Відэа

Беларускія міратворцы разам з казахамі працуюць на блокпастах – відэа

Падпісацца
Контртэрарыстычная аперацыя працягваецца ў Казахстане, сілы Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) дапамагаюць падтрымліваць парадак, глядзіце на відэа ВаенТБ, як праходзяць будні беларускіх міратворцаў.
Месца службы вайскоўцаў з Беларусі – аэрадром Жэтыген недалёка ад Алматы і арсенал боепрыпасаў, якія яны ахоўваюць. Міратворцы абсталявалі блокпасты і нясуць там службу ў тым ліку разам з казахскімі вайскоўцамі.
На відэа паказана, як міратворцы гарантуюць бяспеку сваім калегамі з Кзахстана, пакуль тыя правяраюць аўтамашыны, якія праязджаюць.
Міратворцы адправіліся ў Казахстан 6 студзеня па просьбе казахстанскага прэзідэнта Касыма-Жамарта Такаева.
Ужо ў аўторак 11 студзеня Такаеў заявіў, што асноўная місія міратворчых сіл АДКБ у Казахстане паспяхова завершана. Паводле яго слоў, міратворчы кантынгент з Казахстана пачнуць выводзіць праз два дні, усяго зойме гэта не больш за 10 дзён.
Таксама на Sputnik:
Як працуюць беларускія міратворцы ў Казахстане – відэа
Эфектыўнасць місіі АДКБ у Казахстане відавочна ўсяму свету – Захарава
Беларускія міратворцы расказалі, ці былі супраць іх правакацыі ў Казахстане
Місія міратворцаў у Казахстане завершана – Такаеў
Беларускія міратворцы прыступілі да выканання задач у Казахстане
Стужка навiн
0