https://bel.sputnik.by/20220110/tsentr-mnska-stats-u-probkakh-z-za-ramontnykh-rabot-na-nyamze-1059369932.html
Цэнтр Мінска стаіць у пробках з-за рамонтных работ на Нямізе
Цэнтр Мінска стаіць у пробках з-за рамонтных работ на Нямізе
Sputnik Беларусь
У мінскай мэрыі расказалі, што на арганізацыю руху спатрэбіцца некаторы час, а вадзіцеляў просяць не ехаць у цэнтр горада, калі ёсць такая магчымасць. 10.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-10T09:42+0300
2022-01-10T09:42+0300
2022-01-10T09:50+0300
мінск
пробкі
рамонт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0a/1059369017_0:225:1200:900_1920x0_80_0_0_9207e3cdd502de71a2f47281d29cc21f.jpg
МІНСК, 10 сту - Sputnik. На цэнтральных вуліцах беларускай сталіцы раніцай 10 студзеня вялікія заторы - гэта звязана з арганізацыяй новага руху асабістага і грамадскага транспарту ў сувязі з рамонтнымі работамі ў раёне Нямігі.У прыватнасці, вялікая колькасць аўто назіраецца на вуліцы Раманаўская Слабада ў бок Гарадскога вала.Вялікі затор на праспекце Машэрава ў абодва бакі ў раёне стэлы "Мінск - горад-герой", ускладнены рух транспарту на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і праспекта Машэрава.Рух транспартуСёння на нарадзе ў гарвыканкаме сталічны кіраўнік горада даручыў у ручным і аператыўным рэжыме наладзіць рух грамадскага і асабістага транспарту ў раёне рамонтных работ на Нямізе."Спатрэбіцца некалькі дзён, каб людзі выбудавалі новую зручную для іх лагістыку, мы павінны максімальна дапамагчы ім у гэтым. Калі неабходна, то ГУУС павінна ў ручным рэжыме і экіпажамі ДАІ мабільна перанакіроўваць транспартныя патокі, адрэгуляваць работу святлафораў", - заявіў Кухараў.Кіраўнік горада даручыў на працягу бліжэйшага тыдня працаваць службам горада ў кругласутачным рэжыме.Абрушванне маста на НямізеУ ноч з 7 на 8 студзеня абрушыўся пуцеправод па праспекце Пераможцаў праз вуліцу Няміга. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў. Створаны аператыўны штаб, які ўзначальвае намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.Абвальванне з-за работы метро і перападаў тэмпературы - гэта, паводле яго слоў, толькі папярэднія версіі. Канчатковае заключэнне дадуць спецыялісты "БелдарНДІ".На гэты момант з-за абвальвання перакрыты не толькі рух транспарту, але і частка пешаходных шляхоў паблізу станцыі метро "Няміга" - закрыты лесвіцы з боку плошчы Свабоды ўніз да Нямігі, таксама закрыты выхад з метро з боку Верхняга горада ў напрамку моста. У напрамку вул. Зыбіцкая выхад дзейнічае.Работы па дэмантажы канструкцыі, якія абваліліся, працягваюцца, яны павінны завяршыцца на гэтым тыдні. Пасля гэтага будаўнікі зоймуцца аднаўленнем усяго пуцеправода.Пры гэтым праектаванне і будаўніцтва будуць весціся паралельна, у кругласутачным рэжыме. У сакавіку мінулага года пуцеправод быў абследаваны ў планавым парадку. Спецыялісты далі заключэнне аб яго прыдатнасці да эксплуатацыі.Чытайце таксама:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0a/1059369017_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_feec88ed8473a10afa468915bc22ec48.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, пробкі, рамонт
Цэнтр Мінска стаіць у пробках з-за рамонтных работ на Нямізе
09:42 10.01.2022 (абноўлена: 09:50 10.01.2022) У мінскай мэрыі расказалі, што на арганізацыю руху спатрэбіцца некаторы час, а вадзіцеляў просяць не ехаць у цэнтр горада, калі ёсць такая магчымасць.
МІНСК, 10 сту - Sputnik. На цэнтральных вуліцах беларускай сталіцы раніцай 10 студзеня вялікія заторы - гэта звязана з арганізацыяй новага руху асабістага і грамадскага транспарту ў сувязі з рамонтнымі работамі ў раёне Нямігі.
У прыватнасці, вялікая колькасць аўто назіраецца на вуліцы Раманаўская Слабада ў бок Гарадскога вала.
Вялікі затор на праспекце Машэрава ў абодва бакі ў раёне стэлы "Мінск - горад-герой", ускладнены рух транспарту на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і праспекта Машэрава.
Сёння на нарадзе ў гарвыканкаме сталічны кіраўнік горада даручыў у ручным і аператыўным рэжыме наладзіць рух грамадскага і асабістага транспарту ў раёне рамонтных работ на Нямізе.
"На працягу месяца мы разлічваем завяршыць усе будаўнічыя работы і запусціць рух як па новым пуцеправодзе, так і пад ім", - сказаў Уладзімір Кухараў. Ён таксама адзначыў, што трэба аператыўна адрэгуляваць пасажыраплыні і работу святлафораў.
"Спатрэбіцца некалькі дзён, каб людзі выбудавалі новую зручную для іх лагістыку, мы павінны максімальна дапамагчы ім у гэтым. Калі неабходна, то ГУУС павінна ў ручным рэжыме і экіпажамі ДАІ мабільна перанакіроўваць транспартныя патокі, адрэгуляваць работу святлафораў", - заявіў Кухараў.
Кіраўнік горада даручыў на працягу бліжэйшага тыдня працаваць службам горада ў кругласутачным рэжыме.
Абрушванне маста на Нямізе
У ноч з 7 на 8 студзеня абрушыўся пуцеправод па праспекце Пераможцаў праз вуліцу Няміга. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў. Створаны аператыўны штаб, які ўзначальвае намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.
Абвальванне з-за работы метро і перападаў тэмпературы - гэта, паводле яго слоў, толькі папярэднія версіі. Канчатковае заключэнне дадуць спецыялісты "БелдарНДІ".
На гэты момант з-за абвальвання перакрыты не толькі рух транспарту, але і частка пешаходных шляхоў паблізу станцыі метро "Няміга" - закрыты лесвіцы з боку плошчы Свабоды ўніз да Нямігі, таксама закрыты выхад з метро з боку Верхняга горада ў напрамку моста. У напрамку вул. Зыбіцкая выхад дзейнічае.
Работы па дэмантажы канструкцыі, якія абваліліся, працягваюцца, яны павінны завяршыцца на гэтым тыдні. Пасля гэтага будаўнікі зоймуцца аднаўленнем усяго пуцеправода.
Пры гэтым праектаванне і будаўніцтва будуць весціся паралельна, у кругласутачным рэжыме. У сакавіку мінулага года пуцеправод быў абследаваны ў планавым парадку. Спецыялісты далі заключэнне аб яго прыдатнасці да эксплуатацыі.
На работу па новым маршруце:
як будзе хадзіць транспарт з-за абвалу маста
Маста не будзе: улады Мінска назвалі прычыну абвальвання на Нямізе