Новая Канстытуцыя: ад беларусаў паступіла ўжо больш за 4 тысячы прапаноў

© Sputnik / Виктор ТолочкоКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 11.01.2022
Падпісацца
Больш за ўсё, паводле слоў кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, людзей хвалююць артыкулы, звязаныя з сацыяльнай палітыкай.
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Да праекта новай Канстытуцыі ад грамадзян Беларусі паступіла больш за чатыры тысячы водгукаў і прапаноў, паведаміў у аўторак кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка.

"Мы бачым актыўную цікавасць да тэксту змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Яе праяўляюць розныя катэгорыі грамадзян і ў вёсцы, і ў горадзе. Ёсць цікавыя канкрэтныя прапановы, якія будзем разглядаць на пасяджэнні рабочай групы і Канстытуцыйнай камісіі", - заявіў Сяргеенка на сустрэчы ў БДМУ, яго цытуе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Па словах кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, у камісію паступае шмат станоўчых водгукаў у падтрымку новага Асноўнага закона, але таксама ёсць і адмоўныя, дзе ўзамен нічога не прапануецца.
Больш за ўсё, падкрэсліў Ігар Сяргеенка, людзей хвалюе гуманітарны аспект, і яны звяртаюць ўвагу на артыкулы, звязаныя з сацыяльнай палітыкай. Разам з тым грамадзяне праяўляюць цікавасць і да паўнамоцтваў Усебеларускага народнага схода, які паводле новай Канстытуцыі можа стаць вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя.

Новая Канстытуцыя

Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі з'явіўся ў адкрытым доступе 27 снежня. На публічнае абмеркаванне паступіла каля 500 прапаноў па змяненні Асноўнага закона краіны. На гэты момант любы грамадзянін Беларусі зможа накіраваць свае прапановы па праекце дакумента ў любы дзяржорган.
Плануецца, што канстытуцыйны рэферэндум пройдзе ў лютым 2022 года.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 06.01.2022
Лукашэнка прапанаваў назваць перыяд Рэчы Паспалітай этнацыдам беларусаў
Чытайце таксама:
Апублікаваны праект змен у Канстытуцыю Беларусі
Калі запросяць: Расія накіруе назіральнікаў на рэферэндум у Беларусь
БПЦ будзе настойваць на сваіх папраўках у Канстытуцыю
Больш за палову беларусаў гатовы прыйсці на рэферэндум – сацапытанне
Лукашэнка расказаў, што зменіцца пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі
Стужка навiн
0