У Казахстане працягваюцца пратэсты з-за цэн на газ

© Sputnik / Камшат Абдирайым / Перайсці ў медыябанкНа плошчы ў Актаў сабралася каля 2 000 чалавек
На плошчы ў Актаў сабралася каля 2 000 чалавек - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2022
Падпісацца
Улады Казахстана вырашылі перайсці да рынкавага спосабу фармавання цаны на звадкаваны газ у краіне, што выклікала двухразовы рост яго кошту і незадаволенасць грамадзян.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Пратэсты з-за росту цэн на газ працягваюцца ў Казахстане.
У выхадныя дні жыхары гарадоў Жанаозен і Актаў выйшлі на стыхійныя мітынгі з патрабаваннем знізіць кошт звадкаванага газу са 120 (0,27 долара) да 60 (0,13 долара) тэнге за літр.

Грамадскі парадак у Казахстане

Дэманстранты павінны праявіць адказнасць і гатоўнасць да дыялогу, заявіў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.
"У Актаў пачала работу ўрадавая камісія, у якую ўключаны супрацоўнікі адміністрацыі прэзідэнта. На пастаяннай аснове працуе рэспубліканскі аператыўны штаб", - напісаў у сваім мікраблогу прэзідэнт Казахстана.
Пры гэтым ён запэўніў, што даў даручэнне камісіі знайсці рашэнне ўзніклай праблемы, якое будзе прымальна для ўсіх бакоў, каб падтрымаць стабільнасць у Казахстане.
Касым-Жамарт Такаеў удакладніў, што праваахоўныя органы абавязаны падтрымліваць грамадскі парадак і не дапусцяць яго парушэння.

Урадавая камісія працуе

Цяпер у Актаў праходзіць пасяджэнне ўрадавай камісіі пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Ералы Тугжанава. У рабоце антыкрызіснага штаба таксама бяруць удзел прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта, міністэрства энергетыкі, мясцовых органаў улады.
Камісія пачала перамовы з ініцыятыўнай групай з ліку грамадзян, якія выступаюць за зніжэнне цаны на звадкаваны газ. Усе бакі зацікаўлены ў падтрыманні парадку.
Як паведамляе Sputnik Казахстан, у аўторак у пратэстах у Жанаозене і Актаў удзельнічаюць 1500 і 2000 чалавек адпаведна. Мясцовыя жыхары ўжо разбілі юрты і пачалі варыць плоў на плошчах.
На падтрымку пратэстоўцам вылучыліся і вахтавыя рабочыя з радовішчаў, якія знаходзяцца непадалёк ад буйных гарадоў у Мангістаўскай вобласці Казахстана.

Прычына хваляванняў

У Казахстане з 1 студзеня 2022 года 100% звадкаванага газу рэалізуецца пры дапамозе электроннага гандлю. Гэта і выклікала рост цэн ў Мангістаўскай вобласці.
Улады краіны лічаць, што пераход да электроннага гандлю зробіць дадзеную галіну прывабнай для інвестыцый. Пры гэтым цэны на рэсурс будуць эканамічна абгрунтаваны. У міністэрстве энергетыкі ўпэўнены, што гэтае рашэнне створыць роўныя і недыскрымінацыйныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку, а таксама дасць магчымасць набываць неабходныя аб'ёмы рэсурсу напрамую ў вытворцаў.

"З 20 па 24 снежня на электроннай гандлёвай пляцоўцы праведзена пяць гандлёвых сесій, у ходзе якіх на аснове попыту і прапановы сфарміравалася цана на звадкаваны нафтавы газ. Так, сярэдняя аптовая цана на студзеньскія пастаўкі звадкаванага газу ў Мангістаўскую вобласць склала 133 126 тэнге/тонна або 78 тэнге/літр", - піша Sputnik Казахстан.

Паводле інфармацыі выдання, рознічная цана ў гарадах Актаў, Жанаозен, а таксама ў Мангістаўскім раёне склала 100-120 тэнге/літр.
Нур-Султан - Sputnik Беларусь, 1920, 01.01.2022
Беларусь перадала эстафету Казахстану ў старшынстве ў СНД
Чытайце таксама:
Лукашэнка павіншаваў Казахстан з 30-годдзем Незалежнасці
Казахстан не плануе далучацца да Саюзнай дзяржавы
Лукашэнка і Такаеў абмеркавалі еўразійскую інтэграцыю і каронавірус
Стужка навiн
0