе траціць не толькі на куплю жылля, але і на адукацыю, а таксама лячэнне. Зрабіць так распарадзіўся прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пачынаючы з 1 студзеня, належныя ад дзяржавы сродкі - а гэта 23737 рублёў (9442 даляраў) - можна будзе выкарыстоўваць на працягу двух гадоў."Белтэлекам" і новыя тарыфыНацыянальны аператар сувязі некалькі разоў сёлета анансаваў павелічэнне тарыфаў на інтэрнэт і сувязь і столькі ж разоў пераносіў яго. У выніку кошт паслуг вырастае з 1 студзеня: інтэрнэт - на 4%, сувязь - на 5%.Мабільныя аператары А1 і МТС паспелі падняць кошты да Новага года.Работа паліклінік і бальніцНа найбліжэйшыя навагоднія і калядныя святы зменіцца графік работы паліклінік і бальніц. На новы год, 1, 2 і 7 студзеня медустановы будуць працаваць па графіку святочнага дня, 9 студзеня - выхаднога дня, а 8 студзеня - па графіку работы ў суботні дзень.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/10/1058756188_232:0:2963:2048_1920x0_80_0_0_c67615975c73384d14e2feef48042c44.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падаткі, пенсіі, харчовае эмбарга, беларусь
падаткі, пенсіі, харчовае эмбарга, беларусь
Харчэмбарга, пенсіі, падаткі: што змянілася ў Беларусі з 1 студзеня?
13:00 01.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) З новым 2022 годам у Беларусі адбылася чарговая хваля навін - і мы зможам адчуць іх на сабе.
У Беларусі нарэшце завершыцца пенсійная рэформа: мужчыны будуць выходзіць на заслужаны адпачынак у 63 гады, жанчыны - у 58 гадоў. Павялічацца і пенсіі - амаль на 30 долараў.
Таксама з 1 студзеня ў беларускіх магазінах стане на парадак менш тавараў заходніх краін. З-за санкцый Еўропы і Амерыкі ўлады Беларусі ўвялі забарону на ўвоз 18 прадуктовых пазіцый - мяса, гародніну, садавіну, арэхі, сыры і іншае.
Пра тое, што 2022 год нам прынясе - чытайце ў традыцыйнай падборцы Sputnik.
Пачнём з самага непрыемнага. З 1 студзеня, як гэта апошнія гады бывае, павысяцца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Падаражэюць вада (халодная і гарачая), капрамонт, уборка ў падвалах, абслугоўванне ліфтаў і вываз смецця - на 11 рублёў 10 капеек. У сваіх жыроўках гэтае падаражанне жыхары шматкватэрных дамоў заўважаць толькі ў лютым.
У наступным годзе "камуналка", як і заўсёды, будзе паднімацца двойчы: пасля студзеньскіх зменаў кошты на ЖКП павялічаць з 1 чэрвеня. Па планах уладаў, на 3 рублі 4 капейкі павінны падаражэць ацяпленне, газ і святло.
З'явіцца падатак на кватэру
З 1 студзеня з'явіўся падатак на кватэру для фізічных асоб. Яго павінны будуць плаціць уладальнікі жылых памяшканняў у шматкватэрных або блакіраваных дамах. Цяпер такі падатак выплачваюць уласнікі двух і больш кватэр, а з новага года - усё без выключэння.
Сума будзе налічвацца зыходзячы з агульнай плошчы жылля, падатковая стаўка складзе 0,1%. Так, гадавы падатак на стандартную 60-метровую кватэру ў райцэнтрах складзе 27 рублёў, а ў Мінску - 48,6 рублі.
Налічацца падатак будзе штогод, першы раз яго давядзецца аплаціць не пазней за 15 лістапада 2022-га (аванс), астатнюю частку - да 15 лістапада 2023-га.
Ад выплаты вызваляць пенсіянераў, інвалідаў І і ІІ групы, членаў шматдзетных сем'яў, салдат тэрміновай службы і тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу, удзельнікаў ВАВ, а таксама недзеяздольных грамадзян.
Павялічаць і іншыя падаткі
Напрыклад, рамесны збор і падатак на аграэкатурызм. З 2022 года стаўку для рамеснікаў адвяжуць ад базавай велічыні і ўсталююць канкрэтную суму - 62 рублі ў год. У залежнасці ад інфляцыі яе будуць індэксаваць. Цяпер тыя, хто займаецца рамеснай дзейнасцю (майструе з дрэва, шкла, металу, лепіць з гліны, шые і гэтак далей), плацяць дзве базавыя велічыні - 58 рублёў. Так што, па сутнасці, павышэнне нязначнае.
