https://bel.sputnik.by/20220112/velm-paspyakhovaya-msya-takae-atsan-dzeyann-mratvortsa-u-kazakhstane-1059439584.html
Вельмі паспяховая місія: Такаеў ацаніў дзеянні міратворцаў у Казахстане
Вельмі паспяховая місія: Такаеў ацаніў дзеянні міратворцаў у Казахстане
Sputnik Беларусь
Па словах казахстанскага прэзідэнта, знаходжанне кантынгенту АДКБ значна дапамагло стабілізаваць сітуацыю ў краіне. 12.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-12T17:55+0300
2022-01-12T17:55+0300
2022-01-12T17:55+0300
у свеце
адкб
казахстан
касым-жамарт такаеў
алматы
міратворцы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/09/1059362551_0:0:1719:967_1920x0_80_0_0_a246a20e1ce5ecac602e88dd6d02f928.jpg
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Арганізаваны вывад міратворчага кантынгенту АДКБ пачнецца 13 студзеня, заявіў у сераду Касым-Жамарт Такаеў на пасяджэнні аперштаба ў Алматы.Такаеў ацаніў місію АДКБ як "вельмі паспяховую". Прэзідэнт адзначыў, што само знаходжанне міратворцаў у Казахстане, у тым ліку ў Алматы, дзе былі самыя сур'ёзныя сутыкненні, значна дапамагло стабілізаваць сітуацыю ў краіне."Безумоўна, гэта мела вялікае псіхалагічнае значэнне для адбіцця агрэсіі тэрарыстаў і бандытаў", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.Аднавіць горадТакаеў сказаў, што прыехаў у Алматы, каб асабіста ацаніць маштабы беспарадкаў і ўрон ад тэрарыстычных атак. Перад краінай зараз стаіць задача – аднавіць горад у самы кароткі час.Што здарылася ў КазахстанеМасавыя пратэсты пачаліся ў Казахстане ў першыя дні 2022 года – жыхары шэрага гарадоў выступілі супраць двухразовага росту цэн на звадкаваны газ. Абурэнне перарасло ў сутыкненні з сілавікамі і пагромы.У адказ улады ўвялі надзвычайнае становішча па ўсёй краіне да 19 студзеня і распачалі контртэрарыстычную аперацыю.Раніцай 5 студзеня прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў адправіў у адстаўку ўрад і ўзначаліў Савет бяспекі. Ён ахарактарызаваў сітуацыю як падрыў цэласнасці дзяржавы і паведаміў, што звярнуўся па дапамогу ў АДКБ "у пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы".Савет калектыўнай бяспекі АДКБ прыняў рашэнне накіраваць у Казахстан калектыўныя міратворчыя сілы для нармалізацыі абстаноўкі ў краіне.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220112/belaruskya-mratvortsy-razam-z-kazakham-pratsuyuts-na-blokpastakh--vdea-1059432720.html
казахстан
алматы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/09/1059362551_279:0:1719:1080_1920x0_80_0_0_911abcb8497381ef5c2dce0a882d0fc6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, адкб, казахстан, касым-жамарт такаеў, алматы, міратворцы
у свеце, адкб, казахстан, касым-жамарт такаеў, алматы, міратворцы
Вельмі паспяховая місія: Такаеў ацаніў дзеянні міратворцаў у Казахстане
Па словах казахстанскага прэзідэнта, знаходжанне кантынгенту АДКБ значна дапамагло стабілізаваць сітуацыю ў краіне.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Арганізаваны вывад міратворчага кантынгенту АДКБ пачнецца 13 студзеня, заявіў у сераду Касым-Жамарт Такаеў на пасяджэнні аперштаба ў Алматы.
"Заўтра (у чацвер 13 студзеня - Sputnik) пачынаецца арганізаваны вывад міратворчага кантынгенту АДКБ. У мяне былі перамовы з кіраўнікамі адпаведных дзяржаў. Карыстаючыся магчымасцю, я хацеў бы выказаць удзячнасць камандаванню кантынгенту за праведзеную працу на працягу гэтых некалькіх дзён", - сказаў ён.
Такаеў ацаніў місію АДКБ як "вельмі паспяховую". Прэзідэнт адзначыў, што само знаходжанне міратворцаў у Казахстане, у тым ліку ў Алматы, дзе былі самыя сур'ёзныя сутыкненні, значна дапамагло стабілізаваць сітуацыю ў краіне.
"Безумоўна, гэта мела вялікае псіхалагічнае значэнне для адбіцця агрэсіі тэрарыстаў і бандытаў", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Такаеў сказаў, што прыехаў у Алматы, каб асабіста ацаніць маштабы беспарадкаў і ўрон ад тэрарыстычных атак. Перад краінай зараз стаіць задача – аднавіць горад у самы кароткі час.
"У мяне няма ніякіх сумненняў, што горад будзе адноўлены, прычым перад урадам стаіць задача, каб горад выглядаў яшчэ лепш, чым раней. Трэба вельмі добра папрацаваць", - адзначыў прэзідэнт.
Што здарылася ў Казахстане
Масавыя пратэсты пачаліся ў Казахстане ў першыя дні 2022 года – жыхары шэрага гарадоў выступілі супраць двухразовага росту цэн на звадкаваны газ. Абурэнне перарасло ў сутыкненні з сілавікамі і пагромы.
У адказ улады ўвялі надзвычайнае становішча па ўсёй краіне да 19 студзеня і распачалі контртэрарыстычную аперацыю.
Раніцай 5 студзеня прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў адправіў у адстаўку ўрад і ўзначаліў Савет бяспекі. Ён ахарактарызаваў сітуацыю як падрыў цэласнасці дзяржавы і паведаміў, што звярнуўся па дапамогу ў АДКБ "у пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы".
Савет калектыўнай бяспекі АДКБ прыняў рашэнне накіраваць у Казахстан калектыўныя міратворчыя сілы для нармалізацыі абстаноўкі ў краіне.
Сілавікі, зброя і грошы: першыя даручэнні і
рэформы ўлад КазахстанаЭфектыўнасць місіі АДКБ у Казахстане відавочна ўсяму свету – Захарава
Усе
міратворцы вернуцца з Казахстана пасля завяршэння аперацыі – Вальфовіч