Лукашэнка падпісаў указ аб грантах: каму іх дадуць?

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтудэнты Акадэміі кіравання пры прэзідэнце
Студэнты Акадэміі кіравання пры прэзідэнце - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2022
Падпісацца
Змяненні закранулі некалькі ўказаў у сферы маладзёжнай палітыкі: аб стымуляванні творчай працы маладых навукоўцаў, аб грантах прэзідэнта Беларусі і аб пытаннях дзяржпадтрымкі БРСМ.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае змяненні ў шэрагу ўказаў у сферы маладзёжнай палітыкі, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Праўкі закрануць наступныя ўказы:
№367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных" ад 11 жніўня 2005 г.;
№425 "Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры" ад 13 верасня 2013 г.;
№559 "Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай падтрымкі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ад 17 снежня 2012 г.
У прэс-службе адзначылі, што такім чынам будуць пашыраны кірункі выкарыстання прэзідэнцкіх грантаў.
"Разам са сферамі навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры гранты будуць прадастаўляцца ў галіне маладзёжнай палітыкі – усяго да 100 грантаў", - гаворыцца ў паведамленні.
У кожнай з пяці сфер – навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, маладзёжнай палітыцы – прадугледжана да дваццаці грашовых дапамог.
Акрамя таго, зменены саставы камісій, якія разглядаюць кандыдатаў на назначэнне грантаў і прэзідэнцкіх стыпендый.
Як адзначылі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі, дзякуючы ўказу будуць больш актыўна прасоўвацца маладзёжныя праекты, павысяцца ролі "маладых грамадзян у рэалізацыі задач дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі".
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 24.12.2021
Лукашэнка пажадаў моладзі не перабіраць цераз край
Чытайце таксама:
Беларусь і Расія актуалізуюць супрацоўніцтва ў адукацыі – Лук'янаў
Беларусы ўдзельнічаюць у маладзёжным конкурсе "Саюзная ліга дэбатаў"
Атрымаць тысячу долараў за ідэю зможа любы беларус
Стужка навiн
0