https://bel.sputnik.by/20220111/znayshl-karuptsyyu-genprakuratura-praveryla-kantsern-beldzyarzhkharchpram-1059413246.html
Знайшлі карупцыю? Генпракуратура праверыла канцэрн "Белдзяржхарчпрам"
Знайшлі карупцыю? Генпракуратура праверыла канцэрн "Белдзяржхарчпрам"
Sputnik Беларусь
Пракуроры запатрабавалі ад кадравых службаў канцэрна навесці парадак у пытаннях дэкларавання даходаў службовых асоб ведамства. 11.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-11T16:48+0300
2022-01-11T16:48+0300
2025-11-03T13:12+0300
беларусь
ведамства
генпракуратура
пракурор
даходы
белдзяржхарчпрам
карупцыя
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047210228_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_b13897da19efa9aba899969fbdf5513e.jpg
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі выявіла парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства ў Беларускім дзяржканцэрне харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам", паведамілі ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці нагляднага ведамства.Пракуроры ўстанавілі, што большая частка парушэнняў была дапушчана пры правядзенні закупак, расказалі ў Генпракуратуры.Па словах пракурораў, у некаторых выпадках арганізатары закупак кіраваліся не эканамічнай эфектыўнасцю, а заключалі дамову са "сваімі" пастаўшчыкамі па завышаных цэнах.Карупцыйныя праявы мелі месца і пры рэалізацыі прадпрыемствамі канцэрна прадукцыі ўласнай вытворчасці, пракуроры выявілі і пратэрмінаваную "дэбіторку", сказалі ў Генпракуратуры.Пракуроры зрабілі выснову, што менавіта неналежная праца кадравых службаў дазваляла некаторым службовым асобам прадпрыемстваў канцэрна займацца іншай аплатнай дзейнасцю. У ходзе праверкі былі выкрыты таксама іншыя парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства.Прадстаўленне ва ўрадГенпракуратура запатрабавала ад кіраўніцтва "Белдзяржхарчпрама" ліквідаваць карупцыйныя праявы і накіравала ва ўрад адпаведныя дакументы.Пракуроры запатрабавалі ўзмацніць кантроль за закупкамі, наладзіць эфектыўную працу кадравых службаў у сферы дэкларавання даходаў службовых асоб і кантролю за выкананнем антыкарупцыйных абмежаванняў, сказалі ў наглядным ведамстве.Таксама пракуроры ўказалі на тое, што трэба дэталёва вывучаць фінансавае становішча контрагентаў перад заключэннем дагавораў на пастаўку прадукцыі. Размова ў сувязі з гэтым ідзе аб вялікай дэбіторскай запазычанасці.За дапушчаныя парушэнні заканадаўства да дысцыплінарнай адказнасці ў сістэме "Белдзяржхарчпрама" прыцягнута 39 асоб, паведамілі ў Генпракуратуры.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210826/lukashenka-bachy-nedakhopy--rabotse-kantserna-beldzyarzhkharchpram-1055960242.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047210228_77:0:1065:741_1920x0_80_0_0_8d9c95f1025e404b8ee62abb54d160ce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, ведамства, генпракуратура, пракурор, даходы, белдзяржхарчпрам, карупцыя, эканоміка
беларусь, ведамства, генпракуратура, пракурор, даходы, белдзяржхарчпрам, карупцыя, эканоміка
Знайшлі карупцыю? Генпракуратура праверыла канцэрн "Белдзяржхарчпрам"
16:48 11.01.2022 (абноўлена: 13:12 03.11.2025) Пракуроры запатрабавалі ад кадравых службаў канцэрна навесці парадак у пытаннях дэкларавання даходаў службовых асоб ведамства.
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі выявіла парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства ў Беларускім дзяржканцэрне харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам", паведамілі ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці нагляднага ведамства.
Пракуроры ўстанавілі, што большая частка парушэнняў была дапушчана пры правядзенні закупак, расказалі ў Генпракуратуры.
"Таксама ўстаноўлены факты заключэння здзелак на ўмовах, якія істотна адрозніваліся ад указаных у дакументацыі на закупку", – паведамілі Sputnik у ведамстве.
Па словах пракурораў, у некаторых выпадках арганізатары закупак кіраваліся не эканамічнай эфектыўнасцю, а заключалі дамову са "сваімі" пастаўшчыкамі па завышаных цэнах.
Карупцыйныя праявы мелі месца і пры рэалізацыі прадпрыемствамі канцэрна прадукцыі ўласнай вытворчасці, пракуроры выявілі і пратэрмінаваную "дэбіторку", сказалі ў Генпракуратуры.
Пракуроры зрабілі выснову, што менавіта неналежная праца кадравых службаў дазваляла некаторым службовым асобам прадпрыемстваў канцэрна займацца іншай аплатнай дзейнасцю. У ходзе праверкі былі выкрыты таксама іншыя парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства.
Генпракуратура запатрабавала ад кіраўніцтва "Белдзяржхарчпрама" ліквідаваць карупцыйныя праявы і накіравала ва ўрад адпаведныя дакументы.
Пракуроры запатрабавалі ўзмацніць кантроль за закупкамі, наладзіць эфектыўную працу кадравых службаў у сферы дэкларавання даходаў службовых асоб і кантролю за выкананнем антыкарупцыйных абмежаванняў, сказалі ў наглядным ведамстве.
Таксама пракуроры ўказалі на тое, што трэба дэталёва вывучаць фінансавае становішча контрагентаў перад заключэннем дагавораў на пастаўку прадукцыі. Размова ў сувязі з гэтым ідзе аб вялікай дэбіторскай запазычанасці.
За дапушчаныя парушэнні заканадаўства да дысцыплінарнай адказнасці ў сістэме "Белдзяржхарчпрама" прыцягнута 39 асоб, паведамілі ў Генпракуратуры.
Белдзяржхарчпрам
распрацаваў вельмі моцную гарэлку - спецыяльна для Кітая