https://bel.sputnik.by/20220106/ulady-nyasuts-prak--padruchnk-pa-gstory-belarus-1059311312.html
Улады ўнясуць праўкі ў падручнікі па гісторыі Беларусі
Улады ўнясуць праўкі ў падручнікі па гісторыі Беларусі
Sputnik Беларусь
На думку кіраўніка дзяржавы, старонкі айчыннай гісторыі ўжо даўно ператварыліся ў інфармацыйнае поле бою і некаторыя канкрэтныя факты нельга замоўчваць. 06.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-06T17:10+0300
2022-01-06T17:10+0300
2023-02-23T14:06+0300
падручнікі
гісторыя
улада
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/82/1044898249_0:177:3012:1871_1920x0_80_0_0_174c382c20fb294523c406181f943dfc.jpg
МІНСК, 6 сту - Sputnik. У падручнікі па гісторыі для школьнікаў і студэнтаў будуць уносіцца некаторыя карэкціроўкі, заявіў у чацвер пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, ягоныя словы прыводзіць БелТА.Ён адзначыў, што ў Беларусі сёння стаяць за праўдзівае асвятленне гісторыі - супраць фальсіфікацый і спроб сказіць рэальныя факты. Пры гэтым, паводле яго слоў, перакройваць гісторыю не трэба."Для гэтага прапануюцца пэўныя навацыі. Абсалютна не ламаючы нічога таго, што ёсць, што створана", - адзначыў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі.Беларусы хочуць ведаць гісторыюСяргеенка лічыць, што зараз у беларусаў дастаткова высокая цікавасць да сваёй гісторыі. Аднак, на яго думку, "з боку нашых апанентаў робяцца намаганні знаходзіць нейкія праломы, наносіць удары па вострых гістарычных пытаннях".Кіраўнік АП падкрэсліў, што гісторыю трэба аб'ектыўна і праўдзіва паказваць. І ў гэтым павінен быць агульны падыход і агульная канцэпцыя выкладу таго матэрыялу, які назапасіўся за шмат стагоддзяў.Новы падручнік для студэнтаўАляксандр Сяргеенка падкрэсліў, што на нарадзе таксама ішла размова аб стварэнні падручніка па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для студэнтаў ВНУ. Паводле яго слоў, Акадэмія навук Беларусі выпусціла вялікую фундаментальную працу ў некалькіх тамах па гісторыі беларускай дзяржаўнасці - у тым ліку гэта датычыцца канстытуцыйных пытанняў і дзяржсімволікі."Выданне цікавае, але ім у большай ступені карыстаюцца вучоныя, даследчыкі, спецыялісты. Гэта вялікае выданне трэба нейкім чынам у даступным ключы давесці простаму чытачу", - сказаў ён.Савет па гістарычнай палітыцыТаксама на нарадзе з кіраўніком дзяржавы абмяркоўвалася стварэнне новай грамадскай структуры - савета па гістарычнай палітыцы."Пастаўлена задача ўнесці прапановы, на базе якой дзяржаўнай структуры ажыццявіць каардынацыю гэтай дзейнасці", - канстатаваў Сяргеенка.Ён выказаў меркаванне, што хутчэй за ўсё гэта будзе Нацыянальная акадэмія навук або іншы такі орган, прадстаўлены ў навукова-даследчай рабоце, падрыхтоўцы спецыялістаў для школ і ВНУ.Не замоўчваць гісторыюПрэзідэнт Беларусі правёў 6 студзеня нараду па пытаннях рэалізацыі гістарычнай палітыкі. Паводле яго слоў, цяпер літоўцы і палякі адмаўляюць уклад беларусаў у развіццё такіх дзяржаў, як Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая.Нагадаем, 2022 год у Беларусі аб'яўлены годам гістарычнай памяці.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/82/1044898249_142:0:2871:2047_1920x0_80_0_0_6ca407fda8aef0a6bc0b506ba3c905ef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падручнікі, гісторыя, улада, беларусь
падручнікі, гісторыя, улада, беларусь
Улады ўнясуць праўкі ў падручнікі па гісторыі Беларусі
17:10 06.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) На думку кіраўніка дзяржавы, старонкі айчыннай гісторыі ўжо даўно ператварыліся ў інфармацыйнае поле бою і некаторыя канкрэтныя факты нельга замоўчваць.
