https://bel.sputnik.by/20220110/ezha-pa-talonakh-ulady-ukrany-khochuts-uvests-kartk-na-pradukty-1059380651.html
Ежа па талонах: улады Украіны хочуць увесці карткі на прадукты
Ежа па талонах: улады Украіны хочуць увесці карткі на прадукты
Sputnik Беларусь
Магчымасць пераходу на прадуктовыя талоны звязана з падаражэннем харчавання з-за рэзкага скачка кошту газу ў Еўропе. 10.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-10T14:53+0300
2022-01-10T14:53+0300
2022-01-10T14:53+0300
у свеце
прадукты харчавання
цэны і кошты
ежа і напоі
газ
еўропа
украіна
кошт
улада
прадукты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0a/1059380068_0:55:2840:1653_1920x0_80_0_0_3a02fab39f41db047c1fe238646d682f.jpg
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Украінскія ўлады сур'ёзна разглядаюць магчымасць увядзення прадуктовых картак на прадукты харчавання.Як паведаміў BBC News саветнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Алег Усценка, такую меру зараз вывучаюць у Офісе Уладзіміра Зяленскага. Гэта будзе нешта накшталт "прадуктовых картак", якія дзейнічаюць у ЗША для маламаёмных грамадзян.Па словах саветніка Зяленскага, у першую чаргу на падтрымку могуць разлічваць сацыяльна неабароненыя пласты насельніцтва.Паводле яго слоў, магчымасць пераводу маламаёмнага насельніцтва на прадуктовыя карткі звязана з падаражэннем харчавання з-за рэзкага скачка кошту расійскага газу.На думку саветніка прэзідэнта, зніжаць або адмяняць ПДВ на прадукты харчавання, нават часова, небяспечна для эканомікі. Бо такія меры ўдараць па бюджэце, а таксама пашкодзяць канкурэнцыі паміж вытворцамі і прадаўцамі."У нашых умовах гэта дадатковая рызыка для эканомікі", - лічыць ён.А вось больш прымальным варыянтам, лічыць эканаміст, магла б быць мэтавая фінансавая падтрымка. Аднак любыя меры такога кшталту буду прымяняцца "па неабходнасці".Не выключана, што чэкі на прадукты харчавання могуць з'явіцца ўжо ў гэтым годзе. Эканамісты выступаюць за хуткае прыняцце рашэння, каб не дапусціць сацыяльных хваляванняў у грамадстве.Праблемы з газамСітуацыя з цаной на газ ускладнілася для Украіны на фоне рэкорднага ў гісторыі энергарынку росту цэн на газ у Еўропе. У краіне цана блакітнага паліва ўзнялася амаль у 6 разоў.Праблемы ў Кіева з пастаўкамі газу пагоршыліся пасля таго, як з 2015 года краіна перастала закупляць паліва ў Расіі, а замяніла яго рэверсам з Еўропы. У выніку ўсё гэта паўплывала на тарыфы для спажыўцоў.Акрамя таго, сёння назіраюцца праблемы і з запасамі прыроднага газу ў падземных сховішчах.Па стане на 10 студзеня, яны трымаюцца на ўзроўні крыху больш за 13 млрд кубічных метраў, сёння яны запоўнены на 42%. Пры праектнай магутнасці сховішчаў у 30,95 млрд кубаметраў амаль 17 млрд кубічных метраў застаюцца пустымі.З пачатку ацяпляльнага сезона і агульныя запасы газу на Украіне скараціліся амаль на трэць.Старшыня праўлення "Газпрома" Аляксей Мілер паведамляў, што ў канцы снежня Украіна ўвайшла "ў зону гістарычна мінімальных запасаў газу ў падземных сховішчах". Ён таксама нагадаў, што Расія поўнасцю выканала свае кантрактныя абавязацельствы па транзіце газу праз Украіну.Адзначым, што раней Украіна паабяцала Міжнароднаму валютнаму фонду адмовіцца ад абмежавання цэн на газ, цеплазабеспячэнне і гарачую ваду. Па плане, з траўня 2022 года цэны будуць цалкам адлюстроўваць выдаткі кампаній на паслугі. Чакаецца рост тарыфаў для насельніцтва.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211227/rasya-padstalyae-plyacho-kranskay-ekanomtsy-1059062696.html
еўропа
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0a/1059380068_60:0:2791:2048_1920x0_80_0_0_6b36a3411ca9c1757765f53ffa5f7a21.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, прадукты харчавання, цэны і кошты, ежа і напоі, газ, еўропа, украіна, кошт, улада, прадукты
у свеце, прадукты харчавання, цэны і кошты, ежа і напоі, газ, еўропа, украіна, кошт, улада, прадукты
Ежа па талонах: улады Украіны хочуць увесці карткі на прадукты
Магчымасць пераходу на прадуктовыя талоны звязана з падаражэннем харчавання з-за рэзкага скачка кошту газу ў Еўропе.
