https://bel.sputnik.by/20220105/pasolstva-nfarmatsy-ab-patsyarpeshykh-u-kazakhstane-belarusakh-nyama-1059264449.html
Пасольства: інфармацыі аб пацярпеўшых у Казахстане беларусах няма
Пасольства: інфармацыі аб пацярпеўшых у Казахстане беларусах няма
Sputnik Беларусь
Беларускія дыпламаты ў Казахстане пільна адсочваюць сітуацыю ў гэтай краіне. 05.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-05T14:26+0300
2022-01-05T14:26+0300
2022-01-05T14:26+0300
у свеце
беларусь
казахстан
беларусы
пратэсты
інфармацыя
пасольства
дыпламаты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/05/1059257260_0:267:2691:1781_1920x0_80_0_0_71835527afabfcb3d4a3293cb6a7b6d3.jpg
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Інфармацыі аб пацярпеўшых або затрыманых грамадзянах Беларусі на тэрыторыі Казахстана падчас акцый пратэсту ад афіцыйных крыніц не паступала, паведамілі Sputnik у Пасольстве Беларусі ў гэтай краіне.Там таксама расказалі, што адзіны зварот быў учора ўвечары ад аднаго з беларускіх грузаперавозчыкаў аб блакіраванні дарог у адной з абласцей Казахстана. "Іншай інфармацыі аб якіх-небудзь праблемах або перашкодах не было", - сказалі ў пасольстве.Што здарылася ў КазахстанеПратэсты ў Казахстане пачаліся ў першыя дні 2022 года, калі жыхары гарадоў Жанаозен і Актаў у Мангістаўскай вобласці (нафтаздабыўны рэгіён на захадзе краіны) выйшлі на пратэсты супраць росту цэн на звадкаваны нафтавы газ.Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў распарадзіўся стварыць урадавую камісію для высвятлення сітуацыі. 4 студзеня гэтая камісія заявіла, што гатова пайсці на саступкі пратэстоўцам і знізіць цэны на газ, якія ўзляцелі ў 2 разы.Нягледзячы на такія крокі ўлад, пратэстныя акцыі вельмі хутка распаўсюдзіліся і на іншыя гарады. Ужо вечарам 4 студзеня і раніцай 5 студзеня ў былой сталіцы Астане і найбуйнейшым горадзе Алматы адбыліся сутыкненні мітынгоўцаў з сілавікамі. Паліцыя, каб зачысціць вуліцы ад мітынгоўцаў, прымяніла газ і святлошумавыя гранаты.Прэзідэнт Такаеў выступіў з заклікам да мітынгуючых грамадзян праяўляць разважлівасць і не паддавацца на правакацыі знутры і звонку. Пры гэтым ён заявіў, што ўлада не абрынецца, а бакі павінны пайсці на дыялог.Ён абвясціў у Мангістаўскай і Алмацінскай абласцях, а таксама ў Алматы і Нур-Султане надзвычайнае становішча да 19 студзеня. Там уводзяцца каменданцкая гадзіна, забаронены масавыя мерапрыемствы, уведзена забарона на продаж алкаголю, зброі.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220105/besparadk-paslya-padarazhannya-gazu-shto-zaraz-adbyvaetstsa--kazakhstane-1059258066.html
беларусь
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/05/1059257260_0:15:2691:2033_1920x0_80_0_0_2310abb810d1a3b2154f3b8e9e45e27c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, казахстан, беларусы, пратэсты, інфармацыя, пасольства, дыпламаты
у свеце, беларусь, казахстан, беларусы, пратэсты, інфармацыя, пасольства, дыпламаты
Пасольства: інфармацыі аб пацярпеўшых у Казахстане беларусах няма
Беларускія дыпламаты ў Казахстане пільна адсочваюць сітуацыю ў гэтай краіне.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Інфармацыі аб пацярпеўшых або затрыманых грамадзянах Беларусі на тэрыторыі Казахстана падчас акцый пратэсту ад афіцыйных крыніц не паступала, паведамілі Sputnik у Пасольстве Беларусі ў гэтай краіне.
"Мы працягваем уважліва адсочваць сітуацыю і будзем аператыўна аказваць дапамогу пры наяўнасці любой такой інфармацыі ва ўзаемадзеянні з афіцыйнымі ўладамі Казахстана", - сказалі ў пасольстве Беларусі.
Там таксама расказалі, што адзіны зварот быў учора ўвечары ад аднаго з беларускіх грузаперавозчыкаў аб блакіраванні дарог у адной з абласцей Казахстана. "Іншай інфармацыі аб якіх-небудзь праблемах або перашкодах не было", - сказалі ў пасольстве.
Што здарылася ў Казахстане
Пратэсты ў Казахстане пачаліся ў першыя дні 2022 года, калі жыхары гарадоў Жанаозен і Актаў у Мангістаўскай вобласці (нафтаздабыўны рэгіён на захадзе краіны) выйшлі на пратэсты супраць росту цэн на звадкаваны нафтавы газ.
Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў распарадзіўся стварыць урадавую камісію для высвятлення сітуацыі. 4 студзеня гэтая камісія заявіла, што гатова пайсці на саступкі пратэстоўцам і знізіць цэны на газ, якія ўзляцелі ў 2 разы.
Нягледзячы на такія крокі ўлад, пратэстныя акцыі вельмі хутка распаўсюдзіліся і на іншыя гарады. Ужо вечарам 4 студзеня і раніцай 5 студзеня ў былой сталіцы Астане і найбуйнейшым горадзе Алматы адбыліся сутыкненні мітынгоўцаў з сілавікамі. Паліцыя, каб зачысціць вуліцы ад мітынгоўцаў, прымяніла газ і святлошумавыя гранаты.
Прэзідэнт Такаеў выступіў з заклікам да мітынгуючых грамадзян праяўляць разважлівасць і не паддавацца на правакацыі знутры і звонку. Пры гэтым ён заявіў, што ўлада не абрынецца, а бакі павінны пайсці на дыялог.
Ён абвясціў у Мангістаўскай і Алмацінскай абласцях, а таксама ў Алматы і Нур-Султане надзвычайнае становішча да 19 студзеня. Там уводзяцца каменданцкая гадзіна, забаронены масавыя мерапрыемствы, уведзена забарона на продаж алкаголю, зброі.
Пратэсты ў Казахстане – храналогія падзей у фота