МІНСК, 6 сту - Sputnik. У падручнікі па гісторыі для школьнікаў і студэнтаў будуць уносіцца некаторыя карэкціроўкі, заявіў у чацвер пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, ягоныя словы прыводзіць БелТА.
Ён адзначыў, што ў Беларусі сёння стаяць за праўдзівае асвятленне гісторыі - супраць фальсіфікацый і спроб сказіць рэальныя факты. Пры гэтым, паводле яго слоў, перакройваць гісторыю не трэба.
"Для гэтага прапануюцца пэўныя навацыі. Абсалютна не ламаючы нічога таго, што ёсць, што створана", - адзначыў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі.
Беларусы хочуць ведаць гісторыю
Сяргеенка лічыць, што зараз у беларусаў дастаткова высокая цікавасць да сваёй гісторыі. Аднак, на яго думку, "з боку нашых апанентаў робяцца намаганні знаходзіць нейкія праломы, наносіць удары па вострых гістарычных пытаннях".
"Гістарычнае мінулае, якое б яно ні было, у гэтым мінулым былі і трагічныя, і гераічныя старонкі", - сказаў ён.
Кіраўнік АП падкрэсліў, што гісторыю трэба аб'ектыўна і праўдзіва паказваць. І ў гэтым павінен быць агульны падыход і агульная канцэпцыя выкладу таго матэрыялу, які назапасіўся за шмат стагоддзяў.
Новы падручнік для студэнтаў
Аляксандр Сяргеенка падкрэсліў, што на нарадзе таксама ішла размова аб стварэнні падручніка па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для студэнтаў ВНУ. Паводле яго слоў, Акадэмія навук Беларусі выпусціла вялікую фундаментальную працу ў некалькіх тамах па гісторыі беларускай дзяржаўнасці - у тым ліку гэта датычыцца канстытуцыйных пытанняў і дзяржсімволікі.
"Выданне цікавае, але ім у большай ступені карыстаюцца вучоныя, даследчыкі, спецыялісты. Гэта вялікае выданне трэба нейкім чынам у даступным ключы давесці простаму чытачу", - сказаў ён.
Савет па гістарычнай палітыцы
Таксама на нарадзе з кіраўніком дзяржавы абмяркоўвалася стварэнне новай грамадскай структуры - савета па гістарычнай палітыцы.
"Пастаўлена задача ўнесці прапановы, на базе якой дзяржаўнай структуры ажыццявіць каардынацыю гэтай дзейнасці", - канстатаваў Сяргеенка.
Ён выказаў меркаванне, што хутчэй за ўсё гэта будзе Нацыянальная акадэмія навук або іншы такі орган, прадстаўлены ў навукова-даследчай рабоце, падрыхтоўцы спецыялістаў для школ і ВНУ.
Прэзідэнт Беларусі правёў 6 студзеня нараду па пытаннях рэалізацыі гістарычнай палітыкі. Паводле яго слоў, цяпер літоўцы і палякі адмаўляюць уклад беларусаў у развіццё такіх дзяржаў, як Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая.
"Давайце ў падручніках па гісторыі, у замкавых і музейных экспазіцыях так і назавём, напрыклад, перыяд Рэчы Паспалітай - акупацыяй беларускай зямлі палякамі. Этнацыдам беларусаў. А што гэта было для нашых продкаў?" - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, 2022 год у Беларусі аб'яўлены годам гістарычнай памяці.
Лукашэнка прапанаваў назваць
перыяд Рэчы Паспалітай этнацыдам беларусаў
Лукашэнка расказаў, што яго не задавальняе
ў трактоўцы гісторыі Беларусі