Ураганны вецер у Мінску: паламаныя дрэвы і разбітыя вітрыны – фотафакт
Ураганны вецер у Мінску: паламаныя дрэвы і разбітыя вітрыны – фотафакт
Sputnik Беларусь
Дрэннае надвор'е, паводле прагнозаў сіноптыкаў, захаваецца да канца дня, супрацоўнікі МНС просяць усіх па магчымасці заставацца дома. 14.01.2022, Sputnik Беларусь
МІНСК, 14 сту - Sputnik. На пятніцу ў Беларусі аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі з-за ветру, парывы дасягаюць 27 м/с, у Мінску - 25 м/с.У МНС просяць усіх быць уважлівымі і асцярожнымі. Пры моцных парывах ветру рэкамендуюць па магчымасці адмовіцца ад выхаду на вуліцу."Паступаюць паведамленні аб пашкоджаннях з-за ветру шыферных дахаў, некалькіх канструкцый на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай абласцей і Мінска", - расказалі аб наступствах непагадзі ў ведамстве.У некаторых раёнах Мінска ўраганны вецер паламаў рэкламныя шчыты, прыпынкі, дрэвы. На Нямізе, дзе разгарнуўся "Калядны кірмаш", кіёскі і палаткі раскіданыя па зямлі. Каля гандлёвага цэнтра разбіта і павалена рэкламная канструкцыя.Абстаноўка на дарозеЗ-за неспрыяльных умоў надвор'я на скрыжаванні праспекта Партызанскага з вуліцай Цэнтральнай на праезную частку перакулілася светлавая кампазіцыя "МАЗ". Ніхто не пацярпеў.У сувязі з тым, што здарылася, абмежаваны рух транспарту па вуліцы Цэнтральнай з боку Партызанскага праспекта. Вадзіцеляў просяць улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні маршруту.Ёсць перабоі ў рабоце і грамадскага транспарту сталіцы. З-за ўраганнага ветру і моцнага дажджу некалькі разоў на розных участках пашкоджвалася кантактная сетка, з-за чаго прыпыняўся рух тралейбусаў і трамваяў на некаторых маршрутах.Цяпер рух грамадскага транспарту ўсюды адноўлены.У сталіцы ўжо працуюць падраздзяленні МНС: прыбіраюць канструкцыі, якія ўпалі на дарогі, распілоўваюць дрэвы.
Дрэннае надвор'е, паводле прагнозаў сіноптыкаў, захаваецца да канца дня, супрацоўнікі МНС просяць усіх па магчымасці заставацца дома.
МІНСК, 14 сту - Sputnik. На пятніцу ў Беларусі аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі з-за ветру, парывы дасягаюць 27 м/с, у Мінску - 25 м/с.
У МНС просяць усіх быць уважлівымі і асцярожнымі. Пры моцных парывах ветру рэкамендуюць па магчымасці адмовіцца ад выхаду на вуліцу.
"Паступаюць паведамленні аб пашкоджаннях з-за ветру шыферных дахаў, некалькіх канструкцый на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай абласцей і Мінска", - расказалі аб наступствах непагадзі ў ведамстве.
У некаторых раёнах Мінска ўраганны вецер паламаў рэкламныя шчыты, прыпынкі, дрэвы. На Нямізе, дзе разгарнуўся "Калядны кірмаш", кіёскі і палаткі раскіданыя па зямлі. Каля гандлёвага цэнтра разбіта і павалена рэкламная канструкцыя.
Па прагнозах сіноптыкаў, ветранае надвор'е захаваецца і на выхадных, на суботу аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Абстаноўка на дарозе
З-за неспрыяльных умоў надвор'я на скрыжаванні праспекта Партызанскага з вуліцай Цэнтральнай на праезную частку перакулілася светлавая кампазіцыя "МАЗ". Ніхто не пацярпеў.
У сувязі з тым, што здарылася, абмежаваны рух транспарту па вуліцы Цэнтральнай з боку Партызанскага праспекта. Вадзіцеляў просяць улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні маршруту.
Ёсць перабоі ў рабоце і грамадскага транспарту сталіцы. З-за ўраганнага ветру і моцнага дажджу некалькі разоў на розных участках пашкоджвалася кантактная сетка, з-за чаго прыпыняўся рух тралейбусаў і трамваяў на некаторых маршрутах.
Цяпер рух грамадскага транспарту ўсюды адноўлены.
У сталіцы ўжо працуюць падраздзяленні МНС: прыбіраюць канструкцыі, якія ўпалі на дарогі, распілоўваюць дрэвы.