https://bel.sputnik.by/20211005/namesnk-starshyn-rada-vanaskay-voblasts-zagnu-u-dtz-pad-vtsebskam-1056964325.html
Намеснік старшыні ўрада Іванаўскай вобласці загінуў у ДТЗ пад Віцебскам
Намеснік старшыні ўрада Іванаўскай вобласці загінуў у ДТЗ пад Віцебскам
Sputnik Беларусь
Сяргей Каробкін нарадзіўся ў Беларусі, пасаду намесніка старшыні ўрада Іванаўскай вобласці займаў з кастрычніка 2018 года. 05.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-05T13:51+0300
2021-10-05T13:51+0300
2021-10-05T14:08+0300
урад
здарэнні
беларусь
віцебск
дтз
намеснік
старшыня
іванаўская вобласць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/05/1056964000_0:0:720:405_1920x0_80_0_0_4399f77893b5b39d3ac354071028f28d.jpg
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Намеснік старшыні ўрада Іванаўскай вобласці Сяргей Каробкін загінуў у ДТЗ пад Віцебскам.Інфармацыю пра гібель Коробкіна распаўсюдзіла прэс-служба рэгіёна. Губернатар Іванаўскай вобласці Станіслаў Васкрасенскі і ўрад рэгіёна выказалі глыбокія спачуванні родным і блізкім у сувязі з яго трагічнай гібеллю.Што вядома пра Сяргея КаробкінаСяргей Каробкін нарадзіўся 12 лютага 1959 года ў горадзе Горкі (Магілёўская вобласць). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) па спецыяльнасці "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", пазней Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ па спецыяльнасці "Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне".На пасаду намесніка старшыні ўрада Іванаўскай вобласці быў прызначаны 11 кастрычніка 2018 года.У прэс-службе ўрада рэгіёна адзначылі, што ў апошнія гады пры актыўным удзеле Коробкіна было завершана будаўніцтва найважнейшых сацыяльных аб'ектаў рэгіёна - школ, дзіцячых садкоў у шэрагу населеных пунктаў. Ён таксама адказваў за маштабную праграму добраўпарадкавання.Падрабязнасці ДТЗАварыя адбылася раніцай 5 кастрычніка на 68 кіламетры трасы "Віцебск - Полацк - мяжа Латвіі". Паводле папярэдняй інфармацыі, Каробкін, які знаходзіўся за рулём "Mitsubishi Outlander", не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем "Scania".З цяжкімі траўмамі яго даставілі ў Шумілінскую бальніцу, дзе ён і памёр. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, паведамілі ў ДАІ Віцебскага аблвыканкама.Чытайце таксама:
беларусь
віцебск
іванаўская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/05/1056964000_79:0:619:405_1920x0_80_0_0_1e84a097dc4b621775b2d46a27a98001.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
урад, здарэнні, беларусь, віцебск, дтз, намеснік, старшыня, іванаўская вобласць
урад, здарэнні, беларусь, віцебск, дтз, намеснік, старшыня, іванаўская вобласць
Намеснік старшыні ўрада Іванаўскай вобласці загінуў у ДТЗ пад Віцебскам
13:51 05.10.2021 (абноўлена: 14:08 05.10.2021) Сяргей Каробкін нарадзіўся ў Беларусі, пасаду намесніка старшыні ўрада Іванаўскай вобласці займаў з кастрычніка 2018 года.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Намеснік старшыні ўрада Іванаўскай вобласці Сяргей Каробкін загінуў у ДТЗ пад Віцебскам.
Інфармацыю пра гібель Коробкіна распаўсюдзіла прэс-служба рэгіёна. Губернатар Іванаўскай вобласці Станіслаў Васкрасенскі і ўрад рэгіёна выказалі глыбокія спачуванні родным і блізкім у сувязі з яго трагічнай гібеллю.
Што вядома пра Сяргея Каробкіна
Сяргей Каробкін нарадзіўся 12 лютага 1959 года ў горадзе Горкі (Магілёўская вобласць). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) па спецыяльнасці "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", пазней Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ па спецыяльнасці "Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне".
На пасаду намесніка старшыні ўрада Іванаўскай вобласці быў прызначаны 11 кастрычніка 2018 года.
У прэс-службе ўрада рэгіёна адзначылі, што ў апошнія гады пры актыўным удзеле Коробкіна было завершана будаўніцтва найважнейшых сацыяльных аб'ектаў рэгіёна - школ, дзіцячых садкоў у шэрагу населеных пунктаў. Ён таксама адказваў за маштабную праграму добраўпарадкавання.
Аварыя адбылася раніцай 5 кастрычніка на 68 кіламетры трасы "Віцебск - Полацк - мяжа Латвіі". Паводле папярэдняй інфармацыі, Каробкін, які знаходзіўся за рулём "Mitsubishi Outlander", не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем "Scania".
З цяжкімі траўмамі яго даставілі ў Шумілінскую бальніцу, дзе ён і памёр. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, паведамілі ў ДАІ Віцебскага аблвыканкама.
ДАІ
ўзмоцніць кантроль за кіроўцамі папулярных сэрвісаў таксі ў Мінску
Машына збіла дзяцей у Гомелі, загінула дзяўчынка: СК распавёў падрабязнасці