https://bel.sputnik.by/20220107/lukashenka-zya-zhorstk-kurs-na-suverentet--matsavanne-bratskkh-suvyazya-1059327013.html
Лукашэнка ўзяў жорсткі курс на суверэнітэт і ўмацаванне брацкіх сувязяў
Лукашэнка ўзяў жорсткі курс на суверэнітэт і ўмацаванне брацкіх сувязяў
Sputnik Беларусь
Па словах беларускага прэзідэнта, гэты год будзе няпростым, Беларусь павінна разумець, што ў адзіночку ёй не выжыць. 07.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-07T15:05+0300
2022-01-07T15:05+0300
2022-01-07T15:05+0300
аляксандр лукашэнка
каляды
прэзідэнт
суверэнітэт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/07/1059325902_25:0:1165:641_1920x0_80_0_0_d95d4706dae941643ea7b2c0fc960cbf.jpg
МІНСК, 7 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыняў рашэнне ўзяць больш жорсткі курс на захаванне суверэнітэту і незалежнасці, а таксама на ўмацаванне сувязей з дружалюбнымі і брацкімі краінамі.Пра гэта ён расказаў у Мінску ў пятніцу, наведваючы ў Раство адзін з храмаў у беларускай сталіцы.Пры гэтым ён зазначыў, што прыняты шэраг важных рашэнняў."(…) я ўзяў больш жорсткі курс на тое, каб захаваць наш суверэнітэт і незалежнасць, каб мы былі дзяржавай. Але былі ў цесным звязку з нашымі бліжэйшымі сябрамі і братамі", - сказаў ён і ўдакладніў, што гэта Расія, Казахстан і Украіна. Пра УкраінуГаворачы аб неабходнасці развіцця адносін з брацкай Украінай, Лукашэнка адзначыў: "Усё роўна, што там адбываецца сёння. Там народ бяздольны да крайнасці. Так доўга працягвацца не можа. (…) І нам трэба зрабіць усё, каб вярнуць Украіну ва ўлонне нашай сапраўднай веры" .Па словах Лукашэнкі, у суседняй Украіне адбыўся раскол не толькі па рэлігійных кірунках. "Гэта тое, што і нам хацелі ў 2020 годзе паднесці - аўтакефалію, раскол нашай царквы, і гэтак далей і да таго падобнае. Вы гэта ўсё ведаеце. Мы гэтага пазбеглі. І я не хачу, каб гэта паўтарылася ў нашых суседзяў", - падкрэсліў Лукашэнку.
https://bel.sputnik.by/20220107/lukashenka-na-kalyady-naveda-mnsk-khram-prapadobnykh-optsnskkh-startsa-1059324865.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/07/1059325902_167:0:1022:641_1920x0_80_0_0_e3c6a16bf212dab7c883c52408621996.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, каляды, прэзідэнт, суверэнітэт
аляксандр лукашэнка, каляды, прэзідэнт, суверэнітэт
Лукашэнка ўзяў жорсткі курс на суверэнітэт і ўмацаванне брацкіх сувязяў
Па словах беларускага прэзідэнта, гэты год будзе няпростым, Беларусь павінна разумець, што ў адзіночку ёй не выжыць.
МІНСК, 7 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыняў рашэнне ўзяць больш жорсткі курс на захаванне суверэнітэту і незалежнасці, а таксама на ўмацаванне сувязей з дружалюбнымі і брацкімі краінамі.
Пра гэта ён расказаў у Мінску ў пятніцу, наведваючы ў Раство адзін з храмаў у беларускай сталіцы.
"Павінен вам сказаць, што гэты год будзе няпростым. Свет зменіцца вельмі сур'ёзна. Свет зменіцца ў плане аб'яднання народаў і дзяржаў у саюзы. Такім дзяржавам, як мы, у адзіночку не проста будзе цяжка выжыць, - будзе немагчыма", - цытуе Лукашэнку дзяржагенцтва БелТА,
Пры гэтым ён зазначыў, што прыняты шэраг важных рашэнняў.
"(…) я ўзяў больш жорсткі курс на тое, каб захаваць наш суверэнітэт і незалежнасць, каб мы былі дзяржавай. Але былі ў цесным звязку з нашымі бліжэйшымі сябрамі і братамі", - сказаў ён і ўдакладніў, што гэта Расія, Казахстан і Украіна.
Гаворачы аб неабходнасці развіцця адносін з брацкай Украінай, Лукашэнка адзначыў: "Усё роўна, што там адбываецца сёння. Там народ бяздольны да крайнасці. Так доўга працягвацца не можа. (…) І нам трэба зрабіць усё, каб вярнуць Украіну ва ўлонне нашай сапраўднай веры" .
Па словах Лукашэнкі, у суседняй Украіне адбыўся раскол не толькі па рэлігійных кірунках. "Гэта тое, што і нам хацелі ў 2020 годзе паднесці - аўтакефалію, раскол нашай царквы, і гэтак далей і да таго падобнае. Вы гэта ўсё ведаеце. Мы гэтага пазбеглі. І я не хачу, каб гэта паўтарылася ў нашых суседзяў", - падкрэсліў Лукашэнку.