https://bel.sputnik.by/20220112/yak-prakhodzyats-urok--shkole-dlya-mgranta-u-tlts-bruzg--vdea-1059421553.html
Як праходзяць урокі ў школе для мігрантаў у ТЛЦ "Брузгі" – відэа
Як праходзяць урокі ў школе для мігрантаў у ТЛЦ "Брузгі" – відэа
Sputnik Беларусь
У школе мігрантаў у ТЛЦ "Брузгі" ўжо трэці тыдзень ідуць заняткі для маленькіх мігрантаў. Як праходзяць урокі – глядзіце на відэа Sputnik. 12.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-12T09:22+0300
2022-01-12T09:22+0300
2022-01-12T09:22+0300
калючая загарода еўрасаюза
дзеці
нелегальныя мігранты
відэа
школа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0b/1059416127_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_d609baa90dd46113a57b0801ba90871a.jpg
У пачатку 2022 года ў ТЛЦ на беларуска-польскай мяжы было каля 700 мігрантаў, пераважна сірыйцаў і іракцаў, якія імкнуцца патрапіць у Еўропу. Па ацэнцы карэспандэнта Sputnik, зараз іх там ад 300 да 400 чалавек. Аднак побыт у лагеры наладжаны – для маленькіх дзяцей арганізавалі нават школьныя заняткі.Заняткі праходзяць ужо трэці тыдзень – штодня па 45 хвілін. У асноўным займаюцца дзеці 9-10 гадоў. Карэспандэнт Sputnik Беларусь пабывала на ўроках і адзначыла, што арганізаваны яны дастаткова творча: на ўроках матэматыкі і грамадазнаўства вучням прапануюць заданні на размалёўванне карцінак.Ёсць і рухавыя заданні. А напрыканцы ўрокаў юных мігрантаў чакаюць цукеркі.Школа для юных мігрантаў у ТЛЦ "Брузгі" запрацавала ў канцы снежня 2021 года. Урокі праводзяць беларускія педагогі, супрацоўнікі ЮНІСЕФ, а таксама мігранты з ТЛЦ, у якіх ёсць педагагічная адукацыя. Менавіта яны больш за ўсё маюць зносіны з дзецьмі, робяць гэта на курдскай. З беларускімі калегамі яны гавораць з дапамогай анлайн-перакладчыка, бо дрэнна ведаюць англійскую.Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0b/1059416127_283:0:1243:720_1920x0_80_0_0_cbea1ce16c249421485cd54563877f47.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзеці, нелегальныя мігранты, відэа, школа, видео
дзеці, нелегальныя мігранты, відэа, школа, видео
Як праходзяць урокі ў школе для мігрантаў у ТЛЦ "Брузгі" – відэа
У школе мігрантаў у ТЛЦ "Брузгі" ўжо трэці тыдзень ідуць заняткі для маленькіх мігрантаў. Як праходзяць урокі – глядзіце на відэа Sputnik.
У пачатку 2022 года ў ТЛЦ на беларуска-польскай мяжы было каля 700 мігрантаў, пераважна сірыйцаў і іракцаў, якія імкнуцца патрапіць у Еўропу. Па ацэнцы карэспандэнта Sputnik, зараз іх там ад 300 да 400 чалавек. Аднак побыт у лагеры наладжаны – для маленькіх дзяцей арганізавалі нават школьныя заняткі.
Заняткі праходзяць ужо трэці тыдзень – штодня па 45 хвілін. У асноўным займаюцца дзеці 9-10 гадоў. Карэспандэнт Sputnik Беларусь пабывала на ўроках і адзначыла, што арганізаваны яны дастаткова творча: на ўроках матэматыкі і грамадазнаўства вучням прапануюць заданні на размалёўванне карцінак.
Ёсць і рухавыя заданні. А напрыканцы ўрокаў юных мігрантаў чакаюць цукеркі.
Школа для юных мігрантаў у ТЛЦ "Брузгі" запрацавала ў канцы снежня 2021 года. Урокі праводзяць беларускія педагогі, супрацоўнікі ЮНІСЕФ, а таксама мігранты з ТЛЦ, у якіх ёсць педагагічная адукацыя. Менавіта яны больш за ўсё маюць зносіны з дзецьмі, робяць гэта на курдскай. З беларускімі калегамі яны гавораць з дапамогай анлайн-перакладчыка, бо дрэнна ведаюць англійскую.
Як працуе школа для дзяцей мігрантаў каля польскай мяжы ў "Брузгах" – відэа