https://bel.sputnik.by/20211126/krank-bpts-dastaesk--adna-z-samykh-yarkkh-zya-khrystsyanskay-tsyvlzatsy-1058264171.html
Кіраўнік БПЦ: Дастаеўскі – адна з самых яркіх з'яў хрысціянскай цывілізацыі
Кіраўнік БПЦ: Дастаеўскі – адна з самых яркіх з'яў хрысціянскай цывілізацыі
Sputnik Беларусь
Сёння адной з асноўных тэм Калядных чытанняў стане творчасць Дастаеўскага, 200-годдзе якога адзначаецца ў гэтым годзе. 26.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-26T10:22+0300
2021-11-26T10:22+0300
2021-11-26T10:22+0300
бпц
юбілей
творчасць
мітрапаліт веніямін
фёдар дастаеўскі
цывілізацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057817903_0:221:2048:1373_1920x0_80_0_0_d1c13c7d98f930741e9964cbcc14043c.jpg
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Пытанні, якія ў сваёй творчасці ўзнімаў пісьменнік Фёдар Дастаеўскі, застануцца актуальнымі і ў будучым, упэўнены Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.У Мінску праходзяць штогадовыя Беларускія Калядныя чытанні. Сёлета яны прысвечаны дзвюм тэмам і называюцца "Ад купелі хрышчэння – да вяршынь рэлігійнай думкі: 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі і 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага". Сёння адной з асноўных тэм стане менавіта творчасць вялікага рускага пісьменніка, мысліцеля і філосафа.Ён растлумачыў, што тэма Дастаеўскага ў праграме сёлетніх Калядных чытанняў невыпадковая, бо карані пісьменніка цесна звязаны з беларускай зямлёй. Больш за 500 гадоў таму пінскі князь Фёдар Яраслававіч падарыў невялікую вёсачку Дастоева на піншчыне баярыну Данілу.Уладыка Веніямін таксама падкрэсліў, што звяртанне да творчасці Дастаеўскага дасць магчымасць прыцягнуць увагу да яго духоўнай спадчыны, задумацца над пытаннямі, якія аўтар ставіў не толькі перад сучаснікамі – яны і праз 200 гадоў не страцілі сваёй актуальнасці.Адкрыццё Пленарнага пасяджэння адбудзецца 26 лістапада ў храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых. З-за пандэміі каронавіруса частка чытанняў пройдзе ў анлайн рэжыме.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211111/dastoeva--dastaesk-shto-zvyazvae-klaska-z-belaruskay-vskay-na-paless-1057869248.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057817903_0:0:2048:1537_1920x0_80_0_0_3e76fc2dc21ca5142995b502987cbc3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бпц, юбілей, творчасць, мітрапаліт веніямін, фёдар дастаеўскі, цывілізацыя
бпц, юбілей, творчасць, мітрапаліт веніямін, фёдар дастаеўскі, цывілізацыя
Кіраўнік БПЦ: Дастаеўскі – адна з самых яркіх з'яў хрысціянскай цывілізацыі
Сёння адной з асноўных тэм Калядных чытанняў стане творчасць Дастаеўскага, 200-годдзе якога адзначаецца ў гэтым годзе.
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Пытанні, якія ў сваёй творчасці ўзнімаў пісьменнік Фёдар Дастаеўскі, застануцца актуальнымі і ў будучым, упэўнены Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.
У Мінску праходзяць штогадовыя Беларускія Калядныя чытанні. Сёлета яны прысвечаны дзвюм тэмам і называюцца "Ад купелі хрышчэння – да вяршынь рэлігійнай думкі: 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі і 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага". Сёння адной з асноўных тэм стане менавіта творчасць вялікага рускага пісьменніка, мысліцеля і філосафа.
"Выбітныя здольнасці Фёдара Міхайлавіча выводзяць яго за рамкі нацыянальнай культуры. Яго творчасць справядліва разглядаецца як адна з найярчэйшых з'яў хрысціянскай цывілізацыі і мае сусветнае значэнне", – заявіў журналістам мітрапаліт Веніямін.
Ён растлумачыў, што тэма Дастаеўскага ў праграме сёлетніх Калядных чытанняў невыпадковая, бо карані пісьменніка цесна звязаны з беларускай зямлёй. Больш за 500 гадоў таму пінскі князь Фёдар Яраслававіч падарыў невялікую вёсачку Дастоева на піншчыне баярыну Данілу.
Уладыка Веніямін таксама падкрэсліў, што звяртанне да творчасці Дастаеўскага дасць магчымасць прыцягнуць увагу да яго духоўнай спадчыны, задумацца над пытаннямі, якія аўтар ставіў не толькі перад сучаснікамі – яны і праз 200 гадоў не страцілі сваёй актуальнасці.
Адкрыццё Пленарнага пасяджэння адбудзецца 26 лістапада ў храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых. З-за пандэміі каронавіруса частка чытанняў пройдзе ў анлайн рэжыме.
Дзве радзімы Дастаеўскага: беларускія карані рускага пісьменніка – відэа