https://bel.sputnik.by/20220112/termny-abmezhavannya-rukhu-mashyn-u-tsentry-mnska-zatsverdzl-lady-gorada-1059428495.html
Тэрміны абмежавання руху машын у цэнтры Мінска зацвердзілі ўлады горада
Тэрміны абмежавання руху машын у цэнтры Мінска зацвердзілі ўлады горада
Sputnik Беларусь
Мост у цэнтры горада абрушыўся ў ноч на 8 студзеня, з-за гэтага ў сталіцы быў зменены рух транспарту. 12.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-12T11:49+0300
2022-01-12T11:49+0300
2022-01-12T11:49+0300
транспарт
здарэнні
мінск
мост
няміга
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104090/14/1040901427_0:320:3073:2048_1920x0_80_0_0_9b0ff428f3da362cfe424ff35d528e0e.jpg
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Уведзена часовая забарона на рух транспарту па некаторых вуліцах у цэнтры беларускай сталіцы, адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.У адпаведнасці з дакументам, забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з 00:00 12 студзеня 2022 года да 23:00 10 лютага 2022 года на ўчастках:Абвальванне пуцеправодаНадзвычайнае здарэнне ў цэнтры горада на Нямізе здарылася ў ноч на 8 студзеня. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.Абследаванне моста, што абрушыўся, па выніках якога быў дадзены дазвол аб далейшай эксплуатацыі, апошні раз праводзілася ў сакавіку 2021 года. Па дадзеных гарадскіх улад, надзвычайнае здарэнне адбылося з-за стомленасці канструкцый з-за працы метро і павышанай нагрузкі ў сувязі са скачкамі тэмператур.Па факце крушэння пуцеправода распачаты дзве крымінальныя справы.Улады горада паабяцалі разабраць абрушаны мост за тыдзень, аднак работы былі завершаны раней – ужо 11 студзеня пуцеправод быў поўнасцю дэмантаваны. У работах, якія вяліся кругласутачна, было задзейнічана каля 30 чалавек і да 25 адзінак тэхнікі.Раней у панядзелак, 10 студзеня, сталічныя ўлады на аператыўнай нарадзе вызначылі, што новы мост плануецца ўзвесці на працягу месяца.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220110/mer-mnska-raskaza-kal-budze-adkryty-novy-most-na-nyamze-1059386172.html
мінск
няміга
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104090/14/1040901427_131:0:2862:2048_1920x0_80_0_0_33dff79680bf0ed5898830cfb718df02.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
транспарт, здарэнні, мінск, мост, няміга
транспарт, здарэнні, мінск, мост, няміга
Тэрміны абмежавання руху машын у цэнтры Мінска зацвердзілі ўлады горада
Мост у цэнтры горада абрушыўся ў ноч на 8 студзеня, з-за гэтага ў сталіцы быў зменены рух транспарту.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Уведзена часовая забарона на рух транспарту па некаторых вуліцах у цэнтры беларускай сталіцы, адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У адпаведнасці з дакументам, забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з 00:00 12 студзеня 2022 года да 23:00 10 лютага 2022 года на ўчастках:
па вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Няміга;
па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Няміга да вуліцы Мельнікайтэ;
па вуліцы Няміга ад вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Леніна;
па вуліцы Максіма Багдановіча ад вуліцы Леніна да вуліцы Янкі Купалы.
Надзвычайнае здарэнне ў цэнтры горада на Нямізе здарылася ў ноч на 8 студзеня. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Абследаванне моста, што абрушыўся, па выніках якога быў дадзены дазвол аб далейшай эксплуатацыі, апошні раз праводзілася ў сакавіку 2021 года. Па дадзеных гарадскіх улад, надзвычайнае здарэнне адбылося з-за стомленасці канструкцый з-за працы метро і павышанай нагрузкі ў сувязі са скачкамі тэмператур.
Па факце крушэння пуцеправода распачаты дзве крымінальныя справы.
Улады горада паабяцалі разабраць абрушаны мост за тыдзень, аднак работы былі завершаны раней – ужо 11 студзеня пуцеправод быў поўнасцю дэмантаваны. У работах, якія вяліся кругласутачна, было задзейнічана каля 30 чалавек і да 25 адзінак тэхнікі.
Раней у панядзелак, 10 студзеня, сталічныя ўлады на аператыўнай нарадзе вызначылі, што новы мост плануецца ўзвесці на працягу месяца.