https://bel.sputnik.by/20220112/gramadzyane-kazakhstana-stal-chastsey-zvyartatstsa-z-prosbam-ab-peraezdze--belarus-1059431620.html
Грамадзяне Казахстана сталі часцей звяртацца з просьбамі аб пераездзе ў Беларусь
Грамадзяне Казахстана сталі часцей звяртацца з просьбамі аб пераездзе ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Велічыня казахскай дыяспары ў Беларусі трэцяя пасля рускай і ўкраінскай, у змешаных сем’ях дзеці размаўляюць на дзвюх мовах. 12.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-12T13:47+0300
2022-01-12T13:47+0300
2022-01-12T13:47+0300
у свеце
беларусь
дыяспара
казахстан
грамадзяне
пасольства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104306/53/1043065333_20:0:982:541_1920x0_80_0_0_0a43ccfe7e8604d519ce3bfdefdd450e.jpg
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Пасольства Беларусі ў Казахстане адзначае рост колькасці зваротаў грамадзян гэтай краіны, якія хочуць пераехаць жыць у Беларусь, паведамілі ў беларускай дыпмісіі.У адпаведнасці з заканадаўствам, грамадзяне спачатку павінны звярнуцца ў кампетэнтныя міграцыйныя службы сваёй краіны, а потым у беларускія.Як паведамілі Sputnik у беларускай міграцыйнай службе, казахская дыяспара ў Беларусі адна з самых шматлікіх."Яна трэцяя па колькасці пасля рускай і ўкраінскай", – удакладнілі суразмоўцы агенцтва.На беларускай зямлі першыя казахі пасяліліся не вельмі даўно – у сярэдзіне 20-га стагоддзя. Самае старэйшае пакаленне казахаў прайшло ВАВ, удзельнічала ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Вялікая колькасць этнічных казахаў, якія сёння складаюць беларускую казахскую дыяспару, у савецкія часы скончылі беларускія ВНУ, служылі ў Беларусі тэрміновую службу, і так і засталіся на пастаяннае месца жыхарства.Цяпер казахская дыяспара ў Беларусі складае больш за адну тысячу чалавек. У змешаных сем'ях дзеці, якія нарадзіліся ў Беларусі, гавораць як на рускай, так і на казахскай мовах.У Казахстане зараз пражывае каля 60 тысяч этнічных беларусаў, першая хваля "міграцыі" беларусаў прыйшлася на гады засваення цалінных зямель.Што здарылася ў КазахстанеМасавыя пратэсты ў Казахстане пачаліся ў першыя дні 2022 года – жыхары шэрага заходніх гарадоў выступілі супраць двухразовага росту цэн на звадкаваны газ. Пазней пратэсты распаўсюдзіліся на іншыя гарады, у тым ліку на Алматы – старую сталіцу і найбуйнейшы горад рэспублікі: там пачалося марадзёрства, баевікі нападалі на дзяржустановы, забіралі зброю.У адказ улады ўвялі надзвычайнае становішча па ўсёй краіне да 19 студзеня і распачалі контртэрарыстычную аперацыю.Раніцай 5 студзеня прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў адправіў у адстаўку ўрад і ўзначаліў Савет бяспекі.На першым пасяджэнні Савета бяспекі пад сваім кіраўніцтвам Такаеў ахарактарызаваў сітуацыю ў Казахстане як падрыў цэласнасці дзяржавы і паведаміў, што звярнуўся па дапамогу ў АДКБ "у пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы".Савет калектыўнай бяспекі АДКБ прыняў рашэнне накіраваць у Казахстан калектыўныя міратворчыя сілы для нармалізацыі абстаноўкі ў краіне.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220112/slavk-zbroya--groshy-pershyya-daruchenn--reformy-lad-kazakhstana-1059427053.html
беларусь
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104306/53/1043065333_140:0:861:541_1920x0_80_0_0_98f39b321d75b2c7e54f6faf0b421e37.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, дыяспара, казахстан, грамадзяне, пасольства
у свеце, беларусь, дыяспара, казахстан, грамадзяне, пасольства
Грамадзяне Казахстана сталі часцей звяртацца з просьбамі аб пераездзе ў Беларусь
Велічыня казахскай дыяспары ў Беларусі трэцяя пасля рускай і ўкраінскай, у змешаных сем’ях дзеці размаўляюць на дзвюх мовах.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Пасольства Беларусі ў Казахстане адзначае рост колькасці зваротаў грамадзян гэтай краіны, якія хочуць пераехаць жыць у Беларусь, паведамілі ў беларускай дыпмісіі.
"Апошнім часам пачасціліся звароты грамадзян Казахстана з просьбамі аб пераездзе ў Рэспубліку Беларусь. Пасольства дае кансультацыі", - сказалі Sputnik беларускія дыпламаты.
У адпаведнасці з заканадаўствам, грамадзяне спачатку павінны звярнуцца ў кампетэнтныя міграцыйныя службы сваёй краіны, а потым у беларускія.
Як паведамілі Sputnik у беларускай міграцыйнай службе, казахская дыяспара ў Беларусі адна з самых шматлікіх.
"Яна трэцяя па колькасці пасля рускай і ўкраінскай", – удакладнілі суразмоўцы агенцтва.
На беларускай зямлі першыя казахі пасяліліся не вельмі даўно – у сярэдзіне 20-га стагоддзя. Самае старэйшае пакаленне казахаў прайшло ВАВ, удзельнічала ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вялікая колькасць этнічных казахаў, якія сёння складаюць беларускую казахскую дыяспару, у савецкія часы скончылі беларускія ВНУ, служылі ў Беларусі тэрміновую службу, і так і засталіся на пастаяннае месца жыхарства.
Цяпер казахская дыяспара ў Беларусі складае больш за адну тысячу чалавек. У змешаных сем'ях дзеці, якія нарадзіліся ў Беларусі, гавораць як на рускай, так і на казахскай мовах.
У Казахстане зараз пражывае каля 60 тысяч этнічных беларусаў, першая хваля "міграцыі" беларусаў прыйшлася на гады засваення цалінных зямель.
Што здарылася ў Казахстане
Масавыя пратэсты ў Казахстане пачаліся ў першыя дні 2022 года – жыхары шэрага заходніх гарадоў выступілі супраць двухразовага росту цэн на звадкаваны газ. Пазней пратэсты распаўсюдзіліся на іншыя гарады, у тым ліку на Алматы – старую сталіцу і найбуйнейшы горад рэспублікі: там пачалося марадзёрства, баевікі нападалі на дзяржустановы, забіралі зброю.
У адказ улады ўвялі надзвычайнае становішча па ўсёй краіне да 19 студзеня і распачалі контртэрарыстычную аперацыю.
Раніцай 5 студзеня прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў адправіў у адстаўку ўрад і ўзначаліў Савет бяспекі.
На першым пасяджэнні Савета бяспекі пад сваім кіраўніцтвам Такаеў ахарактарызаваў сітуацыю ў Казахстане як падрыў цэласнасці дзяржавы і паведаміў, што звярнуўся па дапамогу ў АДКБ "у пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы".
Савет калектыўнай бяспекі АДКБ прыняў рашэнне накіраваць у Казахстан калектыўныя міратворчыя сілы для нармалізацыі абстаноўкі ў краіне.
Беларусы
працягваюць звяртацца ў пасольства, каб выехаць з Казахстана
Такаеў назваў падзеі ў Казахстане
спробай дзяржаўнага пераваротуЛукашэнка
накіраваў спачуванні прэзідэнту Казахстана