А вось збор для аграэкатурызму скарочаны практычна ў два разы - з 58 рублёў за кожную сядзібу да - 31 рубля. Раней дэпутаты Палаты прадстаўнікоў заяўлялі аб планах узняць падаткі для аграбізнесу да 4 базавых.
Павышэнне пенсіённага ўзросту
Пенсійны ўзрост у Беларусі змяняецца з 1 студзеня - гэта апошняе яго павелічэнне і канец пенсійнай рэформы, якая доўжылася з 2016 года. З наступнага года мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, жанчыны - у 58 гадоў. Паралельна павялічваецца і тэрмін страхавога стажу (самы галоўны паказчык, пры якім вам будуць налічваць пенсіі) - да 18 гадоў і 6 месяцаў. Калі вы афіцыйна адпрацавалі такі перыяд, вы зможаце атрымліваць грошы ад ФСАН.
Дарэчы, памер пенсій па планах улад у 2022 годзе таксама зменіцца. Цяпер сярэдняя па ўзросце роўная 512 рублям (203 долары), а на працягу наступнага года яна вырасце да 581 рублі (231 долар).
Заўтра ў беларусаў апошні дзень, каб абмяняць беларускія рублі ўзору 2000 года. З 1 студзеня 2022 года банкноты наміналам 100, 500, 1 000, 5 000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000 і 200 000 беларускіх рублёў ператварыліся ў звычайныя паперкі. Нагадаем, пасля дэнамінацыі 2016 года ў краіне замест "тысяч" і "мільёнаў" з'явіліся капейкі і рублі.
Вырастуць заробкі бюджэтнікаў
Базавая стаўка, якая ўплывае на бюджэт пражытачнага мінімуму, дзіцячыя дапаможнікі і заробкі работнікаў бюджэтнай сферы, павялічыцца з 198 да 207 рублёў. Змяненні - з 1 студзеня. Памеры дапамог і БПМ пералічаць 1 лютага 2022-га, а педагогі, медыкі, праваахоўнікі, работнікі сацсферы атрымаюць даплаты. Вырасце таксама памер аднаразовай выплаты на аздараўленне настаўнікам - замест паловы акладу будзе цэлы.
Сярод бюджэтнікаў самая высокая зарплата цяпер у медработнікаў - каля 1425 рублёў. Настаўнікі ў сярэднім зарабляюць 1176 рублёў, выхавальнікі - 917 рублёў. Што тычыцца сацработнікаў, яны зараз атрымліваюць менш за ўсіх - 800 рублёў.
Зарплата, ніжэй за якую дзяржструктуры і кампаніі не маюць права ўсталёўваць сваім работнікам, з 1 студзеня складзе 457 рублёў. Цяпер яе памер - 400 рублёў. "Мінімалку" ўлады пералічваюць толькі раз на год.
Новыя магчымасці сямейнага капіталу
Грошы, якія налічваюцца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася або было ўсыноўлена/удачарана трэцяе або наступнае дзіця, можна будзе траціць не толькі на куплю жылля, але і на адукацыю, а таксама лячэнне. Зрабіць так распарадзіўся прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пачынаючы з 1 студзеня, належныя ад дзяржавы сродкі - а гэта 23737 рублёў (9442 даляраў) - можна будзе выкарыстоўваць на працягу двух гадоў.
"Белтэлекам" і новыя тарыфы
Нацыянальны аператар сувязі некалькі разоў сёлета анансаваў павелічэнне тарыфаў на інтэрнэт і сувязь і столькі ж разоў пераносіў яго. У выніку кошт паслуг вырастае з 1 студзеня: інтэрнэт - на 4%, сувязь - на 5%.
Мабільныя аператары А1 і МТС паспелі падняць кошты да Новага года.
Работа паліклінік і бальніц
На найбліжэйшыя навагоднія і калядныя святы зменіцца графік работы паліклінік і бальніц. На новы год, 1, 2 і 7 студзеня медустановы будуць працаваць па графіку святочнага дня, 9 студзеня - выхаднога дня, а 8 студзеня - па графіку работы ў суботні дзень.
Высветлілася, колькі беларусы будуць
плаціць за газ у 2022-м