https://bel.sputnik.by/20220103/rylatka-u-2022-m-kultura--belarus-budze-naprost-zalezhats-ad-pryshchepak-1059213310.html
Рылатка: у 2022-м культура ў Беларусі будзе наўпрост залежаць ад прышчэпак
Рылатка: у 2022-м культура ў Беларусі будзе наўпрост залежаць ад прышчэпак
Sputnik Беларусь
Якія падзеі 2021 года можна лічыць вызначальнымі для беларускай культуры і што чакае культурную сферу ў 2022 годзе пасля ўсіх страт і заняпаду з-за пандэміі... 03.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-03T15:55+0300
2022-01-03T15:55+0300
2022-03-28T17:36+0300
відэа
беларусь
моладзь
беларуская культура
прышчэпкі
пандэмія
радыё
відэа
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059208568_0:0:3038:1710_1920x0_80_0_0_237770ec476b425a1503bce5ee2479fe.jpg
У студыі радыё Sputnik – вядомы ў Беларусі дзяржаўны дзеяч у сферы культуры, у мінулым – першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка.Па словах субяседніка Sputnik, сёння велізарная частка культуры звернута да людзей старэйшага ўзросту, а яны, калі і наведваюць тэатры ці музеі, то з-за пандэміі каронавіруса робяць гэта вельмі рэдка."Людзі старэйшага ўзросту, я думаю, напалоханы так, што сёння яго прымусіць, ну ў аптэку ён пойдзе, але ў асноўным і тыя, якія прышчэплены, яны стараюцца не сядзець у глядзельнай зале побач з маладымі людзьмі. Частка аўдыторыі ізаляваная, і пакуль не будзе спакою, нават калі грып, яны горш наведваюць, гэтая складанасць нікуды не падзенецца. І яшчэ адна гісторыя ў тым, што цяжка прышчапляюцца людзі. Яшчэ ёсць няпрышчэпленыя людзі, якія ратуюцца адзінотай, і ў іх у падсвядомасці сядзіць страх", - разважае Рылатка.Калі разглядаць 2022 год, то становішча спраў у культуры шмат у чым будзе залежаць ад таго, як будзе працягвацца вакцынацыя насельніцтва і наколькі людзі змогуць пазбавіцца ад страхаў на фоне пандэміі."Культура будзе залежаць ад таго, як расслабіцца старэйшае пакаленне, ці зможам мы поўнасцю адкрыць залы, і гэта будзе толькі першы крок. Але ёсць і не вельмі добрыя звычкі – мы дрэнна працуем з маладымі людзьмі, не вельмі зацягваем іх, а іх трэба зачапіць, спадабацца маладым людзям вельмі неабходна, сёння трэба разумець, што ўжо нядосыць арыентавацца на аўдыторыю ў цэлым, мастацтва павінна павярнуцца да маладых”, - адзначае Рылатка.Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059208568_199:0:2930:2048_1920x0_80_0_0_c630973e9fc0fbe33d268075b1d4b8c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, видео, моладзь, беларуская культура, прышчэпкі, пандэмія, радыё, відэа, культура
беларусь, видео, моладзь, беларуская культура, прышчэпкі, пандэмія, радыё, відэа, культура
Рылатка: у 2022-м культура ў Беларусі будзе наўпрост залежаць ад прышчэпак
15:55 03.01.2022 (абноўлена: 17:36 28.03.2022) Якія падзеі 2021 года можна лічыць вызначальнымі для беларускай культуры і што чакае культурную сферу ў 2022 годзе пасля ўсіх страт і заняпаду з-за пандэміі, чаму культура ў Беларусі да гэтага часу арыентавана на пажылых людзей і як разгарнуць яе тварам да моладзі?
У студыі радыё Sputnik – вядомы ў Беларусі дзяржаўны дзеяч у сферы культуры, у мінулым – першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка.
"Я магу выказаць здагадку, калі будзе таксама як цяпер (з пандэміяй каронавіруса – Sputnik), а гэта немагчыма выключаць, то цяжкасці нікуды не сыдуць, сёння – 50% глядзельнай залы, а гэта 50% даходаў, 50% заробку кожнага, але дзякуй богу, у нас дзяржава сацыяльная, нас так у рынак не кідаюць, нейкія рэчы захоўваюцца, але вы ж разумееце, дзяржава ў нас не такая багатая, каб карміць, паіць і ўсё рабіць. Трэба зарабляць усё роўна. А зарабляць, нават калі ты вельмі добра працуеш, цяжка", - кажа Рылатка.
Па словах субяседніка Sputnik, сёння велізарная частка культуры звернута да людзей старэйшага ўзросту, а яны, калі і наведваюць тэатры ці музеі, то з-за пандэміі каронавіруса робяць гэта вельмі рэдка.
"Людзі старэйшага ўзросту, я думаю, напалоханы так, што сёння яго прымусіць, ну ў аптэку ён пойдзе, але ў асноўным і тыя, якія прышчэплены, яны стараюцца не сядзець у глядзельнай зале побач з маладымі людзьмі. Частка аўдыторыі ізаляваная, і пакуль не будзе спакою, нават калі грып, яны горш наведваюць, гэтая складанасць нікуды не падзенецца. І яшчэ адна гісторыя ў тым, што цяжка прышчапляюцца людзі. Яшчэ ёсць няпрышчэпленыя людзі, якія ратуюцца адзінотай, і ў іх у падсвядомасці сядзіць страх", - разважае Рылатка.
Калі разглядаць 2022 год, то становішча спраў у культуры шмат у чым будзе залежаць ад таго, як будзе працягвацца вакцынацыя насельніцтва і наколькі людзі змогуць пазбавіцца ад страхаў на фоне пандэміі.
"Культура будзе залежаць ад таго, як расслабіцца старэйшае пакаленне, ці зможам мы поўнасцю адкрыць залы, і гэта будзе толькі першы крок. Але ёсць і не вельмі добрыя звычкі – мы дрэнна працуем з маладымі людзьмі, не вельмі зацягваем іх, а іх трэба зачапіць, спадабацца маладым людзям вельмі неабходна, сёння трэба разумець, што ўжо нядосыць арыентавацца на аўдыторыю ў цэлым, мастацтва павінна павярнуцца да маладых”, - адзначае Рылатка.
Кіраўнік БПЦ:
Дастаеўскі – адна з самых яркіх з'яў хрысціянскай цывілізацыі