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Украінскія ўлады сур'ёзна разглядаюць магчымасць увядзення прадуктовых картак на прадукты харчавання.
Як паведаміў BBC News саветнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Алег Усценка, такую меру зараз вывучаюць у Офісе Уладзіміра Зяленскага. Гэта будзе нешта накшталт "прадуктовых картак", якія дзейнічаюць у ЗША для маламаёмных грамадзян.
Па словах саветніка Зяленскага, у першую чаргу на падтрымку могуць разлічваць сацыяльна неабароненыя пласты насельніцтва.
"Як? Варыянты будуць разглядацца. Гэта могуць быць і дадатковыя выплаты для кампенсацыі росту коштаў, і ўвядзенне food stamps у сістэме "Дія" (дзяржпаслугі анлайн - Sputnik) – так званых "прадуктовых чэкаў", як гэта практыкуецца ў ЗША", - заявіў Усценка.
Паводле яго слоў, магчымасць пераводу маламаёмнага насельніцтва на прадуктовыя карткі звязана з падаражэннем харчавання з-за рэзкага скачка кошту расійскага газу.
На думку саветніка прэзідэнта, зніжаць або адмяняць ПДВ на прадукты харчавання, нават часова, небяспечна для эканомікі. Бо такія меры ўдараць па бюджэце, а таксама пашкодзяць канкурэнцыі паміж вытворцамі і прадаўцамі.
"У нашых умовах гэта дадатковая рызыка для эканомікі", - лічыць ён.
А вось больш прымальным варыянтам, лічыць эканаміст, магла б быць мэтавая фінансавая падтрымка. Аднак любыя меры такога кшталту буду прымяняцца "па неабходнасці".
Не выключана, што чэкі на прадукты харчавання могуць з'явіцца ўжо ў гэтым годзе. Эканамісты выступаюць за хуткае прыняцце рашэння, каб не дапусціць сацыяльных хваляванняў у грамадстве.
Сітуацыя з цаной на газ ускладнілася для Украіны на фоне рэкорднага ў гісторыі энергарынку росту цэн на газ у Еўропе. У краіне цана блакітнага паліва ўзнялася амаль у 6 разоў.
Праблемы ў Кіева з пастаўкамі газу пагоршыліся пасля таго, як з 2015 года краіна перастала закупляць паліва ў Расіі, а замяніла яго рэверсам з Еўропы. У выніку ўсё гэта паўплывала на тарыфы для спажыўцоў.
Акрамя таго, сёння назіраюцца праблемы і з запасамі прыроднага газу ў падземных сховішчах.
Па стане на 10 студзеня, яны трымаюцца на ўзроўні крыху больш за 13 млрд кубічных метраў, сёння яны запоўнены на 42%. Пры праектнай магутнасці сховішчаў у 30,95 млрд кубаметраў амаль 17 млрд кубічных метраў застаюцца пустымі.
З пачатку ацяпляльнага сезона і агульныя запасы газу на Украіне скараціліся амаль на трэць.
Старшыня праўлення "Газпрома" Аляксей Мілер паведамляў, што ў канцы снежня Украіна ўвайшла "ў зону гістарычна мінімальных запасаў газу ў падземных сховішчах". Ён таксама нагадаў, што Расія поўнасцю выканала свае кантрактныя абавязацельствы па транзіце газу праз Украіну.
Адзначым, што раней Украіна паабяцала Міжнароднаму валютнаму фонду адмовіцца ад абмежавання цэн на газ, цеплазабеспячэнне і гарачую ваду. Па плане, з траўня 2022 года цэны будуць цалкам адлюстроўваць выдаткі кампаній на паслугі. Чакаецца рост тарыфаў для насельніцтва.
Газпром патлумачыў
адсутнасць новых паставак газу ў Еўропу