https://bel.sputnik.by/20220104/dvoe-gramyadzyan-ras-znakhodzyatstsa--tsyazhkm-stane-paslya-dtz-z-atobusam-1059229438.html
Двое грамядзян Расіі знаходзяцца ў цяжкім стане пасля ДТЗ з аўтобусам
Двое грамядзян Расіі знаходзяцца ў цяжкім стане пасля ДТЗ з аўтобусам
Sputnik Беларусь
Аварыя адбылася ў панядзелак на 119-м кіламетры трасы Віцебск-Магілёў-Гомель, у турыстычны аўтобус з расіянамі заехаў легкавік, вадзіцель якога загінуў на... 04.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-04T12:05+0300
2022-01-04T12:05+0300
2022-01-04T12:32+0300
здарэнні
беларусь
расія
віцебск
дтз
аварыя
аўтобус
бальніца
урач
легкавы аўтамабіль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/04/1059228717_0:0:2048:1153_1920x0_80_0_0_776667e051c8d5e1cc21eaa94834efb7.jpg
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Двое пацярпеўшых у ДТЗ з турыстычным аўтобусам па-ранейшаму знаходзяцца ў цяжкім стане, расказаў галоўны ўрач Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Яўген Матусевіч, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.Паводле яго слоў, цяпер на лячэнні знаходзяцца 42 пацыенты, большую частку з іх ужо рыхтуюць да выпіскі.Ён таксама адзначыў, што ў некаторых пацярпеўшых былі зафіксаваны цяжкія траўмы: частковы адрыў вушной ракавіны, раны твару і канечнасцей."Быў частковы адрыў вушной ракавіны – аднавілі. Плюс яшчэ зубы. І раны твару, раны канечнасцей", - распавёў карэспандэнту Sputnik галоўурач.Паводле яго слоў, праводзіліся аперацыі па сшыванні ран рознай лакалізацыі на пазіцыі пераломаў касцей носа, сківічна-тварнымі хірургамі. Цяпер гэтыя пацыенты адчуваюць сябе добра. У бліжэйшы час, падкрэсліў Матусевіч, спецыялісты Віцебскай абласной бальніцы правядуць кансультацыі з калегамі з расійскага медыцынскага даследчага цэнтра нейрахірургіі імя Бурдэнкі.Галоўурач таксама адзначыў, што для расіян вызвалілі адно крыло хірургічнага аддзялення бальніцы і частку траўматалагічнага аддзялення, каб пацыенты канцэнтраваліся ў адным месцы.ДТЗ з турыстамі з РасііАварыя адбылася ў панядзелак, 3 студзеня, на 119-м кіламетры трасы Віцебск-Магілёў-Гомель. У турыстычны аўтобус з расіянамі заехаў легкавік, вадзіцель якога, жыхар Крычава, загінуў на месцы.У ДТЗ пацярпелі 42 чалавекі, з якіх 41 – грамадзяне Расіі. Усіх пацярпеўшых, сярод якіх чацвёра дзяцей, шпіталізавалі ў абласную клінічную бальніцу Віцебска. Урачы ацанілі стан шасці чалавек як цяжкі.Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа. Пасольства РФ у Мінску прыкладае неабходныя намаганні для аказання дапамогі расійскім грамадзянам.Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
віцебск
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2022
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    здарэнні, беларусь, расія, віцебск, дтз, аварыя, аўтобус, бальніца, урач, легкавы аўтамабіль
здарэнні, беларусь, расія, віцебск, дтз, аварыя, аўтобус, бальніца, урач, легкавы аўтамабіль
Двое грамядзян Расіі знаходзяцца ў цяжкім стане пасля ДТЗ з аўтобусам
12:05 04.01.2022  (абноўлена: 12:32 04.01.2022) Аварыя адбылася ў панядзелак на 119-м кіламетры трасы Віцебск-Магілёў-Гомель, у турыстычны аўтобус з расіянамі заехаў легкавік, вадзіцель якога загінуў на месцы.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Двое пацярпеўшых у ДТЗ з турыстычным аўтобусам па-ранейшаму знаходзяцца ў цяжкім стане, расказаў галоўны ўрач Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Яўген Матусевіч, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Паводле яго слоў, цяпер на лячэнні знаходзяцца 42 пацыенты, большую частку з іх ужо рыхтуюць да выпіскі.
"Іх стан стабілізаваны, яны праходзяць усе неабходныя лячэбныя мерапрыемствы. Двое пацыентаў у цяжкім стане – працягваецца інтэнсіўная тэрапія", - растлумачыў Матусевіч.
Ён таксама адзначыў, што ў некаторых пацярпеўшых былі зафіксаваны цяжкія траўмы: частковы адрыў вушной ракавіны, раны твару і канечнасцей.
"Быў частковы адрыў вушной ракавіны – аднавілі. Плюс яшчэ зубы. І раны твару, раны канечнасцей", - распавёў карэспандэнту Sputnik галоўурач.
Паводле яго слоў, праводзіліся аперацыі па сшыванні ран рознай лакалізацыі на пазіцыі пераломаў касцей носа, сківічна-тварнымі хірургамі. Цяпер гэтыя пацыенты адчуваюць сябе добра. У бліжэйшы час, падкрэсліў Матусевіч, спецыялісты Віцебскай абласной бальніцы правядуць кансультацыі з калегамі з расійскага медыцынскага даследчага цэнтра нейрахірургіі імя Бурдэнкі.
Галоўурач таксама адзначыў, што для расіян вызвалілі адно крыло хірургічнага аддзялення бальніцы і частку траўматалагічнага аддзялення, каб пацыенты канцэнтраваліся ў адным месцы.
"Акрамя таго, учора вечарам да нас прыехалі калегі з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, сумесна з імі ўжо ноччу праводзіўся абход пацыентаў, кансультацыі, дадатковыя абследаванні і карэкціроўка лячэбных мерапрыемстваў. Частку пацыентаў мы гатовы выпісаць сёння (каля 30-35 чалавек), вырашаецца пытанне іх транспарціроўкі на радзіму. Працягваць лячэнне яны будуць ужо ў амбулаторных умовах у Расійскай Федэрацыі", - рэзюміраваў Яўген Матусевіч.
Аварыя адбылася ў панядзелак, 3 студзеня, на 119-м кіламетры трасы Віцебск-Магілёў-Гомель. У турыстычны аўтобус з расіянамі заехаў легкавік, вадзіцель якога, жыхар Крычава, загінуў на месцы.
У ДТЗ пацярпелі 42 чалавекі, з якіх 41 – грамадзяне Расіі. Усіх пацярпеўшых, сярод якіх чацвёра дзяцей, шпіталізавалі ў абласную клінічную бальніцу Віцебска. Урачы ацанілі стан шасці чалавек як цяжкі.
Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа. Пасольства РФ у Мінску прыкладае неабходныя намаганні для аказання дапамогі расійскім грамадзянам.
Галоўурач віцебскай бальніцы: адной з пацярпеўшых турыстак 
праводзяць аперацыюДТЗ з расіянамі пад Віцебскам: шасцёра пацярпеўшых у цяжкім стане