Пуцін распавёў, колькі ў Расіі часу да ўспышкі "амікрона"

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 12.01.2022
Падпісацца
На думку віцэ-прэм'ера Таццяны Голікавай, першым у краіне з ростам захворвання новага штама-"мутанта" сутыкнецца маскоўскі рэгіён – і горад, і вобласць.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. У Расіі ёсць пара тыдняў, каб падрыхтавацца да ўспышкі новага штама каронавіруса "амікрон", заявіў у сераду прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на нарадзе з членамі ўрада.
"Мы бачым, што адбываецца ў свеце, гэта сведчыць аб тым, што ў нас ёсць пара тыдняў, каб падрыхтавацца. Ёсць зусім відавочныя рэчы, з якімі нічога не зробіш – гэта зносіны людзей, паездкі ў гэты канікулярны перыяд за мяжу, у тым ліку у краіны са складанай эпідсітуацыяй. Таму трэба быць да гэтага гатовымі", - сказаў Пуцін.
Прэзідэнт падзякаваў свайму паўднёваафрыканскаму калегу Сірылу Рамафосу за допуск расійскіх вучоных для даследавання новага штама. Нагадаем, упершыню гэты варыянт каронавіруса быў выяўлены ў ПАР у канцы лістапада мінулага года.

"Амікрона" не пазбегнуць

Віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава ў сваю чаргу заявіла, што Расіі не ўдасца пазбегнуць новага ўздыму захворвання "амікронам". Паводле яе слоў, першым у краіне з гэтым сутыкнецца маскоўскі рэгіён.
"Мы ўжо цяпер разумеем, і гэта відавочнасць, на жаль, прысутнічае, што новага эпідэмічнага ўздыму нам не пазбегнуць. Але ў нас задача – прыняць вычарпальныя меры па стрымліванні распаўсюджвання інфекцыі", - растлумачыла яна.
Голікава ўдакладніла, што ўзровень калектыўнага імунітэту да каронавіруса ў Расіі складае ўжо больш за 63%, а ў некаторых рэгіёнах ён перавышае адзнаку ў 80% – у Севастопалі, Санкт-Пецярбургу, Рэспубліцы Карэлія і на Чукотцы.
Намеснік расійскага прэм'ер-міністра канстатавала, што ў цэлым па Расіі "амікронам" заразіліся 698 чалавек, большая частка прыпадае на сталічны рэгіён.

"Спутник V" супраць "амікрона"

На думку Уладзіміра Пуціна, з "амікронам" дастаткова эфектыўна спраўляецца айчынная вакцына "Спутник V".
"Мяркуючы па ўсім, "Спутник V", сапраўды, дастаткова эфектыўна працуе. Можа быць, нават больш эфектыўна, чым іншыя вакцыны, якія прымяняюцца ў свеце", - адзначыў ён.
Завяршаючы нараду, прэзідэнт Расіі яшчэ раз звярнуў увагу на гатоўнасць бальніц і прамысловасці, а таксама пытанні тэсціравання і вакцынавання.
"Фармацэўтычнай прамысловасці і тых, якія вырабляюць неабходныя кіслародныя маскі і гэтак далей, і гэтак далей. Сродкі індывідуальнай аховы - першае. Другое - тэсціраванне трэба нарошчваць, вядома, вы правы абсалютна, і трэба гэта зрабіць, ну і вакцынаванне працягнуць", - падсумаваў кіраўнік расійскай дзяржавы.

"Амікрон" у Беларусі

За некалькі дзён да пачатку 2022 года Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб выяўленні ў рэспубліцы першых захварэлых на "амікрон". Сярод іх былі чацвёра раней непрышчэпленых мінчан ва ўзросце ад 20 да 46 гадоў. Вядома, што адзін з мужчын хутчэй за ўсё мог падхапіць новы штам у Егіпце, дзе ён быў на адпачынку.
Паводле слоў загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрыя Горбіча, у Беларусі ўжо значна больш, чым чацвёра хворых: ёсць "амікрон" і ў рэгіёнах, былі выпадкі захворвання на гэты штам і ў дзяцей.
Медык у аддзяленні для каронавірусных хворых - Sputnik Беларусь, 1920, 12.01.2022
Новы антырэкорд: СААЗ абнавіла лічбы па COVID у свеце
Чытайце таксама:
Што сказаў Пуцін аб прымусовай вакцынацыі супраць каронавіруса
Выяўлены гібрыд штамаў "дэльта" і "амікрон", яго назвалі "дэльтакрон"
Выпрабаванні адзінай вакцыны ад грыпу і COVID праходзяць у Расіі
Урачы назвалі скрытыя рызыкі заражэння "амікронам": на што звярнуць увагу?
Прэпарат для лячэння каронавіруса "МИР 19" зарэгістраваны ў Расіі
Стужка навiн
0