https://bel.sputnik.by/20220110/mnstr-arkhtektury--budantstva-raskaza-ab-tsenakh-na-zhyll--belarus-1059370861.html
Міністр архітэктуры і будаўніцтва расказаў аб цэнах на жыллё ў Беларусі
Міністр архітэктуры і будаўніцтва расказаў аб цэнах на жыллё ў Беларусі
Sputnik Беларусь
На сітуацыю з рынкам жылой нерухомасці ў сталіцы ўплывае і актыўная забудова гарадоў-спадарожнікаў. 10.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-10T12:22+0300
2022-01-10T12:22+0300
2023-02-23T14:06+0300
міністэрства архітэктуры і будаўніцтва рб
цэны
жыллё
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104018/05/1040180578_0:63:779:501_1920x0_80_0_0_80370f6555b3275c49710e02b7329299.jpg
МІНСК, 10 сту - Sputnik. Рэзкіх змен у кошце квадратнага метра жылля ў Беларусі не прагназуецца, пра гэта заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у эфіры тэлеканала АНТ."Як і раней, у адпаведнасці з прамым даручэннем дырэктывы мы будзем выконваць суадносіны сярэдняга кошту квадратнага метра жылля і сярэдняй заработнай платы ў краіне. Павінен быць не больш за адзінку гэты каэфіцыент. Таму наша мэта на наступны год такая. Тут гаворка ідзе пра жыллё з дзяржпадтрымкай. ", - сказаў Руслан Пархамовіч.Што тычыцца рынкавага кошту жылля, міністр выказаўся аб ураўнаважанай сітуацыі:Акрамя таго, паводле слоў чыноўніка, актыўна развіваюцца гарады-спадарожнікі Мінска: з 2014 года насельніцтва ў іх павялічылася на чвэрць. На думку кіраўніка профільнага ведамства, гэта ўсё абумоўлена будаўніцтвам не толькі жылля, але і сацыяльнай, інжынернай, транспартнай інфраструктуры."Мінск будзе дапамагаць працаваць адносна лагістычных сувязей для таго, каб людзям, якія жывуць у гарадах-спадарожніках, было хутка і камфортна дабірацца да асноўнага месца работы. Таму, безумоўна, такі падыход сябе апраўдаў", - лічыць Пархімовіч.Аб выкупе арэнднага жылляМіністр архітэктуры і будаўніцтва растлумачыў сітуацыю па выкупе арэнднага жылля. Ён падкрэсліў, што заканадаўства не гатова да вырашэння гэтага пытання ў бліжэйшы час.Ён упэўнены, што тэмпы ўзвядзення арэнднага жылля трэба павялічваць, паколькі "не ўсе грамадзяне, якія нават маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, гатовы і могуць патраціць грошы на тое, каб набыць яго ва ўласнасць". Пасля, лічыць міністр, грамадзянін для сябе вырашыць: можа ён ці хоча выкупіць гэтае жыллё, ці будзе працягваць арандаваць яго."Думаю на працягу бліжэйшых паўгода мы падрыхтуем усю неабходную нарматыўную базу і ўнясём ва ўрад на разгляд гэта пытанне", - рэзюмаваў Пархамовіч.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104018/05/1040180578_14:0:766:564_1920x0_80_0_0_43083dfc8d2a7e5c65dfec800a9bc403.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства архітэктуры і будаўніцтва рб, цэны, жыллё, беларусь
міністэрства архітэктуры і будаўніцтва рб, цэны, жыллё, беларусь
Міністр архітэктуры і будаўніцтва расказаў аб цэнах на жыллё ў Беларусі
12:22 10.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) На сітуацыю з рынкам жылой нерухомасці ў сталіцы ўплывае і актыўная забудова гарадоў-спадарожнікаў.
МІНСК, 10 сту - Sputnik. Рэзкіх змен у кошце квадратнага метра жылля ў Беларусі не прагназуецца, пра гэта заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у эфіры тэлеканала АНТ.
"Як і раней, у адпаведнасці з прамым даручэннем дырэктывы мы будзем выконваць суадносіны сярэдняга кошту квадратнага метра жылля і сярэдняй заработнай платы ў краіне. Павінен быць не больш за адзінку гэты каэфіцыент. Таму наша мэта на наступны год такая. Тут гаворка ідзе пра жыллё з дзяржпадтрымкай. ", - сказаў Руслан Пархамовіч.
Што тычыцца рынкавага кошту жылля, міністр выказаўся аб ураўнаважанай сітуацыі:
"У нас дастаткова сёння прапаноў і нядрэнны попыт, таму цана на 15-20% даражэйшая, чым кошт жылля з дзяржпадтрымкай".
Акрамя таго, паводле слоў чыноўніка, актыўна развіваюцца гарады-спадарожнікі Мінска: з 2014 года насельніцтва ў іх павялічылася на чвэрць. На думку кіраўніка профільнага ведамства, гэта ўсё абумоўлена будаўніцтвам не толькі жылля, але і сацыяльнай, інжынернай, транспартнай інфраструктуры.
"Мінск будзе дапамагаць працаваць адносна лагістычных сувязей для таго, каб людзям, якія жывуць у гарадах-спадарожніках, было хутка і камфортна дабірацца да асноўнага месца работы. Таму, безумоўна, такі падыход сябе апраўдаў", - лічыць Пархімовіч.
Аб выкупе арэнднага жылля
Міністр архітэктуры і будаўніцтва растлумачыў сітуацыю па выкупе арэнднага жылля. Ён падкрэсліў, што заканадаўства не гатова да вырашэння гэтага пытання ў бліжэйшы час.
"Таму неабходна Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва і Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі папрацаваць і вызначыць падыходы ў частцы вызначэння кошту арэнднай платы, парадку выкупу такога жылля, парадку яго прадастаўлення. Тут трэба будзе сур'ёзная работа", - сказаў Пархамовіч.
Ён упэўнены, што тэмпы ўзвядзення арэнднага жылля трэба павялічваць, паколькі "не ўсе грамадзяне, якія нават маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, гатовы і могуць патраціць грошы на тое, каб набыць яго ва ўласнасць". Пасля, лічыць міністр, грамадзянін для сябе вырашыць: можа ён ці хоча выкупіць гэтае жыллё, ці будзе працягваць арандаваць яго.
"Думаю на працягу бліжэйшых паўгода мы падрыхтуем усю неабходную нарматыўную базу і ўнясём ва ўрад на разгляд гэта пытанне", - рэзюмаваў Пархамовіч.
Лукашэнка расказаў, хто атрымае
жыллё з дзяржпадтрымкайЛукашэнка:
будаўнічая галіна прыносіць радасці няшмат
У якасці эксперыменту: медыкам хочуць дазволіць
выкупляць арэнднае жыллё