https://bel.sputnik.by/20220111/msya-mratvortsa-u-kazakhstane-zavershana--takae-1059398706.html
Місія міратворцаў у Казахстане завершана – Такаеў
Місія міратворцаў у Казахстане завершана – Такаеў
Sputnik Беларусь
На думку кіраўніка дзяржавы, вострая фаза контртэрарыстычнай аперацыі ў краіне пройдзена, абстаноўка ва ўсіх рэгіёнах стабільная, а значыць можна выводзіць з... 11.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-11T10:22+0300
2022-01-11T10:22+0300
2022-01-11T10:22+0300
у свеце
адкб
казахстан
касым-жамарт такаеў
пратэсты
міратворцы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0b/1059397721_0:39:1507:887_1920x0_80_0_0_c2dd4ad4026d4a8367c80943206108cd.jpg
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Асноўная місія міратворчых сіл АДКБ у Казахстане паспяхова завершана, заявіў прэзідэнт рэспублікі Касым-Жамарт Такаеў, выступаючы ў аўторак перад дэпутатамі парламента.Паводле яго слоў, выводзіць міратворчы кантынгент з Казахстана пачнуць праз два дні, усяго зойме гэта не больш за 10 дзён.Прэзідэнт падкрэсліў, што вострая фаза контртэрарыстычнай аперацыі ў краіне пройдзена, абстаноўка ва ўсіх рэгіёнах стабільная.Ніводны міратворац не застанеццаНапярэдадні дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што пасля заканчэння аперацыі ў Казахстане ўсе міратворцы сіл АДКБ вернуцца ў месцы сваёй пастаяннай дыслакацыі.Не застануцца ў Казахстане і беларускія вайскоўцы, якія ўзялі пад ахову два аб'екты – арсенал артылерыйскіх боепрыпасаў у пасёлку Капчагай і ваенны аэрадром "Жэтыген"."Адправілі туды найбольш падрыхтаваных, навучаных гэтаму (правядзенню міратворчых місій - Sputnik) нашых вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі штогод у розных вучэннях", - адзначаў дзяржсакратар Савета бяспекі.Што адбываецца ў КазахстанеСітуацыя ў Казахстане абвастрылася 2 студзеня, калі ў Жанаозене пачаліся мітынгі супраць рэзкага павышэння цэн на звадкаваны газ. Потым яны перараслі ў масавыя пратэсты па ўсёй краіне з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваннямі.Масавыя сутыкненні пратэстоўцаў з сілавікамі разгарнуліся ў найбуйнейшым горадзе краіны – Алматы. Марадзёры грабілі крамы, палілі адміністрацыйныя будынкі і аўтамабілі, учынялі перастрэлкі. Таксама быў захоплены аэрапорт горада і некалькі іншых важных аб'ектаў.Аднак неўзабаве вайскоўцы правялі зачыстку і вярнулі пад дзяржаўны кантроль паветраную гавань. У выніку беспарадкаў па краіне – дзесяткі загінуўшых і тысячы пацярпеўшых. У краіне ўвялі рэжым надзвычайнага становішча, ён будзе дзейнічаць да 19 студзеня.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220110/use-mratvortsy-vernutstsa-z-kazakhstana-paslya-zavyarshennya-aperatsy--valfovch-1059383842.html
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0b/1059397721_137:0:1370:925_1920x0_80_0_0_88114dc7db0403c46fdf4347d99c3464.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, адкб, казахстан, касым-жамарт такаеў, пратэсты, міратворцы
у свеце, адкб, казахстан, касым-жамарт такаеў, пратэсты, міратворцы
Місія міратворцаў у Казахстане завершана – Такаеў
На думку кіраўніка дзяржавы, вострая фаза контртэрарыстычнай аперацыі ў краіне пройдзена, абстаноўка ва ўсіх рэгіёнах стабільная, а значыць можна выводзіць з рэспублікі міратворцаў.
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Асноўная місія міратворчых сіл АДКБ у Казахстане паспяхова завершана, заявіў прэзідэнт рэспублікі Касым-Жамарт Такаеў, выступаючы ў аўторак перад дэпутатамі парламента.
Паводле яго слоў, выводзіць міратворчы кантынгент з Казахстана пачнуць праз два дні, усяго зойме гэта не больш за 10 дзён.
"Асноўная місія міратворчых сіл АДКБ паспяхова завершана, праз два дні пачнецца паэтапны вывад аб'яднанага міратворчага кантынгенту АДКБ. Працэс вываду кантынгенту зойме не больш за 10 дзён", - адзначыў ён.
Прэзідэнт падкрэсліў, што вострая фаза контртэрарыстычнай аперацыі ў краіне пройдзена, абстаноўка ва ўсіх рэгіёнах стабільная.
Ніводны міратворац не застанецца
Напярэдадні дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што пасля заканчэння аперацыі ў Казахстане ўсе міратворцы сіл АДКБ вернуцца ў месцы сваёй пастаяннай дыслакацыі.
Не застануцца ў Казахстане і беларускія вайскоўцы, якія ўзялі пад ахову два аб'екты – арсенал артылерыйскіх боепрыпасаў у пасёлку Капчагай і ваенны аэрадром "Жэтыген".
"Адправілі туды найбольш падрыхтаваных, навучаных гэтаму (правядзенню міратворчых місій - Sputnik) нашых вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі штогод у розных вучэннях", - адзначаў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Што адбываецца ў Казахстане
Сітуацыя ў Казахстане абвастрылася 2 студзеня, калі ў Жанаозене пачаліся мітынгі супраць рэзкага павышэння цэн на звадкаваны газ. Потым яны перараслі ў масавыя пратэсты па ўсёй краіне з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваннямі.
Масавыя сутыкненні пратэстоўцаў з сілавікамі разгарнуліся ў найбуйнейшым горадзе краіны – Алматы. Марадзёры грабілі крамы, палілі адміністрацыйныя будынкі і аўтамабілі, учынялі перастрэлкі. Таксама быў захоплены аэрапорт горада і некалькі іншых важных аб'ектаў.
Аднак неўзабаве вайскоўцы правялі зачыстку і вярнулі пад дзяржаўны кантроль паветраную гавань. У выніку беспарадкаў па краіне – дзесяткі загінуўшых і тысячы пацярпеўшых. У краіне ўвялі рэжым надзвычайнага становішча, ён будзе дзейнічаць да 19 студзеня.
Беларусы
працягваюць звяртацца ў пасольства, каб выехаць з Казахстана
Лукашэнка: аналіз падзей у Казахстане
гаворыць аб знешнім фактарыТакаеў назваў падзеі ў Казахстане
спробай дзяржаўнага перавароту