https://bel.sputnik.by/20220115/khrenn-atsan-pratsu-mratvortsa-yakya-vyarnulsya-z-kazakhstana-1059517291.html
Хрэнін ацаніў працу міратворцаў, якія вярнуліся з Казахстана
Хрэнін ацаніў працу міратворцаў, якія вярнуліся з Казахстана
Sputnik Беларусь
Кіраўнік абароннага ведамства адзначыў ролю міратворцаў у стабілізацыі сітуацыі ў брацкай краіне. 15.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-15T13:27+0300
2022-01-15T13:27+0300
2022-01-15T13:27+0300
у свеце
беларусь
казахстан
віктар хрэнін
міратворцы
міністэрства абароны рб
адкб
пратэсты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0c/1059443813_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_bf9e2766e734493cadaf4e88e888808c.jpg
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін ацаніў працу міратворцаў, якія знаходзіліся ў Казахстане ў складзе кантынгенту АДКБ.Беларускія міратворцы вярнуліся з Казахастана напярэдадні, іх прывезлі барты Ваенна-касмічных сіл Расіі. Сёння перад імі выступіў кіраўнік Мінабароны, адзначыўшы, што вайскоўцы справіліся са сваімі абавязкамі на выдатна.Міністр падкрэсліў, што беларусы ведаюць цану міру, і ў Казахстане ваеннаслужачыя дапамагалі брацкаму народу аднавіць канстытуцыйны парадак і садзейнічаць нармалізацыі жыцця ў краіне."У рамках міратворчай аперацыі вы прадэманстравалі высокі прафесіяналізм, мужнасць, непахісную рашучасць да безумоўнага выканання задач", - аб'явіў Хрэнін міратворцам.Міністр падкрэсліў, што дапамога АДКБ дала магчымасць уладам Казахстана вызваліць дадатковыя магчымасці для барацьбы з тэрарыстамі ў краіне і ўзяць пад кантроль сітуацыю. АДКБ у сваю чаргу, як дадаў кіраўнік Мінабароны, паказала свой патэнцыял і здольнасць дзейнічаць эфектыўна і рашуча.Хрэнін выказаў падзяку міратворцам за выкананую задачу і выказаў перакананне ў тым, што вайскоўцы і ў далейшым будуць прыкладам выканання воінскага абавязку. Міністр таксама ўзнагародзіў міратворцаў па даручэнні прэзідэнта.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220115/lukashenka-aperatsyya-adkb-stala-sgnalam-dlya-tykh-khto-tochyts-mech-kalya-mezh-1059515200.html
беларусь
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0c/1059443813_320:0:1280:720_1920x0_80_0_0_31f1174e8170424a08d32e0c63d0d1e3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, казахстан, віктар хрэнін, міратворцы, міністэрства абароны рб, адкб, пратэсты
у свеце, беларусь, казахстан, віктар хрэнін, міратворцы, міністэрства абароны рб, адкб, пратэсты
Хрэнін ацаніў працу міратворцаў, якія вярнуліся з Казахстана
Кіраўнік абароннага ведамства адзначыў ролю міратворцаў у стабілізацыі сітуацыі ў брацкай краіне.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін ацаніў працу міратворцаў, якія знаходзіліся ў Казахстане ў складзе кантынгенту АДКБ.
Беларускія міратворцы вярнуліся з Казахастана напярэдадні, іх прывезлі барты Ваенна-касмічных сіл Расіі. Сёння перад імі выступіў кіраўнік Мінабароны, адзначыўшы, што вайскоўцы справіліся са сваімі абавязкамі на выдатна.
"Сёння можна ўпэўнена заявіць, што вы паспяхова з высокай якасцю выканалі пастаўленыя перад вамі задачы. Уся краіна ўважліва сачыла за трагічнымі падзеямі ў Казахстане, перажывала за вас і ганарылася вамі", - цытуе БелТА словы Хрэніна.
Міністр падкрэсліў, што беларусы ведаюць цану міру, і ў Казахстане ваеннаслужачыя дапамагалі брацкаму народу аднавіць канстытуцыйны парадак і садзейнічаць нармалізацыі жыцця ў краіне.
"У рамках міратворчай аперацыі вы прадэманстравалі высокі прафесіяналізм, мужнасць, непахісную рашучасць да безумоўнага выканання задач", - аб'явіў Хрэнін міратворцам.
Міністр падкрэсліў, што дапамога АДКБ дала магчымасць уладам Казахстана вызваліць дадатковыя магчымасці для барацьбы з тэрарыстамі ў краіне і ўзяць пад кантроль сітуацыю. АДКБ у сваю чаргу, як дадаў кіраўнік Мінабароны, паказала свой патэнцыял і здольнасць дзейнічаць эфектыўна і рашуча.
Хрэнін выказаў падзяку міратворцам за выкананую задачу і выказаў перакананне ў тым, што вайскоўцы і ў далейшым будуць прыкладам выканання воінскага абавязку. Міністр таксама ўзнагародзіў міратворцаў па даручэнні прэзідэнта.
Лукашэнка аб падзеях у Беларусі і Казахстане:
кашу заварыў ЗахадБеларускія міратворцы
вярнуліся з КазахстанаВельмі паспяховая місія: Такаеў
ацаніў дзеянні міратворцаў у Казахстане