Як змяніўся рух транспарту з-за абвальвання маста ў цэнтры Мінска
© SputnikНа Нямізе ў цэнтры Мінска абрынулася частка маста
© Sputnik
Падпісацца
Рух усіх відаў транспарту ў раёне вуліцы Няміга, дзе ноччу абвалілася частка моста, закрыты, арганізаваны часовыя аб'езды.
На праспекце Пераможцаў і вуліцы Няміга працягваюцца дарожныя дарожныя работы. Рух у гэтым раёне перакрыты для ўсіх відаў транспарту, вадзіцелям рэкамендуюць выкарыстоўваць для аб'езду праспекты Незалежнасці і Машэрава, 2-е транспартнае кальцо, вуліцу Ульянаўскую і іншыя шляхі.
Дэмантаж абваленай часткі моста плануюць завяршыць на працягу дня, далей работы будуць кругласутачнымі, за тыдзень трэба будзе разабраць увесь мост, будаўніцтва новага пачнецца максімальна аператыўна, але зойме не менш за некалькі месяцаў, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Прадстаўнікі Мінгарвыканкама папярэдзілі, што канчатковыя змены ў рабоце транспарту будуць унесены ў суботу пасля абеду. Пакуль жа арганізаваны часовыя маршруты для грамадскага транспарту, паведаміла агенцтва Мінск-Навіны.
Аўтобусныя маршруты змяніліся наступным чынам:
№ 57 пушчаны па вул. Я. Купалы, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Няміга і далей па маршруце ў абодвух напрамках;
№ 1, 69, 119с - пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Мельнікайтэ, пр. Пераможцаў у абодвух напрамках;
№ 73 у бок Вяснянкі - па вул. Няміга, вул. Раманаўская Слабада, вул. Мельнікайце ў абодвух напрамках;
№ 24 - вул. Куйбышава, вул. Я. Купалы, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Няміга ў абодвух напрамках;
№ 38 - вул. Багдановіча, вул. Я. Купалы, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Няміга ў абодвух напрамках;
№ 91 - вул. Куйбышава, вул. Я. Купалы, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйская, вул. Ціміразева, вул. Сапёраў, пр. Пераможцаў у абодвух напрамках;
№ 163 у бок Сухарава - па вул. Кальварыйская, вул. К. Цэткін і далей па маршруце
Арганізаваны часовы аўтобусны маршрут 46Т - "Пл. Бангалор - пл. Багушэвіча", які ідзе па вул. Багдановіча, вул. Я. Купалы, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Няміга.
Таксама памяняўся і тралейбусны рух. Цяпер тралейбусныя маршруты будуць выглядаць так:
№ 40 ідзе з боку ДС "Паўднёвы Захад" да пл. Багушэвіча;
№ 53 ідзе з боку Зялёнага Луга да пл. Бангалор, з боку Малінаўкі - да пл. Багушэвіча;
№ 29 і № 37 ідуць да ДС "Карастаянавай".
Тралейбусы з павялічаным аўтаномным ходам на маршрутах № 40, 53 ідуць па вул. Няміга, вул. Гарадскі Вал, пр. Незалежнасці, вул. Я. Купалы і далей па маршруце.
Маршрут №12 адменены.
Чытайце таксама:
У Мінску абвалілася частка маста на Нямізе, рух закрыты
Маста не будзе: улады Мінска назвалі прычыну абвальвання на Нямізе