https://bel.sputnik.by/20220118/nazvana-efektynasts-sputnika-v-suprats-shtamu-amkron-1059583040.html
Названа эфектыўнасць "Спутника V" супраць штаму "амікрон"
Названа эфектыўнасць "Спутника V" супраць штаму "амікрон"
Sputnik Беларусь
Былі праведзены даследаванні сыроваткі крыві 25 падыспытных, прышчэпленых расійскай вакцынай, на ўзаемадзеянне са штамам "амікрон". 18.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-18T15:50+0300
2022-01-18T15:50+0300
2022-01-18T15:50+0300
вакцынацыя
вакцына "спутник v"
"спутник v"
"амікрон"-штам
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059582053_0:143:2790:1712_1920x0_80_0_0_a2fb83926de25523d728e48f74d49812.jpg
МІНСК, 18 сту - Sputnik. Эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" супраць штаму каранавіруса "амікрон" складае каля 75%, заявіў кіраўнік Цэнтра ім. Гамалеі Аляксандр Гінцбург.Пры гэтым калі была зроблена рэвакцынацыя "Спутником Лайт", то абарона ад "амікрона" дасягае 100%, удакладніў спецыяліст."Адсюль відаць, што рэкамендацыя Міністэрства аховы здароўя аб неабходнасці рэвакцынавацца "Лайт" кожныя шэсць месяцаў поўнасцю апраўдана і цалкам пацвярджаецца гэтымі дадзенымі", – сказаў Гінцбург.Паводле яго слоў, у рамках даследавання былі вывучаны сыроваткі крыві каля 25 падыспытных на ўзаемадзеянне са штамам "амікрон"."У татальнай папуляцыі эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" у адносінах да мікрону пратэктыўная, складае 75 працэнтаў. Пры гэтым у людзей, якія не рабілі паўторную прышчэпку, эфектыўнасць "Спутника V" праз паўгода склала каля 56-57 працэнтаў", - адзначыў кіраўнік установы, якая распрацавала дадзены прэпарат."Спутник V" абароніць ад "амікрона"Гінцбург пры гэтым дадаў, што эфектыўнасць "Спутника V" пры ўзаемадзеянні з "амікронам" зніжаецца ў восем разоў, аднак гэтага дастаткова, каб абараніць арганізм. Таму што эфектыўнасць іншых імпартных прэпаратаў змяншаецца ў 21 раз.Раней кіраўнік Цэнтра ім. Гамалеі Аляксандр Гінцбург паведаміў аб тым, што дадзеныя непасрэдна з бальніц аб тым, наколькі эфектыўная вакцынацыя "Спутником V" і рэвакцынацыя "Спутником Лайт" ад штаму "амікрон" будуць у бліжэйшы час.Паводле яго слоў, клінічныя дадзеныя стануць яшчэ адным доказам таго, што вакцыну мяняць не трэба, а трэба проста праводзіць рэвакцынацыю "Спутником Лайт"."Амікрон" у БеларусіЯк раней заяўлялі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, у краіне ўсё яшчэ пераважае варыянт каронавіруса "дэльта", але і штам "амікрон" паступова распаўсюджваецца.Першыя чатыры выпадкі заражэння "амікронам" былі выяўлены ў Мінску ў канцы снежня мінулага года. Цяпер колькасць тых, хто заразіўся новым штамам, значна большая: ёсць выпадкі і ў рэгіёнах, а таксама ў дзяцей, заяўляюць у ведамстве.Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя заклікае насельніцтва больш актыўна вакцынавацца наяўнымі прэпаратамі ад каронавіруса, паколькі вакцынацыя абараняе ад цяжкай плыні варыянту "амікрона".Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059582053_264:0:2744:1860_1920x0_80_0_0_df4526579828d63a9883e4ca32d9480c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вакцынацыя, вакцына "спутник v", "спутник v", "амікрон"-штам
вакцынацыя, вакцына "спутник v", "спутник v", "амікрон"-штам
Названа эфектыўнасць "Спутника V" супраць штаму "амікрон"
Былі праведзены даследаванні сыроваткі крыві 25 падыспытных, прышчэпленых расійскай вакцынай, на ўзаемадзеянне са штамам "амікрон".
МІНСК, 18 сту - Sputnik. Эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" супраць штаму каранавіруса "амікрон" складае каля 75%, заявіў кіраўнік Цэнтра ім. Гамалеі Аляксандр Гінцбург.
Пры гэтым калі была зроблена рэвакцынацыя "Спутником Лайт", то абарона ад "амікрона" дасягае 100%, удакладніў спецыяліст.
"Адсюль відаць, што рэкамендацыя Міністэрства аховы здароўя аб неабходнасці рэвакцынавацца "Лайт" кожныя шэсць месяцаў поўнасцю апраўдана і цалкам пацвярджаецца гэтымі дадзенымі", – сказаў Гінцбург.
Паводле яго слоў, у рамках даследавання былі вывучаны сыроваткі крыві каля 25 падыспытных на ўзаемадзеянне са штамам "амікрон".
"У татальнай папуляцыі эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" у адносінах да мікрону пратэктыўная, складае 75 працэнтаў. Пры гэтым у людзей, якія не рабілі паўторную прышчэпку, эфектыўнасць "Спутника V" праз паўгода склала каля 56-57 працэнтаў", - адзначыў кіраўнік установы, якая распрацавала дадзены прэпарат.
"Спутник V" абароніць ад "амікрона"
Гінцбург пры гэтым дадаў, што эфектыўнасць "Спутника V" пры ўзаемадзеянні з "амікронам" зніжаецца ў восем разоў, аднак гэтага дастаткова, каб абараніць арганізм. Таму што эфектыўнасць іншых імпартных прэпаратаў змяншаецца ў 21 раз.
Раней кіраўнік Цэнтра ім. Гамалеі Аляксандр Гінцбург паведаміў аб тым, што дадзеныя непасрэдна з бальніц аб тым, наколькі эфектыўная вакцынацыя "Спутником V" і рэвакцынацыя "Спутником Лайт" ад штаму "амікрон" будуць у бліжэйшы час.
Паводле яго слоў, клінічныя дадзеныя стануць яшчэ адным доказам таго, што вакцыну мяняць не трэба, а трэба проста праводзіць рэвакцынацыю "Спутником Лайт".
Як раней заяўлялі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, у краіне ўсё яшчэ пераважае варыянт каронавіруса "дэльта", але і штам "амікрон" паступова распаўсюджваецца.
Першыя чатыры выпадкі заражэння "амікронам" былі выяўлены ў Мінску ў канцы снежня мінулага года. Цяпер колькасць тых, хто заразіўся новым штамам, значна большая: ёсць выпадкі і ў рэгіёнах, а таксама ў дзяцей, заяўляюць у ведамстве.
Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя заклікае насельніцтва больш актыўна вакцынавацца наяўнымі прэпаратамі ад каронавіруса, паколькі вакцынацыя абараняе ад цяжкай плыні варыянту "амікрона".
Міністэрства аховы здароўя расказала
аб сімптомах COVID-19 у дзяцейЦэнтр Гамалеі можа
стварыць вакцыну на аснове некалькіх штамаў COVID-19
Пуцін распавёў, колькі ў Расіі часу да
ўспышкі "амікрона"