https://bel.sputnik.by/20220110/genprakuratura-belarus-zapytala-pravavuyu-dapamogu-pa-sprave-ab-genatsydze--17-kran-1059365286.html
Генпракуратура Беларусі запытала прававую дапамогу па справе аб генацыдзе ў 17 краін
Генпракуратура Беларусі запытала прававую дапамогу па справе аб генацыдзе ў 17 краін
Sputnik Беларусь
У ходзе следства высветлілася, што маштабы трагедыі значна большыя, чым лічылася раней, падкрэсліў прадстаўнік ведамства. 10.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-10T09:23+0300
2022-01-10T09:23+0300
2022-01-10T09:23+0300
генацыд
беларусь
краіна
генпракуратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047210228_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_b13897da19efa9aba899969fbdf5513e.jpg
МІНСК, 10 сту - Sputnik. Генпракуратура накіравала даручэнні аб прававой дапамозе па справе аб генацыдзе беларускага народа ў 17 краін, аб гэтым у эфіры СТБ расказаў кіраўнік следчай групы па крымінальнай справе аб генацыдзе Генеральнай пракуратуры Валерый Талкачоў.Ён адзначыў, што не ўсе дзяржавы гатовы аказваць садзейнічанне, і прывёў у якасці прыкладу Літву і Латвію, якія ў такой дапамозе адмовілі і матывавалі гэта пытаннямі сваёй нацыянальнай бяспекі.Кіраўнік следчай групы звярнуў увагу на актыўную дапамогу з боку Расіі, якая дала магчымасць спецыялістам працаваць са сваімі архіўнымі дакументамі."Адбіраюцца толькі тыя дакументы, якія маюць непасрэдную інфармацыйную базу, звесткі, якія маюць дачыненне да абставін расследавання. Наогул, работа з архівамі важная, гэта адна з крыніц доказнай базы", – сказаў Талкачоў, адзначыўшы, што следчая група Генпракуратуры наведала Маскву, дзе працавала з дзяржаўным архівам Расіі.Закон аб генацыдзе беларускага народа7 студзеня Канстытуцыйны суд Беларусі прызнаў закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд адпаведным Асноўнаму закону рэспублікі.У канцы мінулага года заканадаўчы акт зацвердзілі палата прадстаўнікоў і сенат, а потым яго падпісаў кіраўнік дзяржавы.Паводле ацэнкі Канстытуцыйнага суда, закон накіраваны на захаванне гістарычнай памяці, процідзеянне фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, а таксама на ўмацаванне нацыянальнай бяспекі краіны.Ініцыятарам распрацоўкі такога закону выступіла Генеральная пракуратура Беларусі. Тэкст змясціўся на дзвюх старонках. У ім прадугледжана юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года).Закон прадугледжвае крымінальную адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа, у тым ліку праз размяшчэнне інфармацыі ў СМІ ці ў інтэрнэце.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211209/apublkavany-pony-tekst-praekta-zakona-ab-genatsydze-belaruskaga-naroda-1058581390.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047210228_77:0:1065:741_1920x0_80_0_0_8d9c95f1025e404b8ee62abb54d160ce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, беларусь, краіна, генпракуратура
генацыд, беларусь, краіна, генпракуратура
Генпракуратура Беларусі запытала прававую дапамогу па справе аб генацыдзе ў 17 краін
У ходзе следства высветлілася, што маштабы трагедыі значна большыя, чым лічылася раней, падкрэсліў прадстаўнік ведамства.
МІНСК, 10 сту - Sputnik. Генпракуратура накіравала даручэнні аб прававой дапамозе па справе аб генацыдзе беларускага народа ў 17 краін, аб гэтым у эфіры СТБ расказаў кіраўнік следчай групы па крымінальнай справе аб генацыдзе Генеральнай пракуратуры Валерый Талкачоў.
Ён адзначыў, што не ўсе дзяржавы гатовы аказваць садзейнічанне, і прывёў у якасці прыкладу Літву і Латвію, якія ў такой дапамозе адмовілі і матывавалі гэта пытаннямі сваёй нацыянальнай бяспекі.
"Фактычна мы бачым, што яны не хочуць аказваць нам дапамогу ў расследаванні крымінальнай справы супраць чалавецтва, масавага забойства мірнага насельніцтва і дапамагчы нам аднавіць тую гістарычную справядлівасць і паказаць маштабы трагедыі беларускага народа", - лічыць Талкачоў.
Кіраўнік следчай групы звярнуў увагу на актыўную дапамогу з боку Расіі, якая дала магчымасць спецыялістам працаваць са сваімі архіўнымі дакументамі.
"Адбіраюцца толькі тыя дакументы, якія маюць непасрэдную інфармацыйную базу, звесткі, якія маюць дачыненне да абставін расследавання. Наогул, работа з архівамі важная, гэта адна з крыніц доказнай базы", – сказаў Талкачоў, адзначыўшы, што следчая група Генпракуратуры наведала Маскву, дзе працавала з дзяржаўным архівам Расіі.
Закон аб генацыдзе беларускага народа
7 студзеня Канстытуцыйны суд Беларусі прызнаў закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд адпаведным Асноўнаму закону рэспублікі.
У канцы мінулага года заканадаўчы акт зацвердзілі палата прадстаўнікоў і сенат, а потым яго падпісаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле ацэнкі Канстытуцыйнага суда, закон накіраваны на захаванне гістарычнай памяці, процідзеянне фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, а таксама на ўмацаванне нацыянальнай бяспекі краіны.
Ініцыятарам распрацоўкі такога закону выступіла Генеральная пракуратура Беларусі. Тэкст змясціўся на дзвюх старонках. У ім прадугледжана юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года).
Закон прадугледжвае крымінальную адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа, у тым ліку праз размяшчэнне інфармацыі ў СМІ ці ў інтэрнэце.
Швед накіраваў у Саўмін прапановы па ўшанаванні
памяці ахвяр генацыдуПалата прадстаўнікоў прыняла праект закона
"Аб генацыдзе беларускага народа"