https://bel.sputnik.by/20220103/rasyane-paslya-dtz-raspavyal-ab-dapamoze-ad-prostykh-belarusa--vdea-1059221544.html
Расіяне пасля ДТЗ распавялі аб дапамозе ад простых беларусаў – відэа
Расіяне пасля ДТЗ распавялі аб дапамозе ад простых беларусаў – відэа
Sputnik Беларусь
Пад Віцебскам экскурсійны аўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем. Па дадзеных Следчага камітэта, у салоне знаходзіліся 42 пасажыры, у тым ліку 40 расіян. У выніку... 03.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-03T19:21+0300
2022-01-03T19:21+0300
2022-01-03T19:23+0300
відэа
здарэнні
дтз
відэа
следчы камітэт рэспублікі беларусь
віцебск
беларусы
аўтобус
дапамога
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059220255_4:0:800:448_1920x0_80_0_0_1357f7b47ae0f7eafc3fd2323e8fb155.jpg
Звесткі аб пацярпеўшых адрозніваюцца. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, шасцёра расіян знаходзяцца ў цяжкім стане, 18 - у стане сярэдняй цяжкасці. У пасольстве Расіі ў Беларусі паведамілі, што ў цяжкім стане знаходзяцца не менш як трое расійскіх грамадзян. Цяпер усе яны размешчаны ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.Паводле яго слоў, шпіталізавана дзіця 2013 года нараджэння, яго стан здавальняючы."Усе пацыенты накормлены, сагрэты. Праводзіцца работа двух псіхолагаў Віцебскага абласнога цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі", - удакладніў Матусевіч.Ён таксама расказаў, што многім пацыентам, якія пацярпелі ў ДТЗ пад Віцебскам, медыкі наклалі швы. Таксама праведзены комплекс дыягнастычных мерапрыемстваў: аналізы, рэнтген-здымкі, УГД, камп'ютарная тамаграфія.Дапамога ад беларусаўСамі пацярпеўшыя турысты адзначаюць, што беларускія ўрачы аператыўна аказалі ім дапамогу. Адразу ж пасля аварыі на дапамогу прыйшлі і вадзіцелі аўто, якія праязджалі побач."Усе выхады былі заблакіраваныя, праз люк выходзілі людзі", - удакладніла яшчэ адна пацярпеўшая.Жанчыны таксама распавялі, што кіроўцы прапаноўвалі дапамогу – хацелі падвезці пасажыраў аўтобуса ў медустановы.Нагадаем, па факце здарэння ДТЗ упраўленне СК па Віцебскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт.317 (парушэнне правіл дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.Таксама адзначым, што аўтобус, які трапіў у аварыю, належаў прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству з Мінска, якое займаецца аказаннем турыстычных паслуг.Таксама на Sputnik:
віцебск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059220255_106:0:703:448_1920x0_80_0_0_604e5640fdf96e80426ca876303deb0b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
здарэнні, дтз, відэа, видео, следчы камітэт рэспублікі беларусь, віцебск, беларусы, аўтобус, дапамога, расіяне, легкавы аўтамабіль
здарэнні, дтз, відэа, видео, следчы камітэт рэспублікі беларусь, віцебск, беларусы, аўтобус, дапамога, расіяне, легкавы аўтамабіль
Расіяне пасля ДТЗ распавялі аб дапамозе ад простых беларусаў – відэа
19:21 03.01.2022 (абноўлена: 19:23 03.01.2022) Пад Віцебскам экскурсійны аўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем. Па дадзеных Следчага камітэта, у салоне знаходзіліся 42 пасажыры, у тым ліку 40 расіян. У выніку ДТЗ вадзіцель легкавога аўтамабіля загінуў, пасажыры аўтобуса атрымалі траўмы. Глядзіце відэа Sputnik.
Звесткі аб пацярпеўшых адрозніваюцца. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, шасцёра расіян знаходзяцца ў цяжкім стане, 18 - у стане сярэдняй цяжкасці. У пасольстве Расіі ў Беларусі паведамілі, што ў цяжкім стане знаходзяцца не менш як трое расійскіх грамадзян. Цяпер усе яны размешчаны ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.
"41 чалавек звярнуўся, усім аказана неабходная дапамога, чацвёра знаходзяцца ў цяжкім стане. Адна пацыентка аперыруецца. У асноўным у пацярпеўшых траўмы сківічна-тварнай вобласці, нейрахірургічныя пацыенты. Пераломы, удары, і ранкі рознай ступені цяжкасці", - расказаў галоўны ўрач медыцынскай установы Яўген Матусевіч.
Паводле яго слоў, шпіталізавана дзіця 2013 года нараджэння, яго стан здавальняючы.
"Усе пацыенты накормлены, сагрэты. Праводзіцца работа двух псіхолагаў Віцебскага абласнога цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі", - удакладніў Матусевіч.
Ён таксама расказаў, што многім пацыентам, якія пацярпелі ў ДТЗ пад Віцебскам, медыкі наклалі швы. Таксама праведзены комплекс дыягнастычных мерапрыемстваў: аналізы, рэнтген-здымкі, УГД, камп'ютарная тамаграфія.
Самі пацярпеўшыя турысты адзначаюць, што беларускія ўрачы аператыўна аказалі ім дапамогу. Адразу ж пасля аварыі на дапамогу прыйшлі і вадзіцелі аўто, якія праязджалі побач.
"Усе рабілі. Шкло выбілі. Мы не маглі шкло разбіць", - распавядае адна з пацярпеўшых расіянак.
"Усе выхады былі заблакіраваныя, праз люк выходзілі людзі", - удакладніла яшчэ адна пацярпеўшая.
Жанчыны таксама распавялі, што кіроўцы прапаноўвалі дапамогу – хацелі падвезці пасажыраў аўтобуса ў медустановы.
Нагадаем, па факце здарэння ДТЗ упраўленне СК па Віцебскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт.317 (парушэнне правіл дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Таксама адзначым, што аўтобус, які трапіў у аварыю, належаў прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству з Мінска, якое займаецца аказаннем турыстычных паслуг.
ДТЗ з расіянамі пад Віцебскам: шасцёра пацярпеўшых у цяжкім стане
Намеснік старшыні ўрада Іванаўскай вобласці
загінуў у ДТЗ пад Віцебскам