Лукашэнка: будаўнічая галіна прыносіць радасці няшмат

© Sputnik / Алексей МайшевБудаўніцтва новых дамоў
Будаўніцтва новых дамоў - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2022
Падпісацца
У рэспубліцы будаўніцтва доўгі час было адным з асноўных драйвераў развіцця эканомікі, у некаторыя гады ў краіне ўзводзілі па 10 млн квадратных метраў.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Няма будаўніцтва – няма развіцця краіны, аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці, прымаючы з дакладам віцэ-прэм'ера Анатоля Сівака і міністра архітэктуры і будаўніцтва Руслана Пархамовіча.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэта з'яўляецца аксіёмай, зразумелай усім, тым больш чыноўнікам, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі гэтаму віду дзейнасці.
"У мінулым годзе, калі ўзяць будаўнічую галіну (у мяне дадзеныя на канец лістапада, можа, нешта змянілася за снежань), шчыра, радасці няшмат", - цытуе яго прэс-служба.

Прычыны прагібу галіны

Згодна са статыстыкай, якая лягла на стол беларускага лідара, будаўніцтва за 11 месяцаў мінулага года займае ўсяго 5% ад ВУП. У той жа час тэмпы росту будаўніча-мантажных работ склалі менш як 90%, экспарту – каля 97%, вытворчасці будматэрыялаў – крыху больш за 100%.
"Гэта таксама не ваш паказчык. Гэта значыць праблемы ёсць. Я не кажу, што вы абрынуліся (не хапала яшчэ), але ёсць праблемы. Мяне цікавіць, у чым прычыны?" - задаў пытанне чыноўнікам Аляксандр Лукашэнка.
Ёсць падставы меркаваць, што ўсе паказчыкі па даручаным напрамку за мінулы год будуць выкананы, аб гэтым заявіў Руслан Пархамовіч. Увогуле па краіне будзе ўведзена 4,3 млн кв м пры планах у чатыры млн кв м.
"Гэта 108% ад даведзенага задання і 104% да ўзроўню мінулага года", - канстатаваў міністр архітэктуры і будаўніцтва.
Мыйшчыкі вокнаў на сцяне новабудоўлі - Sputnik Беларусь, 1920, 05.11.2021
Лукашэнка не супраць прыватных забудоўшчыкаў, але ў прыярытэце – дзяржаўныя
Чытайце таксама:
"Сціскаць" квадратныя метры: Лукашэнка ацаніў перанасяленне Мінска
Ад заправак да рэстаранаў: Лукашэнка даручыў заняцца МКАД-2
Забудова Тарасава: жыхары прэстыжнай вёскі не жадаюць станавіцца горадам
Стужка навiн
0