Швед накіраваў у Саўмін прапановы па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду

© Генеральная прокуратура БеларусиГенеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед
Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2022
Падпісацца
Генпракуратура праінфармавала ўрад аб неабходнасці прыняцця мер па захаванні гістарычнай памяці зверстваў нацысцкіх злачынцаў на тэрыторыі Беларусі.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед накіраваў ва ўрад прапановы па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў наглядным ведамстве.
У канцы 2021 года ў Беларусі быў прыняты закон "Аб генацыдзе беларускага народа", у адпаведнасці з якім Савет міністраў абавязаны прымаць меры па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду беларускага народа, яго прызнанні і асуджэнні на міжнародным узроўні. Генпракуратура ўзбудзіла і расследуе маштабную крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ і пасляваенны перыяд.
"У прыватнасці, ураду прапанавана разгледзець пытанне аб стварэнні адзінага мемарыяльнага комплексу ахвяр генацыду ў гады ВАВ і прысвечанага ім адметнага памятнага знака адзінага ўзору", – паведамілі Sputnik у Генеральнай пракуратуры.
Акрамя таго, Генпракурор прапанаваў стварыць у музеях краіны экспазіцыі, прысвечаныя ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
"Гэта дазволіць данесці да грамадзян, асабліва моладзі, асновы фундаментальных ідэй міру і непахіснасці праў чалавека, (…) стане ідэалагічным інструментам барацьбы з праявамі нацызму ў сучасных умовах", - распавялі ў ведамстве.
Там таксама паведамілі, што Генпракуратура перадала ў Беларускі музей гісторыі ВАВ матэрыялы для падрыхтоўкі перасовачнай часовай экспазіцыі "Генацыд беларускага народа".
Галоўнае нагляднае ведамства таксама праінфармавала урад аб неабходнасці прыняцця мер па захаванні гістарычнай памяці зверстваў нацысцкіх злачынцаў на тэрыторыі Беларусі.
Генпракуратура таксама прапанавала стварыць міжведамасную камісію, якая вызначыць месцы пахаванняў астанкаў ахвяр генацыду беларускага народа.
Як раней паведамлялася, у расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе ведамству актыўна дапамагаюць расійскія калегі, якія далі адпаведную інфармацыю і пусцілі беларускіх пракурораў у архівы, дзе захоўваюцца дакументы аб зверствах фашыстаў і калабарацыяністаў.
Шэраг заходніх краін адмовілі ў прававой дапамозе Беларусі пры расследаванні справы аб генацыдзе. Паводле слоў генпракурора Шведа, цяпер жывыя яшчэ каля 400 чалавек, якія ў часы ВАВ на тэрыторыі Беларусі забівалі людзей, яны жывуць у 17 краінах свету.
"На сённяшні дзень я магу афіцыйна пацвердзіць, што размова ідзе аб 400 жывых. У першую чаргу – з падраздзяленняў СС, якія тут, непасрэдна на тэрыторыі Беларусі, забівалі людзей", - сказаў Швед журналістам пасля рабочай сустрэчы са сваім расійскім калегам Ігарам Красновым у Мінску ў канцы кастрычніка 2021 года.
Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед. - Sputnik Беларусь, 1920, 28.10.2021
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Беларусь разлічвае на дапамогу Расіі ў расследаванні генацыду - Швед
Чытайце таксама:
Палата прадстаўнікоў прыняла праект закона "Аб генацыдзе беларускага народа"
"На Беларусі не спынімся": прэзідэнт аб расследаванні генацыду
Справу аб генацыдзе народа Беларусі перададуць усім краінам ЕС
Латвія адмовіла Беларусі ў прававой дапамозе па справе аб генацыдзе
Літва спрыяе ўкрывальніцтву нацысцкіх злачынцаў - Генпракуратура
Стужка навiн
0