https://bel.sputnik.by/20220114/amal-1000-dre-upal--mnsku-z-za-motsnaga-vetru--pyatntsu-1059504629.html
Амаль 1000 дрэў упалі ў Мінску з-за моцнага ветру ў пятніцу
Амаль 1000 дрэў упалі ў Мінску з-за моцнага ветру ў пятніцу
Sputnik Беларусь
Ратавальнікі таксама атрымліваюць шматлікія паведамленні аб пашкоджаннях даху і ліній электраперадачы. 14.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-14T17:59+0300
2022-01-14T17:59+0300
2022-01-14T17:59+0300
мінск
здарэнні
вецер
ратавальнікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0e/1059504281_0:0:1024:576_1920x0_80_0_0_8cddf1d4a02fd95dfd27f9af598783d8.jpg
МІНСК, 14 сту ― Sputnik. Больш за 900 дрэў упалі ў Мінску 14 студзеня ў выніку ўраганнага ветру, паведамляе Тelegram-канал "Мінск. Афіцыйна".Гараджане паведамляюць аб падзенні дрэў і ў службу 115.бел, найбольшая колькасць заявак прыйшла з Фрунзенскага і Завадскога раёнаў.У розных раёнах сталіцы не раз спыніўся рух тралейбусаў з прычыны пашкоджання кантактнай сеткі. На Партызанскім праспекце вецер знёс светлавую канструкцыю "МАЗ", у сувязі з чым спатрэбілася часова абмежаваць рух.Інфармацыйны рэсурс Мінгарвыканкама падкрэсліў, што камунальнікі і супрацоўнікі МНС працуюць над устараненнем наступстваў стыхіі. Сталічныя энергетыкі, якія працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, аднаўляюць электразабеспячэнні ў месцах, дзе вецер абарваў правады.Чырвоны ўзровеньСіноптыкі раней паведамлялі аб узмацненні ветра ў Беларусі днём 14 студзеня да 27 метраў за секунду і аб'явілі чырвоны ўзровень небяспекі. Гэта адбываецца, калі метэаўмовы пачынаюць уяўляць рэальную пагрозу для насельніцтва і эканомікі. Па словах метэаролагаў, вецер вельмі рэдка становіцца такой нагодай. Узімку, як правіла, чырвоны ўзровень уводзяць з-за галалёду, так было ў снежні 2020 года.
https://bel.sputnik.by/20220114/uraganny-vetser-u-mnsku-palamanyya-drevy--razbtyya-vtryny--fotafakt-1059498439.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0e/1059504281_128:0:896:576_1920x0_80_0_0_f07197daac508799b50fcab6cad8374d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, здарэнні, вецер, ратавальнікі
мінск, здарэнні, вецер, ратавальнікі
Амаль 1000 дрэў упалі ў Мінску з-за моцнага ветру ў пятніцу
Ратавальнікі таксама атрымліваюць шматлікія паведамленні аб пашкоджаннях даху і ліній электраперадачы.
МІНСК, 14 сту ― Sputnik. Больш за 900 дрэў упалі ў Мінску 14 студзеня ў выніку ўраганнага ветру, паведамляе Тelegram-канал "Мінск. Афіцыйна".
Гараджане паведамляюць аб падзенні дрэў і ў службу 115.бел, найбольшая колькасць заявак прыйшла з Фрунзенскага і Завадскога раёнаў.
У розных раёнах сталіцы не раз спыніўся рух тралейбусаў з прычыны пашкоджання кантактнай сеткі. На Партызанскім праспекце вецер знёс светлавую канструкцыю "МАЗ", у сувязі з чым спатрэбілася часова абмежаваць рух.
Інфармацыйны рэсурс Мінгарвыканкама падкрэсліў, што камунальнікі і супрацоўнікі МНС працуюць над устараненнем наступстваў стыхіі. Сталічныя энергетыкі, якія працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, аднаўляюць электразабеспячэнні ў месцах, дзе вецер абарваў правады.
Сіноптыкі раней паведамлялі аб узмацненні ветра ў Беларусі днём 14 студзеня да 27 метраў за секунду і аб'явілі чырвоны ўзровень небяспекі. Гэта адбываецца, калі метэаўмовы пачынаюць уяўляць рэальную пагрозу для насельніцтва і эканомікі. Па словах метэаролагаў, вецер вельмі рэдка становіцца такой нагодай. Узімку, як правіла, чырвоны ўзровень уводзяць з-за галалёду, так было ў снежні 2020 года.