https://bel.sputnik.by/20220117/da-dala-parady-peshakhodam--vadztselyam-u-galaldztsu-1059547031.html
ДАІ дала парады пешаходам і вадзіцелям у галалёдзіцу
ДАІ дала парады пешаходам і вадзіцелям у галалёдзіцу
Sputnik Беларусь
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены на панядзелак з-за парывістага ветру і галалёдзіцы, Дзяржаўтаінспекцыя параіла, як быць у такое надвор’е. 17.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-17T11:49+0300
2022-01-17T11:49+0300
2022-01-17T11:49+0300
надвор'е
галалёдзіца
даі
вецер
вадзіцель
пешаход
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059205563_0:83:1280:803_1920x0_80_0_0_ae26f42c9f2637c5415381b4cc8be370.jpg
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі асцярожнымі падчас галалёдзіцы, якая можа з’явіцца ў панядзелак на дарогах сталіцы, паведаміў Telegram-канал УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.Па прагнозах сіноптыкаў, у панядзелак чакаецца невялікі кароткачасовы снег, а днём тэмпература паветра складзе ад 0 да +3°С.Змена тэмпературы з адлігі на замаразкі і назад стварае спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення галалёдзіцы. Таму ДАІ Мінска просіць пешаходаў і вадзіцеляў быць асцярожнымі і прытрымлівацца правіл дарожнага руху.Вадзіцелям неабходна быць уважлівымі на скрыжаваннях, пры пад’ездзе да пешаходных пераходаў і іншых месцаў, дзе магчыма з’яўленне пешаходаў.А вось пешаходам Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе звяртаць увагу на абледзяненне тратуараў і падыходзіць да краю дарогі асцярожна, бо машына не можа спыніцца імгненна.Таксама дзецям трэба растлумачыць прынцыпы працы святлафораў, як пераходзіць рэгуляваныя і нерэгуляваныя пешаходныя пераходы.Работнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць кругласутачны маніторынг сітуацыі на дарогах. Пры гэтым праваахоўнікі арыентаваны на аказанне дапамогі ўсім удзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059205563_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_0ba3fef218af73dd499219622cec4ab1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, галалёдзіца, даі, вецер, вадзіцель, пешаход
надвор'е, галалёдзіца, даі, вецер, вадзіцель, пешаход
ДАІ дала парады пешаходам і вадзіцелям у галалёдзіцу
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены на панядзелак з-за парывістага ветру і галалёдзіцы, Дзяржаўтаінспекцыя параіла, як быць у такое надвор’е.
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі асцярожнымі падчас галалёдзіцы, якая можа з’явіцца ў панядзелак на дарогах сталіцы, паведаміў Telegram-канал УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Па прагнозах сіноптыкаў, у панядзелак чакаецца невялікі кароткачасовы снег, а днём тэмпература паветра складзе ад 0 да +3°С.
Змена тэмпературы з адлігі на замаразкі і назад стварае спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення галалёдзіцы. Таму ДАІ Мінска просіць пешаходаў і вадзіцеляў быць асцярожнымі і прытрымлівацца правіл дарожнага руху.
Вадзіцелям неабходна быць уважлівымі на скрыжаваннях, пры пад’ездзе да пешаходных пераходаў і іншых месцаў, дзе магчыма з’яўленне пешаходаў.
А вось пешаходам Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе звяртаць увагу на абледзяненне тратуараў і падыходзіць да краю дарогі асцярожна, бо машына не можа спыніцца імгненна.
Таксама дзецям трэба растлумачыць прынцыпы працы святлафораў, як пераходзіць рэгуляваныя і нерэгуляваныя пешаходныя пераходы.
Работнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць кругласутачны маніторынг сітуацыі на дарогах. Пры гэтым праваахоўнікі арыентаваны на аказанне дапамогі ўсім удзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю.
Надвор’е на тыдзень: ці чакаць у Беларусі вадохрышчанскіх маразоў?
Наступствы непагадзі: паваленыя ёлкі, разбураныя дамы і пацярпеўшыя