https://bel.sputnik.by/20220104/lukashenka-padpsa-zakon-ab-byudzhetse-na-2022-god-1059222133.html
Лукашэнка падпісаў закон аб бюджэце на 2022 год
Лукашэнка падпісаў закон аб бюджэце на 2022 год
Sputnik Беларусь
Раней праект бюджэту краіны на 2022 год прынялі ніжняя і верхняя палаты беларускага парламента. 04.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-04T09:53+0300
2022-01-04T09:53+0300
2022-01-04T09:53+0300
аляксандр лукашэнка
бюджэт
закон
парламент
дзяржава
кіраўнік
беларусь
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/34/1023243450_0:28:3058:1748_1920x0_80_0_0_6564f1b3d3d3353e0b78000f93b6531b.jpg
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год", паведамілі напярэдадні ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Адзначаецца, што бюджэт краіны і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і Мінска распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі з улікам існуючай эканамічнай сітуацыі.На што патрацяць грошы?Даходы бюджэту прагназуюцца ў суме 27,8 мільярда рублёў. Пры гэтым захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў – значную іх частку складуць выдаткі на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамогі, іншыя выплаты, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў.Раней праект бюджэту быў ухвалены Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага схода і Саветам Рэспублікі.Паведамлялася, што ў гэтым годзе мясцовым саветам дэпутатаў дазволяць павялічваць стаўку падатку на прыбытак, каб папаўняць лакальны бюджэт. Праўда, з абмежаваннем 2%.У прыватнасці, на ахову здароўя выдзелілі 8,4 мільярда рублёў (рост на палову ў параўнанні з 2019 годам), на адукацыю – 8,6 мільярда.У Савеце Рэспублікі ўдакладнілі, што бюджэтныя сродкі таксама пойдуць на добраўпарадкаванне тэрыторый, утрыманне дарог, нацыянальную і харчовую бяспеку.Асноўнымі крыніцамі падатковых паступленняў стануць падатак на дабаўленую вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211223/vyznachany-pamer-byudzhetu-sayuznay-dzyarzhavy-na-nastupny-god-1058960909.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/34/1023243450_0:0:2448:1836_1920x0_80_0_0_22d2d2a9ebbf7ef84e90b446e812ef0f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, бюджэт, закон, парламент, дзяржава, кіраўнік, беларусь, прэзідэнт
аляксандр лукашэнка, бюджэт, закон, парламент, дзяржава, кіраўнік, беларусь, прэзідэнт
Лукашэнка падпісаў закон аб бюджэце на 2022 год
Раней праект бюджэту краіны на 2022 год прынялі ніжняя і верхняя палаты беларускага парламента.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год", паведамілі напярэдадні ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Адзначаецца, што бюджэт краіны і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і Мінска распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі з улікам існуючай эканамічнай сітуацыі.
Даходы бюджэту прагназуюцца ў суме 27,8 мільярда рублёў. Пры гэтым захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў – значную іх частку складуць выдаткі на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамогі, іншыя выплаты, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў.
Раней праект бюджэту быў ухвалены Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага схода і Саветам Рэспублікі.
Паведамлялася, што ў гэтым годзе мясцовым саветам дэпутатаў дазволяць павялічваць стаўку падатку на прыбытак, каб папаўняць лакальны бюджэт. Праўда, з абмежаваннем 2%.
"Кансалідаваны бюджэт сфарміраваны з дэфіцытам, якога не трэба баяцца. Бюджэт звярстаны па інэрцыйным сцэнарыі, што добра. 45% бюджэту прадугледжвае сацыяльную накіраванасць, гэта значыць усе сацыяльныя абавязацельствы нашай дзяржавы будуць выкананы", - адзначала старшыня камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода па эканоміцы, бюджэце і фінансам Таццяна Рунец.
У прыватнасці, на ахову здароўя выдзелілі 8,4 мільярда рублёў (рост на палову ў параўнанні з 2019 годам), на адукацыю – 8,6 мільярда.
У Савеце Рэспублікі ўдакладнілі, што бюджэтныя сродкі таксама пойдуць на добраўпарадкаванне тэрыторый, утрыманне дарог, нацыянальную і харчовую бяспеку.
Асноўнымі крыніцамі падатковых паступленняў стануць падатак на дабаўленую вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.
Вырастуць штрафы і падаткі: у Беларусі павялічылі базавую велічыню