https://bel.sputnik.by/20220110/krank-dzyarzha-adkb-abmyarkuyuts-stuatsyyu--kazakhstane-1059361862.html
Кіраўнікі дзяржаў АДКБ абмяркуюць сітуацыю ў Казахстане
Кіраўнікі дзяржаў АДКБ абмяркуюць сітуацыю ў Казахстане
Sputnik Беларусь
Нягледзячы на тое, што абстаноўка ў Казахстане паступова нармалізуецца, у шэрагу рэгіёнаў яна застаецца напружанай. 10.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-10T08:55+0300
2022-01-10T08:55+0300
2022-01-10T08:55+0300
кіраўнік дзяржавы
адкб
казахстан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/09/1059358696_0:419:2894:2047_1920x0_80_0_0_83119369c9b17ddf06101382806e8a88.jpg
МІНСК, 10 сту - Sputnik. У панядзелак, 10 студзеня, адбудзецца анлайн-канферэнцыя кіраўнікоў краін - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Пра гэта паведамляе прэс-служба прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, дзейнага старшыні АДКБ.Гэтую ж інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, які сказаў, што расійскі лідэр плануе прыняць удзел у канферэнцыі.Паводле яго слоў, прымаць якія-небудзь дакументы па выніках пазачарговай сесіі не плануецца.Асноўны пункт парадку дня: сітуацыя ў Казахстане. Сустрэча пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі пад старшынствам Арменіі.Беспарадкі ў КазахстанеУ пачатку студзеня ў шэрагу населеных пунктаў краіны пачаліся акцыі пратэсту, выкліканыя павышэннем коштаў на газ.Праз некалькі дзён акцыі перараслі ў масавыя беспарадкі, якія выліліся ў марадзёрства і нападзенне на органы ўлады ў многіх гарадах краіны.Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў 5 студзеня звярнуўся да кіраўнікоў дзяржаў АДКБ з просьбай аказаць садзейнічанне ў пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы. Міратворцы прыбылі ў Казахстан і прыступілі да выканання сваёй місіі. Яна заключаецца ў тым, каб забяспечыць ахову важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў, аказаць садзейнічанні сілам правапарадку Рэспублікі Казахстан у стабілізацыі абстаноўкі і вяртанні яе ў прававое поле.На тэрыторыі краіны да 19 студзеня дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча, працягваецца антытэрарыстычная спецаперацыя. Для таго, каб прадухіліць уцёкі баевікоў з краіны, казахстанскія вайскоўцы размешчаны на ўсіх блокпастах.У суботу МЗС Расіі распаўсюдзіла паведамленне аб тым, што абстаноўка ў Казахстане паступова мяняецца да лепшага, нармалізуецца гаспадарча-эканамічная жыццядзейнасць, ад экстрэмістаў ачышчаны адміністрацыйныя будынкі ў Алматы.У Алматы ўжо працуюць 44 пункты АЗС, бензін рэалізуецца па ранейшым кошце, кошт газу зніжаны да 70 тэнге.Многія баевікі ліквідаваны або затрыманы, іх асобы ўстанаўліваюцца.Па дадзеных уладаў краіны, сума шкоды ад беспарадкаў у Казахстане да раніцы нядзелі склала каля 212 мільёнаў долараў.Чытайце таксама:
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/09/1059358696_165:0:2894:2047_1920x0_80_0_0_1ad706d895ad29fd1f02f2542d103055.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кіраўнік дзяржавы, адкб, казахстан
кіраўнік дзяржавы, адкб, казахстан
Кіраўнікі дзяржаў АДКБ абмяркуюць сітуацыю ў Казахстане
Нягледзячы на тое, што абстаноўка ў Казахстане паступова нармалізуецца, у шэрагу рэгіёнаў яна застаецца напружанай.
МІНСК, 10 сту - Sputnik. У панядзелак, 10 студзеня, адбудзецца анлайн-канферэнцыя кіраўнікоў краін - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Пра гэта паведамляе прэс-служба прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, дзейнага старшыні АДКБ.
Гэтую ж інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, які сказаў, што расійскі лідэр плануе прыняць удзел у канферэнцыі.
Паводле яго слоў, прымаць якія-небудзь дакументы па выніках пазачарговай сесіі не плануецца.
Асноўны пункт парадку дня: сітуацыя ў Казахстане. Сустрэча пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі пад старшынствам Арменіі.
У пачатку студзеня ў шэрагу населеных пунктаў краіны пачаліся акцыі пратэсту, выкліканыя павышэннем коштаў на газ.
Праз некалькі дзён акцыі перараслі ў масавыя беспарадкі, якія выліліся ў марадзёрства і нападзенне на органы ўлады ў многіх гарадах краіны.
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў 5 студзеня звярнуўся да кіраўнікоў дзяржаў АДКБ з просьбай аказаць садзейнічанне ў пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы. Міратворцы прыбылі ў Казахстан і прыступілі да выканання сваёй місіі. Яна заключаецца ў тым, каб забяспечыць ахову важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў, аказаць садзейнічанні сілам правапарадку Рэспублікі Казахстан у стабілізацыі абстаноўкі і вяртанні яе ў прававое поле.
На тэрыторыі краіны да 19 студзеня дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча, працягваецца антытэрарыстычная спецаперацыя. Для таго, каб прадухіліць уцёкі баевікоў з краіны, казахстанскія вайскоўцы размешчаны на ўсіх блокпастах.
У суботу МЗС Расіі распаўсюдзіла паведамленне аб тым, што абстаноўка ў Казахстане паступова мяняецца да лепшага, нармалізуецца гаспадарча-эканамічная жыццядзейнасць, ад экстрэмістаў ачышчаны адміністрацыйныя будынкі ў Алматы.
У Алматы ўжо працуюць 44 пункты АЗС, бензін рэалізуецца па ранейшым кошце, кошт газу зніжаны да 70 тэнге.
Многія баевікі ліквідаваны або затрыманы, іх асобы ўстанаўліваюцца.
Па дадзеных уладаў краіны, сума шкоды ад беспарадкаў у Казахстане да раніцы нядзелі склала каля 212 мільёнаў долараў.
МУС Казахстана заявіла аб стабілізацыі сітуацыі ў краіне
Агульнанацыянальная жалоба аб'яўлена ў Казахстане 10 студзеня
МЗС Расіі:
абстаноўка ў Казахстане пасля пратэстаў паступова паляпшаецца