https://bel.sputnik.by/20220118/dva-dyvzny-s-400-perabazruyuts-u-belarus-padchas-vuchennya-z-rasyay-1059581021.html
Два дывізіёны С-400 перабазіруюць у Беларусь падчас вучэнняў з Расіяй
Два дывізіёны С-400 перабазіруюць у Беларусь падчас вучэнняў з Расіяй
Sputnik Беларусь
Зенітную ракетную сістэму і іншую тэхніку перадыслакуюць падчас праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, якая будзе праходзіць у найбліжэйшы месяц. 18.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-18T15:25+0300
2022-01-18T15:25+0300
2022-01-18T15:25+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
ваенныя вучэнні
беларусь
расія
саюзная дзяржава
с-400
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102020/10/1020201068_0:160:3077:1890_1920x0_80_0_0_618c5a6c1ca97c00778079555e945bd2.jpg
МІНСК, 18 сту – Sputnik. На тэрыторыю Беларусі з Расіі будуць перабазіраваны два дывізіёны сістэм СПА С-400, адзін дывізіён комплексаў "Панцирь-С" і 12 самалётаў Су-35, паведаміў намеснік міністра абароны РФ Аляксандр Фамін.Усю тэхніку перадыслакуюць на беларускую тэрыторыю ў рамках раптоўнай праверкі сіл Саюзнай дзяржавы.На першым этапе да 9 лютага плануецца завяршыць работу з перадачай тэхнікі і згрупаваць войскі на пэўных напрамках. Акрамя таго, будзе арганізавана ахова і абарона важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў, а таксама дзяржмяжы ў паветранай прасторы.На гэтым этапе праверкі войскі правядуць кантрольныя заняткі па агнявой падрыхтоўцы і іншых прадметах навучання, пройдуць тактычныя вучэнні на розных палігонах.Таксама, паводле слоў Фаміна, правераць гатоўнасць дзяжурных па СПА прыкрываць аб’екты ў Беларусі, у тым ліку з дапамогай сумеснага навучальнага-баявога цэнтра па супрацьпаветранай абароне.Адлюстраванне знешняй агрэсііДругі этап праверкі пройдзе з 10 па 20 лютага, падчас вучэнняў будзе задзейнічана пяць палігонаў і чатыры аэрадромы ў Беларусі.Паводле яго слоў, ваенныя Расіі і Беларусі дапускаюць сітуацыю, калі для гарантавання бяспекі Саюзнай дзяржавы спатрэбіцца прыцягнуць увесь патэнцыял ваеннай моцы дзвюх краін."Мы павінны быць гатовы да яе ўзмацнення. Сумесна з беларускім бокам дасягнута разуменне таго, што для агульнай абароны неабходна будзе прыцягнуць увесь патэнцыял ваеннай арганізацыі дзяржавы", - растлумачыў намеснік міністра абароны Расіі.Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102020/10/1020201068_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_e403c70263987b9efab970616ae0e8d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенныя вучэнні, беларусь, расія, саюзная дзяржава, с-400
ваенныя вучэнні, беларусь, расія, саюзная дзяржава, с-400
Два дывізіёны С-400 перабазіруюць у Беларусь падчас вучэнняў з Расіяй
Зенітную ракетную сістэму і іншую тэхніку перадыслакуюць падчас праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, якая будзе праходзіць у найбліжэйшы месяц.
МІНСК, 18 сту – Sputnik. На тэрыторыю Беларусі з Расіі будуць перабазіраваны два дывізіёны сістэм СПА С-400, адзін дывізіён комплексаў "Панцирь-С" і 12 самалётаў Су-35, паведаміў намеснік міністра абароны РФ Аляксандр Фамін.
Усю тэхніку перадыслакуюць на беларускую тэрыторыю ў рамках раптоўнай праверкі сіл Саюзнай дзяржавы.
На першым этапе да 9 лютага плануецца завяршыць работу з перадачай тэхнікі і згрупаваць войскі на пэўных напрамках. Акрамя таго, будзе арганізавана ахова і абарона важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў, а таксама дзяржмяжы ў паветранай прасторы.
На гэтым этапе праверкі войскі правядуць кантрольныя заняткі па агнявой падрыхтоўцы і іншых прадметах навучання, пройдуць тактычныя вучэнні на розных палігонах.
Таксама, паводле слоў Фаміна, правераць гатоўнасць дзяжурных па СПА прыкрываць аб’екты ў Беларусі, у тым ліку з дапамогай сумеснага навучальнага-баявога цэнтра па супрацьпаветранай абароне.
Адлюстраванне знешняй агрэсіі
Другі этап праверкі пройдзе з 10 па 20 лютага, падчас вучэнняў будзе задзейнічана пяць палігонаў і чатыры аэрадромы ў Беларусі.
"Мэта вучэння – адпрацоўка задач спынення і адбіцця знешняй агрэсіі ў ходзе вядзення абарончай аперацыі, процідзеяння тэрарызму і абароны інтарэсаў Саюзнай дзяржавы", - сказаў Фамін на брыфінгу для замежных ваенных аташэ.
Паводле яго слоў, ваенныя Расіі і Беларусі дапускаюць сітуацыю, калі для гарантавання бяспекі Саюзнай дзяржавы спатрэбіцца прыцягнуць увесь патэнцыял ваеннай моцы дзвюх краін.
"Мы павінны быць гатовы да яе ўзмацнення. Сумесна з беларускім бокам дасягнута разуменне таго, што для агульнай абароны неабходна будзе прыцягнуць увесь патэнцыял ваеннай арганізацыі дзяржавы", - растлумачыў намеснік міністра абароны Расіі.
Вальфовіч: у сумесным
вучэнні Беларусі і Расіі няма нічога надзвычайнага